Роліч Таіса

Паэзія заўсёды там, дзе вядзе размову Душа. Мне здаецца, што пісаць вершы – гэта ўсё роўна, што ўмець лятаць як птушка. Гэтаму практычна нельга навучыцца, а вось разумець паэзію можа навучыцца кожны. У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Калі спявае душа і кахае сэрца” па творчасці самабытнага паэта Падсвілля Таісы Роліч.
Таіса Роліч працавала настаўнікам матэматыкі і нават сама не ведала, што мае талент пісаць вершы. Натхненне прыйшло з малой радзімы, дзе нарадзілася – з вёскі Шабаны. Пасля сустрэчы з аднакласнікамі і аднавяскоўцамі з'явілася жаданне напісаць пра вёску, яе жыхароў, аднакласнікаў, пра сябе. Так з’явіўся першы верш "Шабаны". Затым яшчэ некалькі вершаў. І пачалася творчая праца... Вось яна – сіла родных вытокаў, сіла матчынай мовы, якія дапамаглі раскрыцца творчаму патэнцыялу.
Вершы Таісы Міхайлаўны пяшчотныя, шчырыя і душэўныя. У іх прысутнічае музычнасць і лірычнасць. Гэта заўважылі і адчулі самадзейныя кампазітары Падсвілля і Глыбокага. Першую песню “Шабаны” на словы Таісы Роліч напісаў Уладзімір Бурэнь. Апрацавала некалькі песен і палажыла на ноты Ірына Харэвіч.


Ганна Шакола таксама заўважыла, што вершы Таісы Роліч лёгка кладуцца на музыку. Песню «Дочки-матери» Ганна Казіміраўна выканала разам з дачкой і ўнукамі на творчай сустрэчы у Глыбокім падчас “Вішнёвым фестываля”. Відэа выступлення можна знайсці ў сетцы Інтэрнэт. Вясёлыя, ігрывыя радкі верша “Вечарына” нібы вяртаюць нас на вясковую вечарыну. Кампазітар як наяву адчула святочны настрой і напісала музыку. Зараз песня “Вечарына”, трывала ўвайшла ў рэпертуар жаночай вакальнай групы “Падсвільчанка”.
У 2016 годзе ўбачыў свет зборнік вершаў Таісы Роліч “Мой сонечны май”. Прэзентацыя новай кнігі прайшІрына Харэвіч
ла ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы. Вершы і песні паланілі сваёй цеплынёй і меладычнасцю Вольгу Віктараўну Лубчонак. "Я набыла зборнік і дома па некалькі разоў перачытвала вершы. Некаторыя з іх адклікаліся ў душы музыкай, іх хацелася пець..." - расказвала Вольга Віктараўна. Такім чынам склаўся творчы саюз Таісы Роліч і Вольгі Лубчонак. З’явілася шмат новых твораў, якіх нет у зборніку вершаў “Мой сонечны май”, але прысутныя паслухалі некалькі новых песен на сустрэчы. “Асенні вальс”, “Лепестковый снег”, “Мой берёзовый край”, “Провинциальный городок” – гэта далёка не ўсе песні, напісаныя Вольга Лубчонак на словы сваёй зямлячкі – Таісы Роліч.



Песня “Где ты, берег юности…” напісаная В.Лубчонак у выкананні Лідзіі Генеральчык паклікала прысутных мерапрыемства ў край юнацтва, у “шаловливое лето” і адазвалася ў душы цёплымі, трапяткімі ўспамінамі. Вельмі цікава было паслухаць некаторыя песні ў выкананні самога аўтара вершаў.
Хутка праляцеў час сустрэчы, мы ўдзячны аўтарам, што дазволілі дакрануцца да чароўнага свету паэзіі і музыкі, адчуць асалоду прыгожых радкоў і гукаў, вершаў і песен.

5 снежня 2018 г., Наталля Аўласевіч
бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 1025

