Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959


news 2014-12-02-12

Мастак аматарскага жывапісу, пісьменніца.

Нарадзілася 13 лютага 1958 года ў г. Глыбокае. Вучылася ў Глыбоцкай музычнай школе. У 1973 годзе стала студэнткай Наваполацкага музычнага вучылішча, якое скончыла ў 1977 годзе.

Працавала выкладчыкам Падсвільскай дзіцячай музычнай школы (1977-1983) , затым дырэктарам (1984-2007). Скончыла завочнае аддзяленне Мінскага інстытута культуры (1989). 

Сваю першую рукапісную кніжку стварыла ў 7 класе. Да 1994 года пісала на рускай мове, потым перайшла на беларускую. Аўтар апавяданняў, эсэ. Першая публікацыя адбылася на старонках часопіса “Літаратура і Мастацтва”. Друкавалася таксама ў часопісах “Маладосць”, “Вожык”.

У 1998 годзе выйшаў зборнік лірыкі Людмілы Андзілеўка “Проста ноч на двары”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2002 года.

З 1989 года займаецца жывапісам, стварае работы ў жанры наіў. Удзельніца раённых (1994, 2004), абласных (персанальная выстава твораў ў Віцебску (1995)), рэспубліканскіх (у межах рэспубліканскіх фестываляў “Беларусь – мая песня” (1997 – 2005) і міжнародных выстаў у т.л. у Маскоўскім музей наіўнага мастацтва (2007), «Фэстнаіў» (Масква, 2010), у Ульянаўску, Волагдзе, Пскове.

Удзельніца фестываляў народнай творчасці, з гэтай нагоды з’яўляліся водгукі ў друку («Мастацтва», 2009, Людміла Вакар; «Райскі сад» у «Мастацтва insita», 2013, Людміла Вакар). У красавіку 2018 года адбылася персанальная выстава ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск) пад назвай «Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца».

Карціны Людмілы Фёдараўны ўпрыгожваюць сцены актавай залы Падсвільскай музычнай школы.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2004) і Глыбоцкага райвыканкама (2006).

Творы:

Андзілеўка Л. Абразкі : першая падборка апавяданняў. - Літаратура і мастацтва.- 1994.- сакавікі,

Андзілеўка Л. Проста ноч на дварэ: Апавяданні, мініяцюры / Людміла Андзілеўка. - Мн. :  1998. - 93, [2] с. - (Бібліятэка часопіса "Маладосць" ; 11 (125))

Андзілеўка, Л. Гэта ты: апавяданні / Людміла Андзілеўка. - Мінск : Кнігазбор, 2013. - 171 с.

Андзілеўка, Л. Паляванне на музу: кніга прозы / Людміла Андзілеўка. - Мінск : Кнігазбор, 2015. - 167, [1] с.

Андзілеўка, Л. Ключ у боціку: (з жыцця маленькіх чалавекаў): чытанка для дзяцей і дарослых / Людміла Андзілеўка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 47 с.

Андзілеўка, Л.  Няхай выбачае юнацтва: кніга прозы / Людміла Андзілеўка. - Мінск : Кнігазбор, 2020. - 142 с.

Аб ёй:

Народныя майстры і мастакі Глыбоччыны / В. Байкова // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі "Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый", 26―27 мая 2005 г. : прысвячаецца 160-годдзю М. Нікіфароўскага / [рэдкалегія: Л. Вакар і інш.]. — Віцебск, 2007. — С. 34―38 

 

Andilevko.L. 1

Andilevko.L. 2news 2014-12-02-11

news 2014-12-02-10