Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

2014-11-11-01

Глыбоцкая ЦРБ атрымала новыя нумары літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Па прызнанню галоўнага рэдактара часопіса Эдуарда Акуліна "Часопіс "Верасень" ствараўся як стартавая пляцоўка для маладых літаратараў". Вельмі прыемна, што на старонках "Верасня" друкуюць свае творы нашы землякі.

Ганна Рудак

2014-11-11-02Паэтка. Нарадзілася ў 1989 г. у в.Бортнікі Глыбоцкага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Жыве ў Бараўлянах.
У часопісе Ганна Рудак прадставіла нізку сваіх вершаў, якія раскрываюць своеасаблівы погляд дзяўчыны на свет.

...Гэта тонка і так пластычна,
Вельмі моцна і меладычна.
Гэта быццам цябе ратуюць
Ад таго, што цябе пачуюць.
Гэта ты называеш каханнем,
Гэта ты называеш болем...
Ты губляеш свае адчуванні,
Адпускаеш сябе на волю.

 Рудак Г. Застацца сабой // Верасень. - 2013. - № 2 (9). - С. 20 – 25

Віталь Воранаў

2014-11-11-04Празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1983 г. у Мінску. Вучыўся ў СШ№2 г.Глыбокае (1991—1995). Жыве ў Чэхіі. Пераклаў усім добра вядомую казку англійскага пісьменніка А.Мілна "Віні-Пух і ўсе-усе-усе" на беларускую мову.
"Жыцце Камп'ютара". Так можна ахарыктарызаваць невялікія апавяданніВіталя Воранава , у якіх пісьменнік раскрывае зносіны Мышкі, Клавіятуры, Батарэі і Адаптара, Манітора і Працэсара. Ведаеце, а камп'ютар і сапраўды жывы!..
Воранаў В. Апавяданні // Верасень. - 2010. - № 1 (2). - С. 80 – 86
Успаміны з дзяцінства – вёска, фэст у Мосары, першыя пачуцці – у апавяданнях Віталі Воранава "Развітанне" і "Святы Юзаф-рамеснік".
Воранаў В. Развітанне. Святы Юзаф-рамеснік: апавяданні // Верасень. - 2013. - № 2 (9). - С. 82 – 87

 

Юры Усціновіч

2014-11-11-03Паэт, перакладчык, драматург, сцэнарыст. Нарадзіўся ў в.Прошкава Глыбоцкага раёна ў 1975 г. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Жыве ў Мінску. Аўтар гістарычных дзіцячых кніг "Яська і конік яго Грыўка", "Майстра Рукша".
Драматычная містэрыя Юры Усціновіча"Яшчур" свярджае веліч сапраўднага кахання. Дзеля жыцця любага дзяўчына гатовая аддаць свой лёс ва ўладу пачвары, нягледзячы на папярэджанні:

А ў дзень сустрэчы беражыся!
Калі кране цябе твой Ян,
То ўвобміг скамянее!
Такая мая воля!..
***
І спраўдзіўшы наканаванне,
Ян валуном маўклівым стаў.
Такога гора не стрываўшы,
Яніна стала ручаём.

Усціновіч Ю. Яшчур : драматычна містэрыя // Верасень. - 2010. - № 1 (2). - С. 114 – 127
З творамі нашых землякоў можна азнаёміцца ў чытальнай зале Глыбоцкай ЦРБ.