Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Sluzhba 1

 

Prazaroki saldatyДню воіна-інтэрнацыяналіста і Дню абаронцаў Айчыны прысвечана выстава “Срочной службы время, быль и небыль…”, якая дзейнічае ў Празароцкай сельскай бібліятэцы. 

На ёй прадстаўлены дзембельскія  альбомі і фотаздымкі з сямейных архіваў землякоў, якія праходзілі службу ў арміі і флоце за  апошнія 70 год.  

Так, найстарэйшы фотаздымак 1954 года сведчыць аб службые ў радах Савецкай Арміі у варце аховы г.Беразнякі Пермскага краю Лавейка Тадэвуша. Судовы механік Сабачэўскі Эдуард аж 4 (!) гады, з 1964 па 1968, адбыў на падводнай лодцы Ціхаакіянскага флоту. 

Лавейка Фелікс, Мячкоўскі Аляксандр і Тумчонак Міхаіл праходзілі службу за межамі Савецкага Саюза, у Чэхаславакіі і Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

Для Казіцкага Паўла, Булаха Віктара, Леантовіча Леаніда, Лаірава Юрыя ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя месцам службы сталі расійскія гарады – Курск, Смаленск, Масква і Падмаскоўе.

А вось Акачонку Паўлу і Каляда Канстанціну (цяпер айцец Канстанціну) пашчасціла выконваць свой воінскі абавязак на тэрыторыі роднай Беларусі.

У сярэдзіне 80-х для Бурэня Анатолія выпрабаваннем стала служба ў паветрана-дэсантных войсках Прыбалтыйскай ваеннай акругі (г.Каунас). У далёкай Грузіі Кміта Пётр быў ваеннаслужачым медыцынскай санітарнай часці.

Свой воінскі абавязак з гонарам выканалі ўжо ў незалежнай Беларусі Рубніковіч Аляксандр, Альшэўскі Канстанцін, Леантовіч Яўгеній і самы юны – Тумчонак Андрэй.

Асаблівай старонкай лёсу Булаха Сяргея стала служба ў радах Савецкай Арміі ў якасці радавого, снайпера абмежаванага канцінгента савецкіх войск у Афганістане. Сяргей Іванавіч з гонарам выканаў свой воінскі абавязак, мае ўзнагароды.

Выстава выклікае цікавасць у наведвальнікаў бібліятэкі. Бо вайсковыя перыяды жыцця землякоў з’ўляюцца ганаровай старонкай летапісу нашай мясцовасці!