З любоўю да жыцця і слова разам з Алесем Жыгуновым

Проста выпаў лёс такі
І ўвасобіўся ў слове:
Землякі мае ў Шклове
І ў Глыбокім землякі!
27 сакавіка ў занальным дзяржаўным архіве г.Глыбокае адбыўся вечар паэтычнага настрою “З любоўю да жыцця і слова”, прысвечаны юбілею паэта Алеся Жыгунова.
На сустрэчу былі запрошаны супрацоўнікі архіва і ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар чытальнай залы Жанна Юркевіч, пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Юбіляр, Алесь Міхайлавіч адказаў на шматлікія пытанні слухачоў, прачытаў вершы, якія ўвайшлі ў зборнік паэзіі “У храме радасці і смутку”.


З прысутнымі сваімі уражаннямі аб даўнім плённым творчым супрацоўніцтве з паэтам, распавёў самадзейны кампазітар Браніслаў Грамакоўскі. З прыемнасцю быў сустрэты міні-канцэрт з песень, напісаных кампазітрам на словы паэта.
Супрацоўнікі архіва павіншавалі Алеся Міхайлавіча з юбілеем. Таццяна Аўласава ўнесла прапанову аб прыняцці ў архіў дакументаў паэта асабістага паходжання. Нэля Баравік пажадала аўтару далейшага творчага плёну ў працы. Алесь Міхайлавіч падараваў супрацоўнікам архіва аўтарскія зборнікі.


- 350

