Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

01 Galubichy urochyshche Chystae 2


Братам  нашым, сёстрам–героям,

Каб вечна іх слава квітнела

На нашай, на вольнай зямлі,

Каб вечна жыла яна ў сэрцах,

Гарэла світальнай зарою,

Якую вятры-навальніцы

Ніколі згасіць не змаглі б...

                                            М.Танк

в.Каралевічы

Galubichy Pomnik rasstralyanyn

Помнік на брацкай магіле жыхароў в. Каралевічы, расстраляных гітлераўцамі 7 лістапада 1942 г. Сярод расстраляных – паэт Алесь Дубровіч, яго бацька і два браты.

На помніку надпіс “Редько Егор Францевич 1872. Сыновья Алексей 1910, Василий 1905, Дмитрий 1903, Капшуль Василий Петрович 1989 погибли в 1942 году” і шыльда “Воінскае пахаванне №5595”.

 

 

 в.Галубічы

Galubichy Pomnik rasstralyanyn

Galubichy Pomnik rasstralyanyn 2У 1964 годзе ў в.Галубічы пастаўлены помнік землякам, бязвінным ахвярам вайны. На помніку надпіс Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины і прозвішчы загінуўшыхСярод іх 13 чалавек, імёны якіх узгаданы і 16 безымянных мірных жыхароў.  Помнік – бетонная стэла,  наверсе  – чырвоная зорка.

         

 

 

урочышча Чыстае

Galubichy urochyshche ChystaeНа правым беразе ракі Чысцянка знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар партызан брыгады «Кастрычнік» Вілейскага партызанскага злучэння, якія ў 1943-44 гг. вялі баі су­праць нямецка-фашысцкіх акупантаў. На абеліску надпіс “Здесь в 1941-1944 годах народные мстители вели бои с неметско-фашистскими карателями”. Помнік зроблены з камня і цэменту ў  1968 г.  рабочымі і служачымі Ліпаўскага лясніцтва. Помнік размешчаны ва ўрочышча Чыстае, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад в.Чыстае, па дарозе Падсвілле  – Чыстае – Кублічы.

 

 

урочышча Жвіроўня

Galubichy Shvirovnya Pomnik rasstralyanyn novyyБрацкая магіла абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.  У 1942 г. ва ўрочышчы Жвіроўня каля в.Галубічы нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 100 савецкіх актывістаў, жыхароў в.Галубічы і іншых навакольных вёсак. 46 імён загінуўшых вядомы, 54 –  невядомы. Магіла знаходзіцца за 200 м. ад вёскі.

Помнік з бетону на месцы гібелі ўстаноўлены ў 1964 годзе і ўяўляў сабой бетонны абеліск з зоркай наверсе. На ім быў надпіс: “Вечная память героям, павшим в борьбе с немецко-фашистскими  захватчиками в Великой Отечественной войне”  і дошка з імёнамі загінуўшых. На поўнач ад вёскі Галубічы.

Л-ра: Кур’яновіч А. Жыццё пражыта недарэмна // Шлях перамогі.- 1964.- 27 чэрв.- С.3-4.

У 1998 годзе на брацкай магіле ўстаноўлены новы помнік. На гранітным абеліску выбіты імёны загінуўшых. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5598”. 

 Л-ра:  Веснік Глыбоччыны.-2009.-22 ліпеня; Саулич В. Там, где плачут берёзы… / Владимир Саулич // Віцебскі рабочы.- 2009,- 21 июля.

 

в.Белякі

BelyakiIvanaushchuna11 красавіка 1944 г. 15 мірных жыхароў вёскі Белякі сталі ахвярай нямецка-фашысцкіх акупантаў. У ліпені  2009 года памяць аб ахваярах, якія пахаваны на могілках вёскі Іванаўшчына, увекавечана 6-ціметровым крыжом. Крыж устаноўлены работнікамі Глыбоцкага мясакамбіната, сельгаспрадпрыемства "Каралі", Галубіцкага сельвыканкама і другчармета.

 

Л-ра: Анюціна, А. Увекавечана памяць загінуўшых жыхароў вёскі Белякі Анюціна А. // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 22 ліпеня; 

Саулич, В. Там, где плачут берёзы… / Владимир Саулич // Віцебскі рабочы.- 2009.-  21 июля

05.05.2017 г.  брацкаму пахаванню нададзены статус "Воінскае пахаванне № 7555". Л-ра: Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня