Вацлаў Ластоўскі
Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч. (27.10.1883-1938) Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф.
Нарадзіўся ў засценку Калеснікі Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). з 1902 г. актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці быў актыўным удзельнікам беларускага руху ў Вільні. З 1927 г. пражываў у БССР.
Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, падчас адной з якіх быў знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай.
Акрамя грамадска-палітычнай дзейнасці, Ластоўскі вядомы як даследнік гісторыі Беларусі. У 1910 г. ён выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", у пачатку 1920-х гадоў працаваў над "Нарысамі беларускай гісторыі". Даследаваў старажытнабеларускую літаратуру, вынікам чаго стала выданне ў 1926 г. "Гісторыі беларускай (крэўскай) кнігі". Аўтар гістарычнай аповесці "Лабірынты" (1923), серыі "чытанак", прызначаных для дзяцей і моладзі.

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.
Кніга В.Ю.Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» з'яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на Беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя. Аўтар правёў каласальную працу па выяўленню і сістэматызацыі рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнага пісьменства. Увага ўдзяляецца як грамадска-палітычным і культурным абставінам узнікнення, так і мастацкім вартасцям кнігі. Выданне багата ілюстравана. Нягледзячы на тое, што з моманту выдання кнігі прайшло амаль 100 гадоў, праца В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не страціла сваёй каштоўнасці.
Факсімільнае выданне кнігі (2012 г.) маецца ў фондзе чытальнай залы Глыбоцкай раённай бібліятэкі.
- 2775


