Грамакоўскі Браніслаў
Грамакоўскі Браніслаў Браніслававіч. Самадзейны кампазітар.
Нарадзіўся 9 верасня 1955 года ў вёсцы Дуброўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Заходскую СШ. Вучыўся ў Віцебскім культасветвучылішчы, пасля заканчэння якога ў 1975 годзе на працягу трох год працаваў у Браславе ў Доме культуры. Паралельна паступіў на завочнае аддзяленне Інстытута культуры, аднак з-за праблем са зрокам змог атрымаць толькі няпоўную вышэйшую адукацыю.
У 1978 годзе пераехаў жыць у вёску Удзела Глыбоцкага раёна, дзе працаваў у мясцовым сельскім Доме культуры. Пасля жаніцьбы ў пачатку 1980-х гадоў перабраўся ў Глыбокае ў і ўладкаваўся метадыстам у раённы дом культуры. Наступным месцам працы Браніслава Браніслававіча стала СШ №2 горада Глыбокае, дзе ён выкладаў музыку. У 2006 годзе атрымаў ІІ групу інваліднасці па зроку і выйшаў на пенсію, аднак працягваў працаваць у цэнтры пазашкольнай работы. З’яўляецца салістам народнага камернага хору Глыбоцкага раённага дома культуры. Жанаты, мае двух дарослых дзяцей.
Музыку пачаў пісаць у 35 гадоў. Першая песня была напісаная на верш паэта Алеся Жыгунова.
Выступаў у Мінску ў Доме літаратараў. 28 чэрвеня 2003 года напярэдадні Дня моладзі на перакрыжаванні вуліц Міра і Маладзёжнай арганізаваў канцэрт “Короткая такая ночь и самый длинный день”. У гэтым жа годзе адбылася творчая вечарына кампазітара.
З 2004 года пачаў супрацоўнічаць з аршанскай паэтэсай Надзеяй Стаховіч, вынікам чаго стала напісанне песень “Голубка”, “Отпусти”, “Берега”.
У 2004 годзе прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя ўтварэння Аршанскага раёна, якія праходзілі ў Копысі. Тут Браніслаў Браніслававіч сам выканаў адну са сваіх песень – “Голубка”. У гэтым жа годзе быў запрошаны на святкавання юбілею Шклоўскага раёна.
8 кастрычніка 2005 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт-прэзентацыя дэбютнага альбома Браніслава Грамакоўскага “Цвет любви”, дзе былі выкананы лепшыя песні аўтара.
У 1985 годзе быў узнагароджаны медалём лаўрэата Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2004 годзе быў узнагароджаны дыпломам пераможца абласнога агляду-конкурсу кампазітараў Віцебшчыны на стварэнне лепшага твора, прысвечанага вызваленню Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На сённяшні дзень Браніслаў Грамакоўскі з’яўляецца аўтарам больш чым 300 песень.
Выданы СД-дыск “Цвет любви” (2005 г.) на вершы Жыгунова А., (Глыбокае), І.Ляпіна (Масква) і інш., у т.л. на свае вершы.
Найбольш вядомыя песні “Голубка” на словы Стаховіч Н. у выкананні ансамбля Смаленскай філармоніі.
- 402

