Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 345346

3 ліпеня 2022 года, у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Парку Паэзіі прайшла паэтычная сустрэча “І будзе голас землякоў гучаць над роднаю старонкай”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральнаяй раённай бібліятэкі.

DSC 1233Госцей мерапрыемства стала таленавітая жанчына, паэтэса, спявачка – Валянціна Дзмітрыеўна Пятроўская.  Ураджэнка г.Глыбокае, шмат год працавала і жыла на Полаччыне, пасля выхаду на пенсію вярнулася ў родны горад.

“Вершы і песні – гэта мая душа, маё жыццё, мая мара. Менавіта ў народнай песні я знаходжу і радасць, і суцяшэнне, і смутак, і каханне… Народная песня – гэта не толькі душа народная, гэта і  мая душа!”.  Гэтыя словы Валянціна Дзмітрыеўна сказала пра сваю творчасць і напэўна лепш сказаць нельга, бо сапраўды яе творчасць – гэта палёт душы, палёт пачуццяў, прызнанне ў любові да роднай зямлі, яе людзей.

DSC 1244Шчырасцю, непадкупнай чысцінёй гучаць радкі вершаў Валянціны Дзмітрыеўны, яны – прызнанне ў любові да куточка, дзе нарадзілася і вырасла.

На сустрэчы прагучалі вершы пра каханне, пра Полаччыну, якая стала  Валянціне Дзмітрыўне другой радзімай, а таксама  песні пад акампанемент культарганізатара  Галубіцкага ЦК Уладзіміра Бурэня.

 Напрыканцы мерапрыемства  ўсе разам заспявалі “Цячэ вада ў ярок”.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Л.Ф.Карніловіч падзякавала В.Пятроўскую за ўдзел у мерапрыемстве і ўручыла ёй Падзяку за  асабісты ўклад у развіццё культуры Глыбоцкага раёна. А музычным падарункам для госці мерапрыемста стала  папуры на матыў беларускіх песен у выкананні настаўніка Глыбоцкай ДШМ Таццяны Мікалайчук.

DSC 1300DSC 1259DSC 1270DSC 1280DSC 1312

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спасібёнак В.Ц., дырэктар ДУК “Глыбоцкая ЦБС”.