Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 25

Тыдзень 169

Месяц 444

Усяго 259,960

Працоўная слава ГлыбоччыныGlubochane 12

 

Vojtecki VВайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч  нарадзіўся ў 1933 годзе у в. Мярэцкія Дзісенскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) ў сям’і калгаснікаў.

З 1949 года працаваў у калгасе імя Калініна.

З 1951 года – брыгадзір паляводчай брыгады калгаса імя Калініна.

Асноўныя работы ў гаспадарцы выконваліся ўручную. Вывозілі ў поле кампосты, рабілі спецыяльную падушку з торфу. Дзякуючы такой рабоце з арганікай дасягнулі ўраджаю па 40 цэнтнераў на круг.

У 1966 годзе паляводчая брыгада Ул. Вайтэцкага калгаса імя Калініна сабрала па 56 цэнтнераў ячменю з гектара.

 

У 1966 годзе за вырошчванне збожжавых і тэхнічных культур, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту Уладзіміру Канстанцінавічу Вайтэцкаму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Дзякуючы ўраджаям зерневых і льну Ул. К. Вайтэцкаму давялося 10 разоў быць удзельнікам ВДНГ у Маскве.

У 1973 годзе Уладзімір Канстанцінавіч Вайтэцкі – загадчык фермы калгаса імя Калініна Глыбоцкага раёна.

1976 год – узначальвае перавалачную, куды паступае жывёла, набытая ў іншых гаспадарках.

За актыўны ўдзел у гаспадарчым і культурным будаўніцтве, работу па выхаванню моладзі і ў сувязі з 60-годдзем Ленінскага Камсамола Беларусі Ул. К. Вайтэцкі ўзнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЛІТАРАТУРА:

  1. Берніковіч, Ч. Юбілей Героя / Ч. Берніковіч // Веснік Глыбоччыны. - 2008. - 22 сак. - С. 7.
  2. Вайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.]; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 405.
  3. Вайтецкий Владимир Константинович (Войтецкий) // // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 58.
  4. Зінкевіч, А. І падалі, і плакалі сняжынкі ў журботнай цішыні... / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 21 студз. – С. 2
  5. Раманоўскі, У. Адказная пасада / У. Раманоўскі // Віцебскі рабочы. – 1971. – 3 лістап. – С. 3.
  6. Салтук, А. Еднасць з зямлёй / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 1980. – 11 лістап. – С. 2.
  7. Салтук, О. Глубокие корни / О. Салтук  //  Знаменосцы трудовой славы  / сост. Г.С. Гужва, В.Г. Скопа, Е.Я. Рыклин.  -  Мн., 1984. - С. 59-61.
  8. Сауліч, У. Зерне ў танцзале / У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 16 марта. – С. 23.
  9. Сауліч, У. У сярэдзіне мінулага стагоддзя Уладзімір Вайтэцкі атрымліваў такія ўраджаі, якія і сёння не кожнаму пад сілу, і ў 33 гады стаў Героем Сацыялістычнай Працы / У.Сауліч // Сельская газета . – 2017. – 15 марта