Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

Karuzo PavelКаруза Павел Іосіфавіч. Беларускі фалькларыст-музыказнаўца, харавы дырыжор, аўтар песень. Нарадзіўся 25 лютага 1906 года ў ваколіцах Глыбокага (па другой версіі -- в. Ваўкалаты) ў сям’і сялян-земляробаў. Далёкія продкі П. Карузы паходзілі з Італіі.

У 1920-я гг. Каруза закончыў Віленскую кансерваторыю, дзе вучыўся па класу фартэпіяна ў Марцаліны Кімант-Яцыны, займаўся таксама тэорыяй кампазіцыі. Пад кіраўніцтвам Антона Грыневіча далучыўся да збірання беларускіх народных песень, пазнаёміўся з віленскімі кампазітарамі К. Галкоўскім і С. Казурам. Кіраваў хорам у віленскім Інстытуце гаспадаркі і культуры. Прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, рэдагаваў газету “Крыніца”.

У 1928 годзе выбраны ў сейм Рэчы Паспалітай ад жыхароў Свянцянскага павета. Пасля таго, як сейм у 1930 годзе па рашэнню Ю. Пілсудскага быў распушчаны, П. Каруза хаваўся ў глухіх месцах, затым перайшоў польска-савецкую мяжу. Ён спадзяваўся ў БССР выдаць фальклорныя запісы. Неўзабаве рэпрэсіраваны і трапіў на Салаўкі.

Рэабілітаваны пасля вайны, працаваў дырыжорам Маладзечанскага абласнога ансамбля песні і танца. У 1947 годзе сасланы ў Нарыльск, там быў дырыжорам ў мясцовым тэатры драмы і музыкі, пісаў музыку. Канчаткова рэабілітаваны ў 1957 годзе, вярнуўся ў Вільнюс, працаваў настройшчыкам музычных інструментаў, а затым знайшоў работу ў Дзяржаўным ансамблі польскай песні і танца Літоўскай ССР. Удзельнічаў у фальклорных экспедыцыях супрацоўнікаў АН БССР (яго запісы ўвайшлі ў шматтомнік “Беларуская народная творчасць”).

Як кампазітар П. Каруза напісаў некалькі чатырохгалосых хораў, камерную сімфонію для струннага аркестра, сюіту для хору “Беларусь мая спеўная”, 12 хораў на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча. Зрабіў для чатырохгалосага хору апрацоўкі трох купальскіх мелодый (скантамінаваная “Купалінка”, “Сею палею”, “Ляцеў сакалок”).

П.І. Каруза з’яўляецца аўтарам тэарэтычных прац па фальклору “Вытокі беларускага меласу”, “Абрадныя песні Паазер’я”, успамінаў пра А. Грыневіча і інш.

Архіў кампазітара некалькі разоў знішчаўся, таму многія яго музычныя і навуковыя творы загінулі.

Памёр Павел Іосіфавіч Каруза ў лютым 1988 года.