Сутула Галіна

Сутула Галіна Яўстаф’еўна. Журналіст, празаік. Член Беларускага саюза журналістаў (2010).
Нарадзілася 14 чэрвеня 1963 года ў вёсцы Мацясы Глыбоцкага раёна. Скончыла Вярхнянскую васьмігодку, затым СШ №3 г. Глыбокае. З 1981 па 1985 год працавала ў сістэме гандлю Глыбоцкага раёна і адначасова вучылася ў Полацкім сельскагаспадарчы тэхнікуме па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік. Закончыла вучобу ў 1985 годзе, а ў наступным паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Працавала карэспандэнтам раённай газеты “Шлях перамогі”. У 1986 годзе стала пазаштатным супрацоўнікам рэспубліканскага часопісу сатыры і гумару “Вожык”. У 1988 годзе ўзнагароджана Дыпломам рэпубліканскага агляду самадзейнай мастацкай творчасці. У 1992 годзе атрымала дыплом журналіста.
Самае першае паэтычнае чатырохрадкоўе было надрукавана ў газеце “Піянер Беларусі”. Аўтарцы тады было дзесяць год. Пазней пісала гумарэскі, фельетоны, нарысы, апавяданні. Друкавалася ў часопісах “Алеся”, “Першацвет”, “Дыялог”. Была пастаянным аўтарам рубрыкі “Святло ў акне” “Народнай газеты”. Супрацоўнічала з раённай газетай "Шлях Перамогі", з "Веснікам Глыбоччыны", "Народным словам", "Народнай газетай". Апавяданні Галіны Яўстаф'еўны друкаваліся ў часопісах "Першацвет" i "Работніца i сялянка".
Яна адзін з аўтараў зборніка паэзіі "Далягляды". У "Беларускім кнігазборы" ў 1999 годзе выйшаў яе зборнік "След на вечным гасцінцы". У 2001 годзе Галіна Яўстаф'еўна падрыхтавала дакументальную хроніку "Гістарычныя старонкі Глыбоцкай міліцыі", якая была адзначана прэміяй Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў. Яна з’яўляецца адным з аўтараў літаратурнага альманаха "Пралеска сіняй Беларусі”. У 2002 годзе выходзіць яе кніга “Дзённікі простага смяротнага”. Аповесць, як назвала свой твор Галіна Сутула, прысвечана актуальнай праблеме разняволення свядомасці сучаснага баларуса.
Працавала арганізатарам дзіцячага руху, настаўніцай беларускай мовы i літаратуры СШ № 2, метадыстам раённага Цэнтра піянерскай работы.
З 2007 года працуе загадчыкам аддзела сацыяльных праблем і сувязяў з гарамадскасцю раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Кіравала клубам юных журналістаў "Жамчужынкі", які працуе пры рэдакцыі. Па выніках работы гуртка выдадзены літаратурна-мастацкі зборнік юных паэтаў. Гурткоўцы з’яўляюцца пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў.
Дыпламант рэпубліканскага агляду самадзейнай мастацкай творчасці (1988), абласнога творчага журналісцкага конкурсу, прысвечанага 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана ў намінацыі “Лепшы аўтарскі матэрыял” (2014).
УзнагароджанаГраматай абласнога ўпраўлення адукацыі пазашкольнай работы за патрыятычнае выхаванне моладзі.Удзельніца анлайн-конкурсу чытальнікаў "О, Беларусь, мая шыпшына", прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
У фондах Глыбоцкай ЦБС знаходзяцца наступныя выданні Г.Сутула:
Сутула, Г. След на вечным гасцінцы: [проза і вершы] / Галіна Сутула. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. - 78 с.
Сутула, Г. Гістарычныя старонкі Глыбоцкай міліцыі : дакументальная хроніка / Г. Сутула. – Глыбокае, 2001
Сутула, Г. Дзённікі простага смяротнага: аповесць / Галіна Сутула. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2002. - 171 с.
Сутула, Г. Вазьміце слова ў падарунак!: (прысвячэнні, творчыя прадстаўленні, вершы-віншаванні, песні-пародыі, музычнае папуры) / Галіна Сутула. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 161 с.
ВІКТОРЫЯ Шукайце сонца ў сабе / Г. Сутула, В. Яцук. – Глыбокае, 2008. – 43 с.
Сутула, Г. Прычасціцца любоўю: [проза і паэзія] / Галіна Сутула, Віктар Яцук. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 189 с.
Сутула, Г. Прычасціцца любоўю: [апавяданні, філасафізмы, нарысы, міні-замалёўкі, гумар, паэзія] / Галіна Сутула, Віктар Яцук. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 195 с.






- 3334

