Віншуем з юбілеем Ірыну Жарнасек
Віншуем з юбілеем Ірыну Жарнасек
У студзені наша зямлячка, вядомая беларуская пісьменніца Ірына Жарнасек адзначыла 70-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды супрацоўнікі Дзеркаўшчынскай бібліятэкі сярод дарослых карыстальнікаў правялі літаратурную візітку “Яна піша ад сэрца”. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам юбіляршы. Потым паразмаўлялі пра творы пісьменніцы. Была прадстаўлена кніга “Гульні над студняй” , якая складаецца з трох невялікіх апавяданняў “Гульні над студняй”, “Апошняя дзея” і “Мона Літа”. Падзеі і героі гэтых твораў узяты з Глыбоччыны. Бібліятэкар коратка пазнаёміла з іх зместам. Хто з удзельнікаў чытаў кнігі І. Жарнасек, падзяліліся сваімі пачуццямі і ўражаннямі аб прачытанным.
У Івесьскай, Бортнікаўскай бібліятэках бібліятэкары для сваіх дарослых карыстальнікаў правялі агляды твораў юбіляршы. Літаратурна-юбілейная хвіліна “Ірына Жарнасек. Віншуем!” адбылася ў Запрудскай, літаратурны партрэт “Яна піша ад сэрца” – Марцэбыліскай бібліятэцы, краязнаўчая гадзіна “Таленавіты чалавек і сціплая жанчына” - Азярэцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі.





01.01.23г. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М.
- 300

