Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Працоўная слава ГлыбоччыныVedaj nashyh 1

 

Asjanenka VasilАсяненка Васіль Мікалаевіч нарадзіўся 31.01.1916 г. вёсцы Ліпнікі (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) у сям’і вяскоўцаў.

Да вайны працаваў у Вілейскім абласным упраўленні Народнага камісарыята ўнутраных спраў.

Удзельнік партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Быў намеснікам камандзіра па разведцы атрада імя Суворава, камандзірам атрада “Слава” брыгады імя Варашылава.

З 1944 года знаходзіўся на партыйнай рабоце. З 1949 года – намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама, затым старшыня Астравецкага, Вілейскага раённых выканаўчых камітэтаў.

У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1958 годзе В. М. Асяненка прызначаны на пасаду першага сакратара Дунілавіцкага райкама КПБ.

З 30 студзеня 1959 года па 16 сакавіка 1963 года займаў пасаду старшыні Глыбоцкага райвыканкама.

У 1964 годзе В.М. Асяненка -- першы сакратар Глыбоцкага райкама КПБ.

У 1966 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў павышэнні вытворчасці і нарыхтовак збожжавых і кармавых культур.  

У 1947—1951 гг., 1963—1967 гг. з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1967 – 1976 гг.—старшыня партыйнай камісіі Віцебскага абкама КПБ. У 1966 -- 1971 гг. – В.М. Асяненка – член ЦК КПБ.

У 1976 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Быў персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыў у Віцебску. Пайшоўшы на пенсію, працягваў весці актыўную грамадскую дзейнасць, з'яўляўся па-за штатным членам партыйнай камісіі пры Віцебскім абкоме партыі, а таксама членам абласнога камітэта народнага кантролю.

Памёр В.М. Асяненка 13 чэрвеня 1977 года.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, залатым медалём «Серп и Молот» Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені , медалямі.

Яго імя прысвоена калгасу ў Пастаўскім раёне і вул. у аг. Дунілавічы Пастаўскага раёна.

Літаратура:

  1. Асяненка Васіль Мікалаевіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 491.
  2. Волкаў, І. Заўсёды ў люднай грамадзе: 60-70-я гады Глыбоччыны. // Шлях перамогі. – 1989. – № 101. – 1 студзеня.
  3. Зиборова, Е. Глубоччина богата трудолюбивыми людьми / Е. Зиборова // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 2 сак. – С. 3.
  4. Мандрик, И. Высший долг коммуниста / И. Мандрик // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 240–243.
  5. Осененко Василий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 265–266.
  6. Осененко Василий Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 286.
  7. Осененко Василий Николаевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 168.
  8. Філановіч, В. Падарылі музею Зорку Героя / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2016. – 6 лют. – С. 2.
  9. Сайт Герои страны .