Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

Jubilej 01

 

 

 

15 22 2Усе, хто ўпершыню прыязджае да нас у Глыбокае, звяртае ўвагу на прыгожы помнік - "Глыбоцкую вішню”. Сёлета помнік  адзначае свой першы пяцігадовы юбілей. Буйная галінка з трымя спелымі пладамі чырвонага і лісцем зялёнага колеру знаходзіцца на стылізаваным пад дрэва пастаменце цыліндрычнай формы. Тут можна заўважыць малюнак яшчэ двух лісткоў з надпісам “Глыбоцкая вішня”. Аўтарам гэтай кампазіцыі стаў віцебскі скульптар І. Казак. Вышыня канструкцыі складае больш за 2 метры.

Помнік вішні стаў аб'ектам народных прыкмет. Так, дотык да лісткоў абяцае багацце, а да сцяблікі - кар'ерны рост. Цалкам зразумела, што маладыя жыхаркі і госці Глыбокага імкнуцца дакрануцца да пладоў, так як гэта дзеянне звязваецца з хуткім з'яўленнем дзяцей. Вішанька стала абавязковым элементам фотасесіі  маладых, паколькі асацыіруецца ў іх са шчаслівым сямейным жыццём. Маюць жаданне сфатаграфавацца і госці нашага горада, аставіць памяць аб Глыбоччыне.

Дарэчы, у гонар першага фестывалю ў Глыбокім 30 красавіка 2013 года быў закладзены вішнёвы сад. На шыльду на ўездзе ў горад з боку  Полацка  дадалі надпіс “Вішнёвая сталіца”.

Mojseenok A1 чэрвеня адзначае  75- годдзе  Андрэй Георгіевіч МАЙСЯЁНАК (1943 г.,  г. Глыбокае), беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, урач, гісторык медыцыны, грамадскі дзеяч, біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт НАНБ (1997), доктар біялагічных навук, прафесар, краязнаўца. Дзед А.Г.Майсяёнка, Нікіфар Фёдаравіч, шмат гадоў быў настаяцелем Галубіцкай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. Бацька, Георгій Нікіфаравіч, у пачатку 1940-х гадоў працаваў лекарам-хірургам. Маці – Антаніна Фёдараўна Родчанкава працавала настаўніцай. Працуючы ў Лужкоўскай школе, пазнаёмілася з мастаком Язэпам Драздовічам, які ў той час выкладаў там урокі малявання.

Андрэй  Георгіевіч сярэднюю адукацыю атрымаў у мясцовай школе, пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту стаў займацца навуковай дзейнасцю ў галіне біялогіі. З 2006 г. ён  загадчык аддзела  інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.  Аўтар шматлікіх  артыкулаў па гісторыі медыцыны. Вядзе актыўную грамадскую і краязнаўчую дзейнасць. У 1990  г. абраны намеснікам старшыні камісіі Гродзенскага аблсавета па навуцы, культуры і адукацыі, годам раней узначаліў Гродзенскую краязнаўчую асацыяцыю. А. Г. Майсяёнак адзін з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў традыцыйных Браслаўскіх і Навагрудскіх  краязнаўчых чытанняў, канферэнцый “Наш  радавод”, якія праводзяцца штогод на Гродзеншчыне. Аўтар больш за 450 навуковых прац, 7 манаграфій, патэнтаў і пасведчанняў на  вынаходніцтва.

Sutulo G14 чэрвеня спаўняецца 55 год Галіне СУТУЛА (1963 г. в. Мацясы Глыбоцкага раёна) -  журналістцы, пісьменніцы, цікавай субяседніцы і сімпатычнай жанчыне. Галіна Еўстафаўна  закончыла Вярхнянскую васьмігодку, затым – СШ № 3 г. Глыбокае. У 1986 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Журналістскі шлях пачынала карэспандэнтам раённай газеты “Шлях Перамогі”, працавала пазаштатным карэспандэнтам рэспубліканскага часопіса сатыры і гумару “Вожык”. Пісала гумарэскі, фельетоны, нарысы, аповеды, пародыі. Вершы Галіны Яўстаф'еўны сталі песнямі дзякуючы кампазітару Міколу Яцкову з Магілёўшчыны, глыбоцкім кампазітарам Браніславу Грамакоўскаму і Ганне Шакола. Друкавалася ў часопісах “Першацвет”, “Алеся”, “Дыялог”. Была пастаянным аўтарам рубрыкі “Святло ў акне” “Народнай газеты”. Яе творы змяшчаліся на старонках абласной газеты “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “02” Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў.

У 1999 годзе выйшаў празаічна-паэтычны зборнік “След на вечным гасцінцы”. У 2001 г. - дакументальна-хранікальная кніга “Гістарычныя старонкі глыбоцкай міліцыі”, якая была адзначана прэміяй Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў. У 2002 г. убачыла свет аповесць “Дзённік простага смяротнага”. У студзені 2012 года выйшла кніга апавяданняў, нарысаў, філасафізмаў, вершаў і гумару “Прычасціцца любоўю”, а напярэдадні Дня пісьменства – вершаваны зборнік “Вазьміце слова ў падарунак!”. Складальнік і літаратурны рэдактар кнігі “Святкуе Мосар юбілей. Красуйся, слаўся і квітней!”, прысвечанай 500-годдзю вёскі Мосар (2014 год), і кнігі “Грамадскі рух Глыбоччыны: партрэт на фоне часу”, якая расказвае аб дзейнасці актывістаў грамадскіх арганізацый раёна. Г.Сутула - аўтар многіх вершаў і песень, прысвечаных роднаму краю.

Бібліятэкары віншуюць Ганну Сутула з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя. Няхай Вас заўсёды перапаўняе невычэрпная энергія для ажыццяўлення ўсіх жаданняў. Хай усё жыццё будзе бясхмарным і яркiм, а ў доме пануюць утульнасць, свет, каханне і шчасце, каб у Вашым жыцці быў толькі пазітыў, а побач знаходзіліся верныя сябры.

Ад шчырага сэрца ў дзень юбілею

Жадаем радасці, светлай надзеі.

Шчасця ў будні, шчасця ў святы,

Хай добрыя весткі прыходзяць у хату,

Хай будуць заўсёды здароўе і сіла,

Жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым.

Трымай ад нас ты з нараджэннем віншаванні,

Каханне каб у жыцці заўжды было!

Прымі таксама шчасця пажаданні,

Багацце ў хату каб твою плыло!

Няхай здзяйсняюцца ўсе надзеі,

Расце павага, вопыт на вачах,

У жыцці здараюцца цудоўныя падзеі,

І будзе доўгім твой жаночы шлях!

 

Татарчук А.М., заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ,
28 мая 2018 г.