Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

Glubochane

 

 

 

 

 

Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч,  беларускі гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук, наш зямляк.

Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае 11 студзеня 1905 года. У час Першай Сусветнай вайны ў 10-цігадовым узросце  разам з бацькамі папаў у эвакуацыю ў Паволжа (1915). 

У 1927 годзе закончыў  прыродазнаўчае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага ўніверсітэта. У 1925 годзе Фёдар Дамінікоўскі з’яўляўся сакратаром Беларускага аб’яднання (беларускага студэнцкага зямляцтва) ў Варонежы, у часопісе “Чырвоны сцяг” быў надрукаваны яго артыкул “Як жыве і працуе беларускае зямляцтва ў Варонежы”. Некаторы час працаваў настаўнікам у Арэнбургу.

З 1929 года працаваў у Цэнтры хімічнай лабараторыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна (з 1933 года ў складзе Інстытута глебы АН БССР).

У 1943 г. узначаліў кафедру глебоводства і геалогіі БГУ. У 1934 годзе, у сувязі з хваробай, пераязджае ў Саратаў, дзе працуе ва Усесаюзным інстытуце збожжавай гаспадаркі. З 1935 года займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка і кіраўніка групы мінеральных угнаенняў Інстытута паўночнай зерневай гаспадаркі ў Маскве. У тым жа годзе, за даследаванне тэмы “Фосфарныя ўгнаенні і іх уздзеянне на падзолістыя глебы” яму прысуджана вучоная ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук.

Удзельнік абароны Масквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Быў камандзірам узвода на будаўніцтве абарончых рубяжоў. Са жніўня 1943 года загадчык кафедры геалогіі і глебазнаўства БДУ, адначасова (з кастрычніка 1944 года) вучоны сакратар савета універсітэта. Падрыхтаваў да абароны доктарскую дысертацыю.

Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў, біябібліяграфічнага слоўніка “Выдатныя дзеячы беларускай зямлі (да 100-годдзя Усесаюзнага Геаграфічнага таварыства” (1945-47 гг.). Рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа АН БССР.

Памёр 8 красавіка 1949 года.

Крыніцы:

  • Дамінікоўскі Фёдар Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1996. - Т. 3. – С. 204.
  • Скалабан, У. Тодар Мікалаевіч Дамінікоўскі / У. Скалабан // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка [і інш.] ; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – С. 411.
  • Скалабан В.В. Из истории белорусской библиографии // Из истории техники Белорусии: Тез. докл. конф.- Мн., 1988.
  • Аношко, В. История и методология почвоведения: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по географическим специальностям / В. С. Аношко. - Минск : Вышэйшая школа, 2013. - 269 с. - (ВУЗ)
  • Уроженцы Глубоччины, деятели науки