Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

2015.05.11-02У Галубіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт  "Палёт душы паэта”, прыўрочаны да 105-годдзя з дня нараджэння паэта Алеся Дубровіча.

Алесь Дубровіч - урадженец вёскі Каралевічы. Самабытны паэт, ён быў актывістампрымаў удзел у рэвалюцыйным  руху, ва ўстанаўленні савецкай улады.У часы Вялікай Айчыннай вайны ён, яго бацька, два браты і другія падпольшчыкі былі растраляны фашыстамі ва ўрочышчы Жвіроўня, непадалёку ад Галубіч.   Як памяць аб паэце застался некалькі яго фотаздымкаў і нізка вершаў.

2015.05.11-2Было прыемна, што на мерапрыемстве прысутнічаў унук паэта Сяргей Дзёмін, які быў шчыра ўсхваляваны тым, што памяць пра яго дзеда захоўваецца не толькі ў сям'і. У бібліятэцы сабраны ўвесь друкаваны матэрыял, прысвечаны жыццю і творчасці А.Дубровіч.

 Мы

 

Мы—скрыўджаных няпраўдай струны,

 Адным распалены агнём.

 Мы гімн пакуце граем сумны

 Iславу барацьбе пяём.

 Натхненне наша у змаганні

 За шчасце новага жыцця,

 Мы летуцім аб светлым ранні,

 І шмат у песнях пачуцця.

 Мы сэрцам полымным і чыстым

 Асвецім шлях сябрам другім

 верым: песняй урачыстай

 Мы перамозе зложым гімн!

 

 

Зорны край

 Мне песняй выліць хочацца

 Увесь жар грудзей маіх.

 Наперад!.. Не варочацца,

 Хоць шлях калюча-ліх!

 За хмарамі, за горамі

 Есць сінязорны край.

 Іду к яму нязморана —

 Гэй, сэрца, марш іграй!

 Прыпол там, зорак поўны я

 Згарну з той сінявы.

 Да вас, прасторы родныя,

 Да сцежак палявых

 Вярнуся, поўнай жменяю

 Сыпну пад стрэхі хат,—

 Няхай гараць праменнямі,

 Да дня гараць няхай!

 

 ***

Старонка   мая,   у   смутку

Ты сына свайго не кляні!

Мне ў кожным лясным закутку

Сняцца твае кляны,

Хваёвыя пералескі,

Кветак мядзяны пах,

Узняўшыя снег пралескі

Як зараз стаяць у вачах...