Прэзентацыя кнігі Зоі Наваенка ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Восенню 2022 года ўбачыла свет новая кніга Зоі Максімаўны Наваенка «Сюрпрыз для класнага». Тут апавяданні, гісторыі, замалёўкі, як на рускай, так і на беларускай мове. З гэтай нагоды 20 лістапада ў чытальнай зале Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі сабраліся прыхільнікі літаратурнага слова на прэзентацыю новай кнігі нашай зямлячкі.
Нас зацікавіла: як з’явілася гэта кніга?
У 2019 годзе Зоя Максімаўна пазнаёмілася з Валянцінай Доўнар, супрацоўніцай газеты “Звязда”. Даведалася, што ў гэтай газеце ёсць рубрыка “Алё, народ на провадзе!”, у якой людзі і дзеляцца цікавымі гісторыямі (“вясёлымі і праўдзівымі”) са свайго жыцця, а таксама з жыцця сяброў і знаёмых.
Не засталася абыякавай да гэтай рубрыкі і Зоя Максімаўна. З 2019 года надрукавана 35 гісторый-апавяданняў.
На працягу часу, калі друкаваліся гэтыя гісторыі, Зое Максімаўне тэлефанавалі знаёмыя, сябры, былыя вучні і калегі з просьбай пісаць больш і больш… Дарэчы, у 2020 годзе яна атрымала Дыплом ад газеты “Звязда” за лепшую праўдзівую і вясёлую гісторыю, надрукаваную ў 2019 годзе.
Такім чынам, аўтар з’явіла жаданне сабраць гэты матэрыял і выдаць асобнай кнігай. Яе выданне падтрымала Валянціна Аркадзьеўна Доўнар. Так і з’явілася кніга “Сюрпрыз для класнага”.
Зоя Наваенка піша простыя і добрыя апавяданні, не палохае і не павучае свайго чытача, не імкнецца хутка яго перарабіць. Яна проста распавядае аб канкрэтнай сітуацыі, якія дазваляюць чытачу рабіць уласныя высновы, прымушаюць па-новаму зірнуць на вечныя каштоўнасці ў сучасным грамадстве, зразумець і нават пераасэнсаваць іх.
Сакрат калісьці ўсклікнуў: “Напішы так, каб я цябе ўбачыў!”
Вось такія кнігі і піша наша зямлячка з жаданнем, каб яе ўбачылі, Зоя Максімаўна Наваенка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«Сюрпрыз для класнага» - гэта ўжо пятая ўласная кніга Зоі Наваенка. Як я і казала раней, большась гісторый надрукавана ў газеце “Звязда”. Усе яны ўзяты з жыцця і аб жыцці. У кожнай гісторыі зжываешся з героямі, хочацца сачыць за іх лёсам. Творы пра вайну кранаюць душу да слёз, а вясёлыя гісторыі прымушаюць да слёз смяяцца.
На працягу сустрэчы чытачы дзяліліся сваімі ўраджаннямі аб прачытаным, чыталі ўслых некалькі гісторый з кнігі. З радасцю павіншавалі Зою Максімаўну з выхадам новай кнігі. Ведаем, што яе нястомная натура не дазваляе сядзець без справы. Яна заўсёды ў творчым пошуку. Няхай нараджаюцца новыя творы, друкуюцца новыя кнігі, у якіх бачыш аўтара і яго жаданне зрабіць свет лепшым, а людзей шчаслівымі.
Бібліятэкар Н.Аўласевіч
- 695

