Плыгаўка Лідзія Пятроўна

Плыгаўка Лідзія Пятроўна
Герой Сацыялістычнай працы.
Плыгаўка Лідзія Пятроўна нарадзілася ў 1914 годзе ў в. Ліхабалотцы Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці).
У дзіцячыя гады, пасля смерці бацькі, дапамагала маці весці хатнюю гаспадарку.
У 1949 годзе ўступіла ў сельскагаспадарчую арцель, якая праз два гады ўвайшла ў склад калгаса “Парыжская камуна”.
У 1951 – 1970 гадах з’яўлялася звеннявой льнаводчага звяна ў калгасе “Парыжская камуна” Глыбоцкага раёна. Не гледзячы на недахоп спецыяльнай тэхнікі (у асноўным прымяняліся састарэлыя прыёмы пасеву, уборкі і апрацоўкі ільну), звяно Лідзіі Пятроўны хутка стала лепшым у брыгадзе і дасягнула вельмі высокіх паказчыкаў. Звяно атрымлівала з гектара па 10 цэнтнераў льнасемя і столькі ж валакна самай высокай якасці.
Лідзію Пятроўны неаднаразова запрашалі выступаць на семінарах, арганізаваных у калгасе “Парыжская камуна”, на якіх яна дзялілася вопытам з працаўнікамі сельскай гаспадаркі.
У 1966 годзе Плыгаўка Лідзія Пятроўна атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў вырошчванні ільну, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Некалькі гадоў гаспадарка “Парыжская камуна” была ўдзельніцай Выставы Дасягненняў Народнай Гаспадаркі СССР, а звеннявая Плыгаўка ўзнагароджвалася медалямі выставы.
У 1972 годзе выйшла на заслужаны адпачынак.
Узнагароджана ордэнам Леніна і разнастайнымі медалямі.
Памерла ў 2002 годзе.
Літаратура :
- Курьянович, А. Лидина доля / А. Курьянович // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа, Е.Я. Рыклин. - Мн., 1984. - С. 256-259.
- Плиговка Лидия Петровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 178.
- Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 406.
- Плыгаўка, Л.П. Звяннявая калгаса “Парыжская камуна” / Л.Плыгаўка // Шлях Перамогі. – 1989. – 16 верасня.
- Бельскі, М. Чараўніца ільняных плантацый // Шлях перамогі.- 1966.- №81.- 9 ліп.- С.3.
- Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 292.
- 259

