Ушанаванне Тадэуша Даленга-Мастовіча на Глыбоччыне
Вядомага польскага пісьменніка Тадэуша Даленга-Мастовіча добра ведаюць у Глыбоцкім раёне не толькі як аўтара экранізаванага рамана “Знахарь”, але як знакамітага земляка. 10 жніўня мы адзначылі 120-годдзе з дня яго нараджэння.
Глыбачане ўшаноўваюць памяць свайго ўражэнца.

8 кастрычніка 1998 г., да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, на месцы, дзе калісьці стаяў дом Мастовічаў па адрасе вул. Савецкая, 4 (былая вуліца Кракаўская) г. Глыбокае, ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
На адкрыццё дошкі прыйшлі глыбачане, кіраўнікі раёна, госці з Варшавы. Дэлегацыю палякаў узначальваў начальнік консульскага аддзела пасольства Рэспублікі Польшы ў РБ Вальдэмар Мэндзэлеўскі. Прысутнічала пляменніца пісьменніка Эмілія Мастовіч, супрацоўнікі польскіх таварыстваў і прадстаўніцтваў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і культуры свайго краю.
Сустрэчу адкрыла былы намеснік старшыні райвыканкама Т.Д. Сауліч. Асвячэнне мемарыяльнай Дошкі зрабіў ксёндз-дэкан Глыбоцкага касцёла Святой Троіцы Цырэль Клімовіч.
Працяг урачыстасці адбыўся ў кінатэатры “Радзіма”. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае слыннаму земляку.
Больш падрабязней аб гэтай падзеі можна прачытаць у артыкуле С. Нікалаевай “ Памяці слыннага земляка прысвячалася” // Веснік Глыбоччыны. - 1998. – 10 кастрычніка.
Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” у сваіх фондах налічваюць 7 твораў Т. Даленга-Мастовіча: “Знахарь», «Профессор Вильчур», «Дневник пани Ганки»,«Три сердца» і інш. Усяго ім напісана 16 раманаў.
У часопісе "Полымя"за 2018 год у №1-3 друкаваўся яго раман “Пракурорка” (або "Прокурор Алиция Горн"), які нашы карыстальнікі, напэўна, яшчэ не чыталі. Гэта драма 1933 года. Падзеі адбываюцца ў Польшы. Пракурор Аліцыя Горн патрабуе смяротнай кары для мужчыны, якога вельмі кахае і які ёй здрадзіў. Акрамя гэтага, вёў нейкія падазроныя справы. Ён не злачынец, толькі нешта скрывае. Але што?...
Калі вас зацікавіў гэты твор, звярніцеся, калі ласка, у чытальную залу нашай бібліятэкі і запоўніце вольную хвіліну прыемным чытаннем.
Заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ Татарчук А.М.
11 кастрычніка 2018 года
- 1472

