Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

Zalesski selsavet

Прайсці мы шмат з табой змаглі,
Ішлі праз полымя і дым мы,
Каб болей людзі на зямлі
Не паміралі маладымі.

                                                        А.Пысін

Zapruddze 1974 Побач з будынкам сельскага клуба і бібліятэкі былога калгаса “Новый путь” у в. Запруддзе, на ўшанаванне памяці 37 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1974 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

На помніку надпіс “Слава героям, павшим в борьбе с немецким фашизмом за нашу советскую Родину” і імёны загінуўшых землякоў.

Zapruddze 1974 1

         

У цэнтры в. Капыльшчына на ўшанаванне памяці землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1968 годзе ўстаноўлены помнік-абеліск. На абеліску надпіс “ВЕЧНАЯ СЛАВА ЗЕМЛЯКАМ, ПАВШИМ В БОЯХ ЗА СВОБОДУ И НЕЗАВИСИМОСТЬ НАШЕЙ РОДИНЫ.1941-1945” і шыльды з імёнамі 62 загінуўшых землякоў.

Kapylzhzhyna 1968 г. 1Kapylzhzhyna 1968 г. 2

 

 

Luchajka 1988 г. 1

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчыную вайну, пастаўлены ў цэнтры вёскі Лучайка ля будынка былога Дома культуры.

Помнік уяўляе сабой гранітную стэлу з сімвалізаванай ордэнскай лентай і выявай Ордэна Перамогі. На ім шыльды з надпісам “1941-1945” и прозвішчы загінуўшых землякоў. Помнік устаноўлены ў 1988 г.

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 27.12.1990 № 348 помнік унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

Luchajka 1988 г. 2Luchajka 1988 г. 3

 

 

 

 

 

 

Помнік на месцы расстрэлу за сувязь з партызанамі ў в.Сасноўка сям’і Жука Уладзіміра

1943Dylevichi. Syamjya Zhuk h

На помніку надпіс Здесь похоронены зверски убитые немецкими фашистами за связь с партизанами в 1944 г.” (пахаванне ў в.Дылевічы)

05.05. 2017  г.  брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.

Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.

 

Помнік на месцы расстрэлу сям’і Міроша Нікандра Іванавіча за сувязь з партызанамі. На помніку надпіс “Трагически умерли в 1943 году Мирош Никандр Иванович 1904 г.р., Мирош Елена 19... г.р., Мирош .... 1935 г.р.” (1 км.  ад в.Лучайка). 05.05. 2017  г.  брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання.

      Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня.  

Luchajka 1988 г. cyamjya Mirosh1943 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Трагічны лёс напаткаў і сям’ю Альсевіча Браніслава Лукіча, якая была расстраляна за сувязь з

Dylevichi. Syamjya Shuk партызанамі. На месцы гібелі сям’і ў 1947 годзе пастаўлены помнік (за  300 м. ад дарогі сярод поля, каля в.Лучайка).

 

 

 

 

 

 

У  канцы верасня 1941 года ў будынку палаца графа Молле ў в. Залессе-Астроўна немцамі  быў створаны паліцэйскі гарнізон.  У 1943 г. (па іншых крыніцах уZalesse 1 красавіку 1944) партызаны атрада імя Шчорса (брыгада імя Ракасоўскага)  ў колькасці 45 чалавек пад кіраўніцтвам камандзіра атрада т. Хардзіна здзейснілі напад на гарнізон і разграмілі яго.  У гэтым баю было захоплена ў плен 80 карнікаў. 

У памяць аб гэтай падзеі на заходняй ускраіне вёскі ў 1975 годзе пастаўлена стэла. На ёй надпіс: «Здесь в 1943 году партизанами бригады Рокоссовского разгромлен немецко-фашистский гарнизон».

“В марте 1943 года Петр Миронович Машеров стал комиссаром в партизанской бригаде имени К.К. Рокоссовского. Одновременно он вступил в ВКП(б). Летом того же года нацистское командование сняло с передовой часть боевых формирований и бросило их на борьбу с партизанами, воспринимавшимися тогда уже как серьезнейшая угроза. П.М. Машеров получил приказ вырваться из оцепления и передислоцироваться на территорию бывшей Вилейской области.

Zalesse 2Партизаны во главе со своим храбрым вождем не только с успехом решили эту задачу, но и сумели по пути следования разгромить укрепленный немецкий гарнизон, расположенный близ деревни Двор-Залесье в Глубокском районе. Командование врага было уничтожено, большинство же рядовых солдат перешли на сторону партизанского отряда. Кроме того, было захвачено множество трофеев: оружие, боеприпасы, снаряжение, продукты питания и прочее”.

           Л-ра: Величко В.П. Его сердце билось для людей // Сын белорусского народа. Петр Машеров. Сборник статей. Составитель Н.И. Чехлов. — М., 2013. —  С. 34.