Бернард Берзон - яўрэйскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, рабін.

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў мястэчку Пліса Віленскай губерні). У 1925 годзе пераехаў з сям'ёй у ЗША. У 1935 годзе скончыў Ешыву-універсітэт (старэйшая і найбуйнейшая яўрэйская вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША).
Быў прэзідэнтам Савета рабінаў Амерыкі (1970 - 1972), старшынёй Асацыяцыі выпускнікоў Ешывы-універсітэта (1966 - 1968), віцэ-прэзідэнтам рэлігійных сіяністаў Амерыкі (1971 - 1973). З 1939 года Берзон з'яўляўся духоўным лідэрам абшчыны Ахават Ісраэль у Брукліне.
Займаўся свецкімі навукамі - у Універсітэце Мэна (ЗША) атрымаў ступень магістра эканомікі. З 1982 года і на працягу сямі гадоў пражываў у Ізраілі, пасля чаго вярнуўся ў ЗША. Выдаў кнігу
Бернард Л. Берзон. Хорошие начинания: проповеди круглый год в твердом переплете - 1 января 1962 г.
Памёр 15 мая 1982 года.
- 457


