Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Glubochane

 

Юргель Соф’я Мартынаўна

Герой Сацыялістычнай Працы

Yurgel Sofiya 1Юргель Соф’я Мартынаўна нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Казюкі Дзісненскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці).

Пасля заканчэння вайны запісалася ў калгас і закончыла курсы механізатараў пры МТС. Накіравана на працу ў в. Жукі калгаса імя Энгельса.

У 1950—1958 гг. - трактарыстка, брыгадзір трактарнай брыгады Глыбоцкай МТС (жаночага экіпажу - Галіна Філітарына, Анфіса Шубнік). Замест 25 гектараў, вызначаных нормай, узорвалі за дзень па 35—40. Брыгада дасягнула не толькі высокай выпрацоўкі, аднак і сабрала рэкордны па тым часам ураджай – 17 цэнтнераў зерня на круг.

У 1958 годзе за высокія паказчыкі, поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Соф’я Мартынаўна Юргель атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1958 –1961 гг. – С.М. Юргель – брыгадзір трактарнай брыгады калгаса “За Радзіму” Глыбоцкага раёна.

У 1961 годзе перайшла на работу ў раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”. Спачатку займала пасаду слесара-інструментальшчыка, загадчыцай  склада. З 1969-1980 гг. – С.М. Юргель – слесар-камплектоўшчык Глыбоцкага раённага аб’яднання Дзяржкамсельгастэхнікі, затым тэхнік па забеспячэнню рамонтных майстэрняў, загадчыца вытворчага склада.

З 1980 года -- на заслужаным адпачынку.

Узнагароджана ордэнам Леніна і іншымі медалямі.

Пайшла з жыцця ў ліпені 2007 года.

Літаратура :

  1. Марцынкевіч, Р. Багацце Соф'і Мартынаўны Юргель / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2005. - 25 мая. - С. 2.
  2. Салтук, А. Сонечныя гоні / А. Салтук // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1978. – 22 чэрв. – С. 3.
  3. Саулич, В. Белорусская Ангелина / В. Саулич // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа, Е.Я. Рыклин. - Мн., 1984. - С. 347-349.
  4. Юргель Соф’я Мартынаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 406.
  5. Юргель Софья Мартыновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / редкол.: М. П. Кузьмич [и др.] ; сост. М. Н. Пригожий. – Витебск : Витебская областная типография, 2009 – С. 322.
  6. Юргель Софья Мартыновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 246
  7. Юргель С.М. Не чапай мяжы!.. / С.М.Юргель // Шлях перамогі. – 16 верасня.
  8. Юргель Софья Мартыновна. –  Сайт "Герои страны"