Воіны-інтэрнацыяналісты Глыбоцкага раёна

Больш 25 год прайшло, як закончылася вайна ў Афганістане, калі апошні савецкі салдат пакінуў гэтую краіну. Мы не маем права выносіць прысуд тым, хто там быў.
Наша задача – зберагчы імя кожнага, хто выканаў свой салдацкі абавязак.
Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка збірае інфармацыю аб нашых глыбачанах-інтэрнацыяналістах. На пачатак 2014 года мы ведаем прозвішчы 144 землякоў. Інфармацыя акамуліранавана ў электронным рэсурсе «Афганистан. Без права на забвение» на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі
Калі ў спісе нет імён вашых родных або знаёмых, якія праходзілі службу ў Афганістане, тэлефануйце: (8-02156)2-38-76, Глыбоцкая раённая бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу.
Больш падрабязны матэрыял аб земляках-інтэрнацыяналістах, фотаздымкі і дакументы з іх уласных архіваў знаходзяцца ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы.
Калі гэтая тэма вас цікавіць – будзем рады вам дапамагчы! Звяртайцеся!

- 1598

