Йозас Булька. Добры пастар, мудры чалавек
25 студзеня ў актавай зале Глыбоцкай раённай бібліятэкі прайшоў вечар “Добры пастар, мудры чалавек”, прысвечаны ксяндзу Йозасу Бульку.
Йозас Булька - асоба добра знаёмая ўсім беларусам. Менавіта ён стаяў ля вытокаў стварэння культурна-дэндралагічнага комплексу ў вёсцы Мосар.
7 студзеня 2005 г. ксёндз Юозас Булька атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Гэта першы каталіцкі святар Беларусі, які атрымаў такую высокую дзяржаўную узнагароду.
На вечары прысутнічала Марына Раманаўна, супрацоўнік музея ў Мосары, якая рассказала шмат цікавага аб пастару і запрасіла ўсіх здзейсніць пешую пілігрымку ў вёску Мосар.
Сваімі ўражаннямі аб знаёмстве з Йозасам Булькам падзялілася Марыя Канстанцінаўна Паляк, якая каля 25 год адпрацавала начальнікам аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама. Кожны з удзельнікаў успомніў святара добрым словам. Была падрыхтавана прэзентацыя пра жыццё і дзейнасць Йозаса Булькі.
Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд фільма “Бог дзейнічае праз людзей”, які стаў лаўрэтам кінафестывалю “Магніфікат-2006”.




- 1937

