Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

Аzarcy 0 01

 

 

 На тэрыторыі Азярэцкага сельскага савета знаходзіцца 7 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны 

 Azercy Karta

Перад суровым абеліскам

Схілюся ў пояс нізка-нізка...

Хачу,  каб бачылі сыны

Бацькоў, што не прыйшлі з вайны.

                                                           М.Мішчанчук 

Аzarcy SAM 1953 1 У цэнтры в.Азярцы ў 1968 годзе ўстаноўлены помнік – скульптура воіна. На помніку надпіс: “Зямны паклон вам, мужныя салдаты, багатыры Радзімы дарагой. Імёны вашы мы шануем свята, яны навекі ў памяці людской. 1941-1945”.  

 

 

Побач з помнікам пліты з імёнамі 59 землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў вёсак Азярцы, Мамаі, Пялеўшчына, Каміншчына, Кухты, Кісарэўшчына, Шубнікі, Хацілаўцы.

Аzarcy SAM 1953 2 Аzarcy SAM 1953 3

 

 

 

 

 

 

 

У цэнтры в.Абруб-Беразвецкі, на ўшанаванне памяці 60 жыхароў-аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1973 годзе ўстаноўлены помнік – скульпура воіна. На ім шыльда з імёнамі загінуўшых землякоў. 

Abrub Berazvechcha P1070620 1

Abrub Berazvechcha P1070620

 

   

 

 

 

 

Arehavna 1998 У маі 1998 г.  у лясным масіве  в.Арэхаўна  1-м спецыялізаваным пошуковым узводам Міністэрства абароны праводзіліся пошукавыя работы. У выніку былі знойдзены астанкі 19 чалавек, італьянскіх ваеннапалоных і мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі. 

11 жніўня 1998 г. на месцы перазахавання астанкаў загінуўшых устаноўлены помнік у выглядзе двух крыжоў і валуна.  Аўтарам праекта помніка-абеліска стаў глыбачанін У.І.Скрабатун. На помніку надпіс: “Здесь захоронены останки мирных жителей и итальянских военнопленных, зверски замученых фашистами в годы мировой войны в 1941-1944 г. Вечная память”.  На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4070”.  

Помнік на месцы жудаснай трагедыі ўзведзены кіраўнікамі і рабочымі Глыбоцкага лясгаса (гал. ляснічы Р.М.Долгі, прараб У.Л.Жэнаў), работнікамі АП №16.  

Літаратура:

Сауліч, Ул. Трагедыя ля Арэхаўна // Веснік Глыбоччыны.- 1998 .- 17 чэрвеня.- С.2; 
Зінкевіч, А. Абеліск на магіле ахвяр вайны // Веснік Глыбоччыны.- 1998.- 19 жніўня.- С.1; 
Зінкевіч, А. Гісторыя з працягам //  Веснік Глыбоччыны.-  1998.-  22 жніўня. - С.5  

Gvazdova nevyadomy 3927Ля дарогі Глыбокае – Полацк, за 1 км перад в. Гваздова, стаіць пад сонцам, ветрам, дажджом і снегам помнік  – бетонная  піраміда з чырвонай зоркай наверсе. 
Пахаваны тут невядомы воін Чырвонай  Арміі, аб чым сведчыць надпіс “Невядомы” і шыльда “Воінскае пахаванне №4069”.

 

 

 На вясковых могілках в.Гваздова размешчана індывідуальная магіла Кукушкіна Пятра Аляксеевіча. На помніку з бетона і мармуровай крошкі надпіс “Кукушкин Пётр Алексеевич зверски убит немецко-фашистскими захватчиками в 1942 году”.  Помнік устаноўлены ў 1975 годзе. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4064”. 

Аzarcy SAM 1953 5

Індывідуальная магіла Баракіна Рыгора Дзмітрыевіча на могілках в.Пялеўшчына.

На помніку з бетона і мармуровай крошкі надпіс “Баракин Григорий Дмитриевич зверски убит немецко-фашистскими захватчиками в 1941 году”. Помнік на магіле Р.Д.Баракіна зроблены рукамі вучняў Азярэцкай СШ і ўстаноўлены ў 1975 годзе. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне    №4065”.

Літаратура: Гінзбург, І. Следапыты вядуць пошук // Шлях перамогі.- 1979.- 20 кастрычніка.- С.2              

  

 Аzarcy SAM 1953 4

 

Брацкая магіла мірных жыхароў, расстраляных каля в. Арэхаўна на могілках в. Хацілаўцы.

Помнік устаноўлены Азярэцкім сельскім саветам 9 мая 1998 г. На помніку надпіс “Мирным жителям, расстреляным в годы Великой Отечественной войны” і шыльда “Воінскае пахаванне №5597”. Імёны 9 пахаваных невядомы. Брацкая магіла знаходзіцца на могілках в. Хацілаўцы. 

   

Mikulichi 1Помнік падпольшчыкам і партызанам, у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Северные”, якія дзейнічалі ў 1943-1944 гадах. Помнік адкрыты 3 ліпеня ў 1988 годзе на месцы былой вескі Мікулічы, на ўскрайку леса ля рачулкі Мікулінка. 

На помніку напіс:  “Тут, у вёсцы Мікулічы, у доме сям’і Тарыкавых у 1943-1944 гадах знаходзілася падпольная яўка партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Паўночныя”. 

Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў  ад 27.12.1990 № 348 помнік падпольшчыкам і партызанам, у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада “Северные”, якія дзейнічалі ў 1943-1944 гадах, унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.

Літаратура:

1. Лукашэвіч, А. Хутар у Мікулічах / А. Лукашэвіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 19 ліп. – С. 2. —  (аб дзейнасці  брыгады “Паўночныя”, сям’і Тарыкавых)

2. Сурнін, Ю. Адкрыты памятны знак / Ю. Сурнін // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 9 ліп. – С. 2.