Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

01 Koroby 2

Нібыта знароку вам доля-ўдава

Маленькаю мерала жменяй –

Каму дзевятнаццаць, каму дваццаць два,

А некаму й гэтага меней...

                                                              А.Бачыла

 

Koroby

Koroby 2 У цэнтры вёскі Карабы на ўшанаванне памяці 16 землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1967 г. устаноўлены помнік–абеліск з надпісам “Вечная слава нашим землякам, погибшим за независисмость нашей Отчизны  1941-1945”  і прозвішчамі  загінуўшых.

У маі 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага помніка ў гонар землякоў, якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны.  На гранітнай пліце зроблены надпіс: “Вялікая падзяка за мірнае жыццё. Вечная памяць удзячных нашчадкаў”.

 

Новы помнік устаноўлены ля адміністрацыйнага будынку, у якім знаходзяцца Карабоўскі сельскі Савет і кіраўніцтва ААТ “Канстанцінаў Двор”.

Крыніца: Раловіч, П.  Памяць аб подзвігу непадуладная часу / П. Раловіч  //  Шлях перамогі.- 1989.- 10 чэрвеня;  Памяць удзячных нашчадкаў // Веснік Глыбоччыны. - 2010. - 12 мая.

  

Ginki Semya Schasnyh

GinkiНа грамадскіх могілках вёскі Гінькі знаходзіцца брацкая магіла сям’і Шчасных, якая была расстраляна фашыстамі за сувязь з партызанамі.

На помніку надпіс: “Загінулі за сувязь з партызанамі. Счасны П.Т. 1872, Счасны П.П. 1912, Счасная Г.Ф. 1917, Счасная Таццяна 4 гады, Счасная Вольга 9 месяцаў, Счасны Дз.М. 1935, Счасная Т.М. 1935”. 

Побач з помнікам устаноўлены жалезны крыж з шыльдай, на якой надпіс “Без віны вінаватым вечны спакой”.

 

05.05. 2017 г.  брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.

Крыніца: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.

Girstuny

Недалёка ад вёскі Гірстуны ва ўрочышчы “Жукавы пяскі” знаходзіцца брацкая магіла лётчыкаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Іх прозвішчы  адшукаў у Цэнтральным архіве Масквы мясцовы краязнаўца П.С.Раловіч. Па яго ініцыятыве на месцы падзення самалётаў у верасні 1999 г. пастаўлены помнік у выглядзе  гранітнага крыжа і камяня з шыльдай і надпісам: “На этом месте 3 июля 1944 года погиб в бою экипаж самолёта ИЛ-2 старшина Каргин Григорий Иванович,  старший лейтенант Шкарпетов Алексей Иванович. Вечная память героям”.

Помнік пастаўлены  на месцы падзення самалёта ІЛ-2 683-га штурмавога авіяпалка 335-й штурмавой авіядывізіі  3 ліпеня 1944 г. Загінуўшыя – малодшы лейтэнат Шкарлетаў Аляксей Іванавіч, 1921 г.н., малодшы сержант Каргін (Карган) Рыгор Іванавіч, 1920 г.н. 
Помнік знаходзіцца каля в.Гірстуны, па дарозе з в. Новыя Шарабаі на в. Старыя Шарабаі.
На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4073”. 

Gulidovo

Індывідуальная магіла з драўляным крыжом на месцы пахавання невядомага воіна, загінуўшага ў ліпені 1941 г. на вясковых могілках в.Гулідава. Крыж устаноўлены мясцовымі жыхарамі ў 1989 г. 

На крыжы шыльда "Воінскае пахаванне №4066". 

 

Derkauhchyna 1973У цэнтры вёскі Дзеркаўшчына, перад будынкам сельскага Дома культуры, у 1973 г. устаноўлены помнік 36 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Помнік уяўляе сабой скульптуру воіна з аўтаматам на пастаменце, абмурованым камянямі.
На помніку надпіс “Вечная память павшим землякам в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками в годы Великой Отечественной войны. 1941-1945”.

 

 

Zhuravnevo

Індывідуальная магіла невядомага, загінуўшага ў 1941 г.(?) знаходзіцца на могілках вёскі Жураўнёва. Помнік – бетонная піраміда з зоркай, устаноўлены ў 1961 г.

На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4067”. 

 

 

 

Zarubino 1974Zarubino 1974 2 У в.Зарубіна, побач з будынкам праўлення былога калгаса «Парыжская камуна», на ўшанаванне памяці 63 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, ў 1975 г. пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.

 

 

 

 

 

Latygal 1Latygal 2 У вёскі Латыгаль Карабоўскага сельсавета, у яе жыхароў ёсць свае трагічныя старонкі. 13 чэрвеня 1943 года Ла­тыгаль была спалена, а 10 жыхароў растраляны фашыстамі ва ўрочышчы Асіннікі.

Гэта Вайцэховіч Іван Купрыянавіч, 1910 г.н., Вайцэховіч Пётр Купрыянавіч, 1920 г.н., Квач Аляксандр, Квач Марыя, Рыжая Караліна Вайцэхаўна, Рыжая Марыя Канстанцінаўна, 1928 г.н., Рыжая Пятруля, 1883 г.н., Рыжая Францішка Ігнатаўна, 1894 г.н., Рыжы Вацлаў Канстанцінавіч, 1926 г.н., Рыжы  Іван Восіпавіч, 1919 г.н. 

 На месцы расстрэлу мірных жыхароў ва ўрочышчы Асіннікі студэнтамі Віцебскага медыцынскага інстытута быў узведзены абеліск – мармуровая стэла. 

 

Latygal 3

У 2007 г. астанкі расстраляных былі перазахаронены на могілках в.Харашкі.

 Крыніца: Зінкевіч, А. З любоўю да роднай зямлі і магіл сваіх продкаў: пра адкрыццё помніка загінуўшым жыхарам в.Латыголь // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 5 жніўня.

 

 

 

 

 

 

Shunevcy 1Shunevcy 2 У цэнтры вёскі Шунеўцы устаноўлены помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік уяўляе сабой бетонную стэлу з зоркай наверсе, на стэле – выява Ордэн Перамогі і шыльда з імёнамі 36 землякоў. 

Абеліск устаноўлены ў 1969 годзе.

Belevich 3 iІндывідуальная магіла краснаармейца Пятра, 1922 г.н., які загінуў 12 ліпеня 1941 г. каля в.Белевічы.  

На помніку, драўлянай тумбе, шыльда “Воінскае пахаванне №4068” (могілкі в.Белевічы)