Лытысаў Міхаіл Васільевіч
Працоўная слава Глыбоччыны
Лытысаў Міхаіл Васільевіч. Герой Сацыялістычнай Працы.
Лытысаў Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 15.11.1902 годзе ў вёсцы Блізняціна (цяпер Невельскі раён Пскоўскай вобласці). У дзяцінстве дапамагаў бацькам апрацоўваць зямлю, займаўся хатняй гаспадаркай.
З 1925 года займаў пасаду старшыні калгаса ў Невельскім раёне. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля завяршэння вайны Міхаіл Васільевіч апынуўся на Глыбоччыне і ў хуткім часе ўзначаліў калгас “Перамога” (быў старшынёй калгаса з 1946 па 1967 гады). У першыя ж гады кіравання Лытысава ў гаспадарцы ў паўтары разы павялічылася пасяўная плошча, павысілася ўраджайнасць, у тры разы ўзрасло пагалоў’е жывёлы, былі пабудаваныя новыя жывёлагадоўчыя памяшканні. Да 1948 года значна павялічылася і колькасць членаў калгаса.
За вопытам вядзення гаспадаркі ў калгас “Перамогу” прыязджалі старшыні калгасаў са ўсёй рэспублікі. На базе “Перамогі” раённы камітэт партыі і раённы выканаўчы камітэт правялі агранамічны семінар кіраўнікоў 105 сельгасарцелей раёна. Вопыт перадавых льнаводаў знайшоў многа паслядоўнікаў.
Калгас “Перамога” быў пастаянным удзельнікам Усесаюзнай і рэспубліканскай сельскагаспадарчай выставы, узнагароджваўся шэрагам дыпломаў.
У 1950 годзе Лытысаву Міхаілу Васільевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за атрыманне высокіх ураджаяў ільну.
У 1968 годзе М.В. Лытысаў выйшаў на заслужаны адпачынак. М. В. Лытысаў памёр 13.02.1979 г. На магіле ў 1979 г. пастаўлена стэла.
Узнагароджаны медалём “Серп і Молат” Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак пашаны”, медалямі
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і шматлікімі медалямі.
Літаратура аб ім :
- Герой Соцтруда Михаил Васильевич Лытысов // СБ Беларусь сегодня. – 2018. – 15 мая.
- Лытысаў М. Мой бацькоўскі наказ // Шлях перамогі. – 1977. – 20 верасня.
- Лытысов Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 268.
- Лытысов Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 142-143.
- Лытысаў М. Юбілей (падпольнага райкама РКП(б) у Глыбоцкім раёне) // Шлях перамогі.- 1963.- 30 ліпеня.
- Сайт “Герои страны”
- 393

