Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 25

Тыдзень 169

Месяц 444

Усяго 259,960

iryna zharnasek

Ірына Францаўна Жарнасек нарадзілася 17.01.1953 г. у вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна. Пасля заканчэння Пліскай СШ працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Завочна закончыла  Мінскі інстытут культуры. У 1977 годзе пераехала ў Наваполацк. 3 1988 года член Саюза журналістаў.

Ірына Францаўна з’яўляецца членам рэдкалегій каталіцкіх часопісаў “Аве Марыя” і “Наша вера”, рэдактарам часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”.

Ірына Жарнасек піша для дарослых і дзяцей. Пісьменніцу цікавяць пераважна маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Яе пяру належаць зборнікі апавяданняў «Ліст да сына» і «Гадара», зборнік аповесцяў «Гульні над студняй», аповесць-казка «Спрэчка анёлаў», зборнік вершаў «Шукаю цябе", п'есы.

Жарнасек І. Ліст да сына: зборнік апавяданняў. – Мн., 1986. 
Героямі аповесці з'яўляюцца маладыя людзі, якіх хвалююць праблемы сучаснага жыцця, дзе б яны ні жылі, — у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі.

Жарнасек І. Гульні над студняй. – Мн., 1993.

Жарнасек І. Гадара. – Мн., 2003

2014-08-14-07Жарнасек І.  Спрэчка анёлаў.- 80 с.
Анёлы бываюць розныя: добрыя і злыя. Таму яны і варагуюць паміж сабой. Часта людзі таксама ўдзельнічаюць у вялікай спрэчцы анёлаў, як гэта здарылася з героем казкі Міхаськам. Магчыма, Міхаськавы прыгоды падкажуць чытачам, як ім таксама перамагаць у такіх спрэчках.

2014-08-14-08Самы значны твор Ірыны Жарнасек – раман «Будзь воля Твая», прысвечаны Росіцкай трагедыі.
Жарнасек І.  Будзь воля Твая: Раман.- Мн.: Про Хрысто 2004. - 432 с.
...У лютым 1943 года, падчас карнай экспедыцыі «Зімовыя чары», фашысты выкарысталі будынак касцёла ў вёсцы Росіца (зараз Верхнядзвінскі раён) як накапляльнік сваіх ахвяр. Людзей тут сартавалі, адбіраючы на рабства або пагібель. Жывымі ў агні тады згарэлі каля 1500 чалавек. З імі на пакутніцкую смерць па сваёй волі пайшлі ксяндзы Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.

 

Zharnasek IЖарнасек І.Нашых дзён крыгаход. – Мн.: ПРО ХРЫСТО, 2021. -- 188 с., 4 л. іл. 
Кніга -- гэта лірычная апрведы-ўспаміны пісьменніцы, маленства і юнацтва якой прайшло на Глыбоччыне і прыпала на складаныя гады савецкага часу, асобныя рэаліі якога аўтарка асацыіруе з крыгаходам, што несучы веснавое абуджэнне, часам змінаўна сваім шляху чалавечыя лёсы.