Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

 

 

20x30 церковьУ гістарычным цэнтры горада, насупраць касцёла Св. Троіцы знаходзіцца Кафедральны сабор у гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

Храм быў узведзены ў 1636—1654 гадах па фундацыі ваяводы мсціслаўскага і старосты дзісенскага Іосіфа Корсака як касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Побач з ім паўстаў кляштар кармелітаў босых. У 1735 г. па праекту архітэктара І. К. Глаўбіца касцёл быў перабудаваны.

 Пры кляштары кармелітаў былі школа з канквітам (інтэрнатам)  на 12 вучняў, фізічны кабінет, бібліятэка на 3 тысячы тамоў,  40 музыкантаў, аптэка і шпіталь для бедных. Культавы будынак вышынёй 50 метраў уразіў нават французскага імператара Напалеона Банапарта, які ў 1812 годзе спыняўся ў Глыбокім.

За актыўны ўдзел ксяндзоў-кармелітаў у паўстанні 1863 года  царскі ўрад закрыў касцёл і кляштар у 1865 г. Фабрыка сукна, станкі, аптэка, шпіталь, пансіянат, пабудовы прыйшлі ў заняпад. Бібліятэка, збор карцін і геаграфічных карт разам з фізічным кабінетам былі перададзены Віленскаму музею стражытнасцей. Архівы вывезены ў Санкт-Пецярбург, касцельны скарб быў разрабаваны. 

03.09.1878 годзе касцёл быў пераасвячоны епіскапам Ковенскім праасвяшчэнным Уладзімірам у праваслаўны храм Ражджаства Багародзіцы. Кляштарны корпус перададзены гарадской паліцэйскай управе. Асвячэнню царквы папярэднічала перабудова былога касцёла на асігнаваную ўрадам суму ў 27 тыс. руб. серабром.

У склепе пад царквой, у адной з ніш маецца надпіс на лацінскай мове: «Тут спяць у міры косці вяльможнага фундатара, душа яго — на небе». 

0 78bd7 1076954b XXLПомнік архітэктуры віленскага барока (першы ўзор на Беларусі). У плане храм меў выгляд працяглага прамавугольніка, які ўключаў 3-нефавую базіліку, вылучаную бакавымі сакрысціямі прамавугольную апсіду, шэраг аб'яднаных калідорам келляў за ёй. У адрозненне ад спрошчанага планіровачнага вырашэння аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя атрымала шмат'ярусны шматпланавы выгляд. Вуглы храма адзначаны 4 вежамі, 2-ярусны пераход нефаў з вылучэннем крылаў трансепта. Асноўны архітэктурна-пластычны акцэнт зроблены на галоўным фасадзе, які фланкіруюць 2 зграбныя шмат'ярусныя вежы, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі. Іх вертыкальны дынамічны рух узмацняецца вузкімі і высокімі арачнымі праёмамі, шматлікімі крапоўкамі. Паміж вежамі ўзнесены фігурны ступеньчаты франтон. Ніжні ярус фасада вылучаны па цэнтры багата дэкарыраваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзвярамі і бакавымі нішамі-экседрамі. У сяродкрыжжы будынка пасля 1863 г. быў узведзены драўляны барабан з купалам (згарэў у 1944 разам з верхнімі ярусамі вежаў) .

У інтэр'еры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У 1863 г. пастаўлены іканастас. Абразы напісаны  Іванам Трутневым, рускім мастаком і настаўнікам Язэпа Драздовіча. 

У 1735 г. перад храмам пастаўлена барочная 3-арачная 2-ярусная мураваная брама. Да паўночна-заходняга боку апсіды храма дабудаваны 3-павярховы жылы корпус (часткова разабраны ў 1892).

0 78be1 6ab85f7f XXLМастацкую каштоўнасць уяўляе перавезены з царквы в. Сарокі (Глыбоцкі раён) абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). Галоўная святыня храма — абраз Багародзіцы са святой гары Афон, дастаўлены ў Глыбокае ў 1911 г. з Грэцыі і лічыцца цудадзейным.

 

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА:

Берникович, Д. В незримой связке со старыми мастерами / Д. Берникович // Народнае слова. – 2006. – 26 верас. – С. 6.

Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю.- Мн.: БЕЛТА, 2014.- с. 14, 25.

Глубокский Свято-Рождество-Богородицкий собор // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков, под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 131.

Грамыка, С. «Галоўнае, каб тыя, хто прыходзіць у храм, змяніліся да лепшага» / С. Грамыка ; гутарыў У. Сауліч // Сельская газета. – 2018. – 6 янв. – С. 26.

Глыбокі след у гісторыі. Глыбоцкі раён мае надзвычай цікавую гісторыю // СБ Беларусь Сегодня 

Дзядзінкіна, С. Пад небам і пад зямлёю... / С. Дзядзінкіна // Народнае слова. – 2005. – 20 верас. – С. 5.

Зинкевич, А. Его жизненный путь был озарен любовью к богу и к людям / А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 17 крас. – С. 6.

Кафедральный собор Рождества Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины =Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.

Карнялюк, К. Перанёс бы яго ў Парыж... / К. Карнялюк // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 11 ліп. – С. 2.

Мытько, О. Храм, достойный Нотр-Дама / О. Мытько // 7 дней. – 2008. – 3 апр. – С. 26.

Саулич, В. Вернули 17 век / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2007. – 15 снеж. – С. 8.

Хайноўскі, А. Незвычайная знаходка / А. Хайноўскі // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 10 кастр. – С. 8.

Храм Покрова Пресвятой Богородицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 32.

Царква Раства Багародзіцы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 228