Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Празароцкага сельсавета
А вам жа таксама хацелася жыць,
I вы ж па спакоі тужылі...
І крыўда балючай слязою бяжыць...
Былога туманяцца мілі…
У цэнтры в. Празарокі знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 210 чалавек – 58 вядомых і 152 невядомых савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944 гады. У 1957 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура смуткуючай жанчыны з букетам. Аўтар помніка невядомы.
“Напрыканцы кастрычніка 2006 года ў Празароках актыўна развярнуліся работы па ўстаноўцы новай манументальнай кампазіцыі - дзвюх стэл, парваных асколкамі снарада, з увекавечанымі на іх імёнамі загінуўшых і дрэва смутку, якое ўдала дапаўняе кампазіцыю.
Над праектам працавалі прызнаныя майстры сваёй справы - скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Савецкага Саюза, аўтар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Юрый Міхайлавіч Градаў, скульптары Уладзімір Іванавіч Жбанаў і Аляксандр Іванавіч Тухто. Ідэйным натхняльнікам і ініцыятарам усіх рабочых момантаў быў Глыбоцкі райвыканкам. Работы па мантажу помніка вяліся пры непасрэдным удзеле Аляксандра Тухто.
Не засталіся ў баку ад гэтай справы кіраўнікі Празароцкага лясніцтва А. В. Попел, ААТ ПКП "Аута" В.М.Лабунька, ДКУБП "Глыбоцкая ПМК-48" С.П.Кожух, ДКУБП "Глыбоцкая БПМК-33" В.У.Шышко, СВК "Чарневічы" 'і "Празароцкі" I.В.Пустыннікаў і А.Э.Цынкевіч, настаўнікі і вучні мясцовай школы, старшыня Празароцкага сельвыканкама В.I.Кандзерскі. Шматлікія арганізацыйныя пытанні вырашаны, дзякуючы клопатам старшыні райвыканкама Міхаіла Міхайлавіча Кандзерскага”.
На новым помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4062”.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в.Празарокі ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Брацкая магіла бязвінных ахвяр генацыду знаходзіцца ва ўрочышчы Марусіна, побач з аўтадарогай Полацк-Глыбокае, у 300-х метрах ад аг. Празарокі.
У пасляваенныя гады нашчадкі загінулых устанавілі сціплы помнік, які ў пачатку 2000-х гг. змяніў валун з надпісам “6 снежня 1941 г. на гэтым месцы фашысты расстралялі 420 яўрэяў: мужчын і жанчын, дзяцей і старых – жыхароў мястэчак Празарокі і Зябкі. Светлая ім памяць! Гэтага забыць нельга!”

05.05.2017 г. брацкаму пахаванню быў нададзены статус воінскага пахавання. Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.
У чэрвені 2021 года пры падтрымцы Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын і Фонда імя Саймана Марка Лазаруса ўстаноўлены новы помнік.
Надпіс на ім апавяшчае: “Ахвярам нацызму. На гэтым месцы 6-7 снежня 1941 года былі расстраляны 420 яўрэяў вёсак Празарокі і Зябкі”. "Пахаванне ахвяр вайны. №7557"/
Толькі ў 2002 г. было знойдзена месца, дзе ў час ваеннай блакады 1944 года былі спалены жыхары вёсак Ксты, Рабчонкі, Ядлоўцы. Новы мемарыял ахвярам Вялікай Айчыннай вайны з паклонным крыжам уладкавалі на месцы вёскі Шарагі, якая цяпер адсутнічае на карце Глыбоцкага раёна.
Зямлі гэтыя даўно ўключаны сельскагаспадарчы абарот. Але памяць аб трагедыі, якая адбылася там у гады Вялікай Айчыннай вайны — 8 мая 1944 года нямецкія акупанты жывымі спалілі ў трох сараях каля 150 жыхароў вёсак Рабчонкі, Лабецкія, Блудовікі, Смалёўшчына і іншых навакольных населеных пунктаў — захавалася.
"Старажылы расказвалі, што на гэтым месцы не аднойчы спальвалі, расстрэльвалі людзей, пра гэта ўспаміналі і партызаны, - пацвердзіла старшыня Празарокскага сельсавета Інэса Міхайлоўская. - У трох кіламетрах адсюль паблізу лесу ўстаноўлена драўляная тумба з чырвонай зоркай у памяць аб мірных жыхарах, якія загінулі ў 1944 годзе. Да 75-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны памятная таблічка была абноўлена".


Літаратура:
- Память сердца // Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 04 красавіка.– С.5
- Садовіч, А. “Гэтую страшную ноч я добра помню2 // Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 22 красавіка.– С.5
- Панкрат, А. Субботник на памятном месте // Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 22 красавіка.– С.5
- Зінкевіч, А. Месца, дзе смутак и памяць жывуць // Веснік Глыбоччыны.– 2020.– 13 мая.– С.4
- Берникович, Д. Новый мемориал жертвам Великой Отечественной войны с поклонным крестом обустроили на месте деревни Шараги, ныне отсутствующей на карте Глубокского района / Диана Берникович // Витебскте вести.- 2020. - 25 апреля.
Першы помнік-абеліск землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў устаноўлены ў центры вёскі Чарневічы ў 1975 г. На помніку меўся надпіс “Вечная память павшим в 1941-1945 гг.” і імёны 23 землякоў.
У 2008 г. ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты новы помнік. Беларускія скульптары Ю.М. Градава, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, аўтары мемарыяльнага комплексу "Хатынь" , Ул.І. Жбанаў і А.І. Тухто распрацавалі і стварылі кампазіцыю "Пахавальная". На "скамечанай" горам “пахавальнай” напісаны золатам імёны 41 земляка, якія загінулі ў 1941-1945 гадах.
"Памятник создан в виде похоронки, пробитой осколком и подгоревшей с одной стороны, с высеченными именами 41 жителя не вернувшегося в родную деревню Черневичи и близлежащие села. Вместе с постаментом его высота составляет около 3 м.

Памятник торжественно открыт на минувшей неделе в Глубокском районе (Витебская область). По словам начальника отдела идеологической работы Глубокского райисполкома Михаила Черепковского, событие приурочено к 65-летию освобождения района от немецко-фашистских захватчиков.
Авторами мемориальной композиции стали известные белорусские скульпторы Юрий Градов, Владимир Жбанов и Александр Тухто. С их участием в районе уже возведены памятники защитникам Отечества и жертвам войны в деревнях Ломаши и Прозороки. В следующем году планируется создать памятник в деревне Приперное Обрубского сельсовета.
За последние восемь лет в районе было открыто 9 таких памятников, сообщает БелТА». Марина Павлова
Л-ра: Веснік Глыбоччыны. — 2007. — 14 ліпеня; Капшуль, А. Рэканструкцыя помніка ў Празароках: аб рэканструкцыі помніка загінуўшым у гады вайны ў в.Празарокі // Веснік Глыбоччыны. — 2006. — 8 лістапада.
Л-ра: Шлях перамогі.- 1973.- 29 ліст.- С. 2
- 1773

