“Працоўная слава Абрубскага краю”

Набліжаецца 1 мая, дзень працы. У савецкія часы гэта было адно з самых яркіх і вясёлых свят. Вясна і сонечнае надвор'е стваралі па-спраўднаму святочны настрой. А яшчэ ў гэты дзень віталі лепшых працаўнікоў.
Да гэтага дня работнік Абрубскай сельскай бібліятэкі Леакадзія Міхайлаўна Ільюшчанкава падрыхтавала альбом “Працоўная слава Абрубскага краю”. У альбоме яна сабрала інфармацыю аб працаўніках былога калгаса імя Кірава (зараз філіял ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” “Кавалі”) і настаўніках Кіраўскай СШ, якія за свае працоўныя заслугі маюць дзяржаўныя ўзнагароды. У альбоме сабраны кароткія біяграфічныя звесткі, пералік узнагарод, фотаздымкі, ксеракопіі дакументаў і грамат.
Па сённяшні дзень вёска Абруб ганарыцца гэтымі імёнамі –
ДАМІНЕЎСКІ Іосіф Іванавіч,
ДЗМІТРЫЕВА Елізавета Міхайлаўна,
ЖУК Таццяна Мікалаеўна,
ЗУБКО Генадзь Антонавіч,
ІЛЬЮШЧАНКАЎ АнатольУладзіміравіч,
ПЧОЛКА Уладзімір Канстанцінавіч,
САУЛІЧ Пётр Андрэевіч,
СПІРЫДОНАВА Альдона Пятроўна,
ХОМІЧ Соф'я Фёдараўна,
ЦІМАФЕЕВА Рэня Канстанцінаўна,
ЯЛЦЭВІЧ Віктар Ягоравіч.
Альбом “Працоўная слава Абрубскага краю” папоўніў краязнаўчы фонд Абрубскай сельскай бібліятэкі і стаў адным з ТОП-дакументаў, які па запатрабаванасці наведвальнікаў займае першае месца.










- 2062

