Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

news 2014-11-26- Garanovicn

 

Віталь Рыгоравіч Гарановіч  (07.01.1952 - 17.04.2012), настаўнік,  паэт, аўтар шасці вершаваных зборнікаў.

Ураджэнец вёскі Ермакі Маладзечанскага  раёна. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага  інстытута імя М.Горкага (1977).

Пасля інстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задарожскай васьмігадовай школы, дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы (1979-1983), дырэктарам Глыбоцкай  СШ № 3 (1983-2004). З 2004 г. працаваў старшынёй Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Быў сябрам ТБМ, ТБШ.

Друкавацца пачаў са школы, супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет падчас  службы ў арміі,  быўшы студэнтам.  У 1978 годзе выйшла падборка вершаў у часопісе “Маладосць”,  штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. З 80-х гадоў ХХ ст. рэгулярна публікуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку. Удзельнік літаратурных семінараў у Каралішчавічах.

У 1997 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў першы зборнік вершаў «Беразвечча»,  які быў адзначаны складальнікамі анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя «Краса і сіла» як «…хоць запозненая, але яркая кніга».

Наступныя лірычныя зборнікі — «Святло блакіту» (2002), «Саракі» (2007), «Нараджэнне вады» (2011) выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Зборнік песень «Глыбоцкі вальс»,  падрыхтаваны ў сааўтарстве з самадзейным кампазітарам Г. Шаколай, убачыў свет у 2003 годзе ў выдавецтве "Беларускі кнігазбор".

Зборнік "Пагавары са мной" (2015) складзены і выдадзены жонкай пасля смерці паэта.

Віталь рыгоравіч быў лаўрэатам літаратурнай прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу вершаў «Саракі» (2009).

Пра творчасць Віталя Гарановіча можна сказаць, што "... у яго вершах – метафарычная напоўненасць радка, уменне здзіўляцца навакольнаму свету і па-свойму, адметна гэтым здзіўленнем дзяліцца з іншымі. Лірычны герой паэта цесна звязаны з усім тым, што называецца Радзімай, Бацькаўшчынай. Ёсць вершы, якія адносяцца да філасофскай лірыкі, аўтара хвалююць тэмы вайны і міру, адначасова адбываецца пераацэнка гістарычных каштоўнасцей".

 "...Але я які ўжо раз перачытаў свой апошні зборнік "Нараджэнне вады" і з радасцю для сябе адзначыў: наўрад хто скажа, прачытаўшы вершы, што іх напісаў чалавек сталага ўзросту. У многім і па той прычыне, што большасць з іх – пра прыроду."  В.Гарановіч.

news-2014-08-14-03

news-2014-08-14-04

news-2014-08-14-0522 Haranovicznews-2014-08-14-06

 

333 Haranovicz