Славутыя падсвільчане

Краязнаўчая гадзіна "Славутыя падсвільчане" прайшла ў Падсвільская гарпасялковай бібліятэцы. Багатая і шчодрая Глыбоцкая зямля на таленты. Кожны яе куточак адметны не толькі сваёй непаўторнай прыгажосцю прыроды, але і людзьмі: майстрамі слова і мастакамі, вучонымі і спарцменамі, акцерамі і інш.
Нам, падсвільчанам, пашчасціла. У нас свая літаратурная, творчая, медыцынская, спартыўная, настаўніцкая, камп'ютараная галактыка. Яркмі зоркамі талента, працавітасці, настойлівасці, ззяюць на ёй паэтэса Марыя Баравік, мастачка і празаік Людміла Андзілеўка, мясцовыя пісьменніцы Зоя Наваенка і Людміла Баброўская, разбяр па дрэву Мікалай Калакольцаў, вядучы акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра тэатра “Лялька” (Віцебск) Аляксееем Макарскім.
Прадстаўлена падсвільская зямля і медыкамі - Рудэнка Эма Уладзіміраўна тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Траян Васіль Васільевіч, дзіцячы хірург, доктар медыцынскіх навук, дацэнт.
Падсвілле стала радзімай настаўніка Юрыя Андрэйчыка, які мае званне "Настаўніка года Рэспублікі Беларусь - 2009" і Купрыенка Вольгі Мікалаеўны, настаўніцы, якая мае званне "Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна".
Падсвілле ганарыцца Дзянісам Осіпавым, майстрам спорту па валейболу, членам каманды БАТЭ-БГУ г. Барысаў. У шырока вядомай кампаніі "Майкрасофт" прадстаўляе Падсвілле інжынер-праграміст Арцём Кохан.
Спадзяёмся, што на таленавітых, творчых, смаадданых, адукваных, чытаючых, любячых сваю Радзіму наша Падсвілле не збяднее ...










- 1904

