Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

  

Udzela 1

 

380 год назад, 30 ліпеня 1642 года,  ваявода мсціслаўскі Іосіф Рыгоравіч Корсак даў фундушны запіс на пабудову касцёла і кляштара францысканцаў з дзвюмя капліцамі ў вёсцы Удзела. 

Фундуш перадаваў ва ўласнасць манахаў не толькі землі маёнтка Удзела, а і вёсак Шоці, Русакі, Загароднікі, Кавалі, Сапеліна, Заазер’е, Зянкоўшчына, а таксама маёнтак Заляддзе. Кляштар меў чатырох ксяндзоў, трох братнікаў. Манахам давалася права ўступу ва ўдзелаўскую пушчу і шматлікія азёрныя ўладанні. Ад манахаў патрабавалася не рабіць ніякіх ахвяраванняў ці перадачы маёмасці іншым кляштарам.

ii 1

Партрэты Юзафа і Марыяны Корсакаў знаходзіліся ў касцёле ў Удзеле яшчэ ў першыя гады ХХ стагоддзе. Дзе яны дзеліся - невядома. Фотаздымкі партрэтаў друкаваліся ў выданні Wędrowiec, Nr. 30, 1902 і з'яўляюцца ілюстрацыямі да артыкула "Udział". Магчыма аўтар фотаздымкаў Г.Віньча.

 

 Першапачаткова касцёл і манастыр былі драўлянымі. Цяперашні  велічны каменны храм  быў адбудаваны ў 1766–1791 гадах. Кансэкраваны (асвечаны) ў 1791 г. у гонар Беззаганнага Зачачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Будаўніцтва кляштарнага (манастырскага) корпуса завяршылася толькі ў 1805 г., але ўжо ў 1809 г. комплекс пацярпеў ад пажару і ў 1837 г. касцёл быў істотна перабудаваны ў стылі позняга класіцызму. 

Udzela 20 

Удзельская парафія стварылася ў 1727 г.  У 1796 годзе пры кацёле пачаў дзейнічаць семінарыўм для клеркаў. Працавала пры манастыры і школа для дзяцей мясцовай шляхты. У 1851 годзе кляштар быў зачынены расійскімі ўладамі, заставаўся функцыянаваць толькі касцёл. Парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары. У 1881 годзе ксёндз Завадскі правёў рамонт касцёла, а таксама пасадзіў сад на 800 дрэў.

 

Udzela 18Па выніках савецка-польскай вайны ў 1921 годзе тэрыторыя Заходняй Беларусі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай, Удзелаўская парафія падпарадкавалася Віленскай дыяцэзіі. 

З 1926 г. у удзелаўскім касцёле служыў Францішак Аляшкевіч (...- † 1942 г.,Udzela 11 пахаваны на прыкасцельнай тэрыторыі) і прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным жыцці краю. 5-7 ліпеня 1927 года адбыліся рэкалекцыі – духоўныя семінары для ксяндзоў Глыбоцкага дэканату пад кіраўніцтвам ксяндза А. Зянкевіча, у якіх удзельнічаў пробашч касцёла в. Удзела Францішак Аляшкевіч. 

Касцёл у той перыяд адыгрываў важную ролю ў духоўным жыцці вяскоўцаў і з’яўляўся цэнтрам асветніцкай дзейнасці ў парафіі. У канцы ліпеня 1927 г. адбылася першая святая Камунія дзяцей, якую прынялі 36 асоб. Абавязкі выкладчыка рэлігіі  выконваў Павел Казімірскі, ён жа служыў і арганістам.  У лістападзе 1927 г. кс. Францішак Аляшкевіч ездзіў у Глыбокае да мясцовых уладаў з мэтай набыцця тэрыторыі для пабудовы школы.  

Пэўны час у парафіі працаваў ксёндз Пётр Барташэвіч. Потым абавязкі пробашча выконваў ксёндз Ян Грабоўскі, якога па даносу пазней выслалі з парафіі.

Развіццё Удзелаўскай парафіі праходзіла ў агульным русле падзей, якія адбываліся у адносінах да тэрыторыі Заходняй Беларусі. 

Udela 2 9Брэхун Тэклюня Эдвардаўна (1932 г.н., в. Лазічы, Глыбоцкага раёна) расказвае: “Часта ўспамінаю сваё дзяцінства, юнацтва, гады праведзеныя ў касцёле і з касцёлам. Нас дзяцей тады збіралася многа, мы заўсёды стаялі перад алтаром: меншыя наперадзе, а старэйшыя за імі. Нас вучылі, што ў святым месцы нельга не толькі размаўляць, але і аглядвацца назад. Калі падрасла, мяне ўзялі ў працэсію, было гэта ў 1939 годзе. Нас восем дзяўчынак выбралі пасыпаць кветкі за Панам Езусам.

У гэтым жа 1939 годзе мяне і маіх равеснікаў запрасілі наведаць урокі рэлігіі, катэхезу. Праводзіў з намі заняткі арганіст Павел Казімірскі. А споведзь і Камунію Святую нам удзяліў ксёндз Францішак Аляшкевіч. Але і пасля гэтага мы наведвалі ўрокі рэлігіі, іх праводзілі кожную нядзелю перад Святой Імшой. На гэтых уроках мы не толькі слухалі біблейскія гісторыі, але таксама вучыліся спяваць святыя песні. Гэтыя заняткі праводзіў той жа арганіст Павел Казімірскі. У нас у той час былі дзве Імшы: у 10 гадзін і ў 13 гадзін. На ранняй Імшы заўсёды спявалі мы, дзеці”.

Касцёл у вёсцы Удзела працягваў сваю дзейнасць і пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Звестак аб дзейнасці касцёла ў перадваенны і ваенны перыяд  не захавалася. Вядома толькі, што пасля вайны работа з дзецьмі праводзілася  пробашчам удзелаўскага касцёла Ю.Грабоўскім.

Udela 2 8З 1948 па 1989 год удзелаўскі касцёл быў зачынены. Яго будынак выкарыстоўваўся як зернясклад мясцовага калгаса. Гэта патрабавала дагледжанасці даху будынка, што паспрыяла захаванасці былога храма ў нядрэнным стане. Будынак кляштара быў адданы пад школу і жыллё для настаўнікаў.  

Закрыццю касцёла вернікі супраціўляліся, пра што сведчаць успаміны Зыгфрыда Гайдукоўскага з вёскі Русакі, Глыбоцкага раёна:  “У 1949 годзе адбыліся трагічныя для нашай парафіі падзеі: касцёл наш быў зачынены. Людзі баранілі святыню, як толькі маглі, за што пазней многія праследаваліся ўладамі”. Вяскоўцам, хто не страціў веру ў сваёй душы, балюча было глядзець, як у будынак былога касцёла заязджалі машыны і трактары з зернем. Былыя парафіяне ўзгадвалі, што пілігрымуючы ў Вільна, у малітвах са слязамі на вачах прасілі ў Маці Божай дапамогі ў іх вялікай бядзе, яны не гублялі надзею на вяртанне святыні. Да аднаўлення дзейнасці удзелаўскага касцёла вернікі на імшу хадзілі ў вёску Мосар або ў г. Глыбокае.

Пачатак 1960-х гг. азнаменаваўся чарговай кампаніяй масавага закрыцця храмаў, у тым ліку і ліквідацыі рэлігійных суполак. Фармальнай падставай для зняцця з рэгістрацыі супольнасці рымска-каталіцкага веравызнання ў в. Удзела стала яе бяздзейнасць з 1949 г. і адсутнасць ініцыятывы па аднаўленню  дзейнасці касцёла. Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога Савета працоўных дэпутатаў ад 13 жніўня 1960 г., за № 517 было дазволена Глыбоцкаму райвыканкаму выкарыстоўваць будынак па свайму меркаванню. У выніку такой кампаніі ў Віцебскай вобласці знялі з рэгістрацыі шэсць парафіяльных суполак, у тым ліку і парафію ў вёсцы Удзела. 

Нягледзячы на шматгадовую атэістычную прапаганду, у грамадстве заставаўся вялікім узровень рэлігійнасці. Першыя крокі рэлігійнага адраджэння ў вёсцы Удзела пачаліся яшчэ ў 1982 годзе, калі вернікі  пачалі слаць лісты ў Маскву і Мінск з просьбай адкрыць касцёл. У канцы 1988 г. прыхажане Бука Вераніка, Дзевятлоўская Настасся і Вацлаў Раманчук нават паехалі ў Маскву і там адстойвалі правы каталіцкіх вернікаў на вяртанне касцёла. Перапіска з уладамі доўжылася восем год. 

З успамінаў вернікаў: запісана ад Зыгфрыда Гайдукоўскага (1950 г.н. в. Русакі, Глыбоцкага раёна): “Свае правы трэба было абараняць аж у Маскве. Урад Беларусі планаваў адкрыць у касцёле музей, гэта, безумоўна, было лепш, чым зернясклад”. Сапраўды, у  памяшканні удзелаўскага касцёла мясцовымі ўладамі меркавалася размясціць музей атэізму. У 1988 годзе Міністэрствам культуры БССР былі праведзены навукова-рэстаўрацыйныя работы у касцёле францысканцаў.

Але сярод мясцовага насельніцтва існавала і супраціўленне адкрыццю храма. У 1989 г. да раённых уладаў паступіў ліст пратэсту ў якім некаторыя вяскоўцы выступалі супраць вяртання касцёла вернікам. Аднак, у тым жа 1989 г., дзякуючы намаганням асоб, хто яшчэ захаваў веру, касцёл быў вернуты.

З успамінаў вернікаў: запісана ад Зыгфрыда Гайдукоўскага: “У касцёл мы ўвайшлі 20 студзеня 1989 г. і адразу пачалі прыбіраць смецце, чысціць усё... Праход зрабілі толькі ў цэнтры касцёла і, канешне ж, у першую чаргу прыбралі алтар.

А ўжо 25 студзеня завітаў да нашай вернутай святыні біскуп Раман Андраеўскі, першы раз за 40 год. Уражанне было незвычайнае. ... Трэба было бачыць, як у касцёл уваходзіць біскуп, ідзе праз натоўп людзей, усіх благаслаўляе, набліжаецца да моцна знішчанага алтара. Моўчкі падымаецца па ступеньках, у цішы схіляецца на калені і цалуе гэты паламаны алтар касцёла. ... 

Дзякуючы ўсеагульнай працы  касцёл быў прыгатаваны да асвячэння. 11 сакавіка, а гэта была субота перад Пальмовай нядзеляй, было ўрачыстае асвячэнне нашага касцёла, прысутнічала 14 святароў, у тым ліку і ксёндз-пралат С. Кучынскі. Неўзабыўны гэта быў дзень. Радасць і боль перапаўнялі сэрцы. Боль па той прычыне, што не ўсе парафіяне дачакаліся такога вялікага свята ў іх касцёле, не ўсе змаглі ўбачыць яго адчыненым не для машын і трактароў, а для супольнай малітвы ўсіх вернікаў. І ўсё ж пераважала радасць, радасць перамогі над сіламі цемры і зла.

З раніцы, а 10 гадзіне пачалася споведзь, спавядала 10 ксяндзоў, а паток вернікаў, жадаючых прыняць споведзь, здаваўся бясконцым. Затым пачалася Святая Імша, вельмі святочная і ўрачыстая. Такой урачыстасці не памяталі старэйшыя людзі, не памятаў і былы закрыстыян Францішак Лось, які 10 гадоў да 1944 г. працаваў у касцёле.

Падчас Імшы казанне гаварылі тры ксяндзы ... Крыжовую дарогу мы абыходзілі ўжо ў сваім касцёле, хаця не ўсё яшчэ да канца было ачышчана і прыбрана. 12 сакавіка адбылася наша першая самастойная Імша, была Пальмовая нядзеля. Агульнымі намаганнямі ўдалося адрамантаваць касцёл."

40 год вясцоўцы чакалі адраджэння святыні. У 2000 годзе сюды вярнуліся манахі-францішкане і сумесна з прыхажанамі быў адроджаны паўнавартасны кляштар. 24 чэрвеня 2001 года ў парафіі Удзела адбылося адкрыццё Кляштара Беззаганнай і пасвячэнне беларускага Непакалянава. Свята пачалося з адкрыцця помніка св. Максіміліяну Кольбэ і наведвання выставы, прысвечанай яму.

 

Св. Максіміліян Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 года. У 1907 годзе ўступіў у ордэн францысканцаў у Львове, а ўUdzela 19 1918 годзе ў Рыме атрымаў тытул каплана. У 1922 годзе св. Макісміліян арганізаваў у Гродна выдавецтва і друкарню часопіса “Рыцар Беззаганнай”. У 1927 годзе ён залажыў у Польшчы горад Непакалянаў, а праз тры гады, разам з чатырма братамі, заснаваў аднайменнае мястэчка ў далёкай Японіі. 17 лютага 1941 года Максіміліян Кольбэ арыштаваны гітлераўцамі, а 14 жніўня таго ж года ён прыняў смерць у Асвенціме за іншага чалавека. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў (далучыў памерлага да ліку блажэннага) М. Кольбэ 17 кастрычніка 1971 года, а ў 1982 годзе ён быў кананізаваны.

 З 1 ліпеня 2000 года па запрашэнню біскупа Віцебскай дыяцэзіі ў парафію вярнуліся айцы-францыскане. Было прыкладзена шмат намаганняў для таго, каб храм стаў знакавым меcцам як для прыхаджан, так і для турыстаў, якія едуць на экскурсію ў Мосар. Адрамантаваны інтэр'ер касцёла ўражвае сваёй велічнасцю і ўзнёсласцю, гульня свету зачароўвае... 

Udzela 5 1Udzela 5 3Udzela 5 4

 

 

 

 

 

 

 

 З кляштарнага корпуса захаваліся касцёл Панны Марыі, брама - званіца, жылы корпус, капліца, могілкі і гаспадарчыя пабудовы. Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу, фота-выставы, плануецца арганізацыя залы для паказу рэлігійных фільмаў.

У адным з гаспадарчых карпусоў кляштара адкрыта ўнікальная па маштабе і прыгажосці батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай. Лялечнае прадстаўленне на рэлігійную тэму расказвае пра мястэчка Люрд ў Францыі, дзе ў 1858 годзе адбылося цудадзейнае аб‘яўленне Маці Божай, а таксама пра горад Віфліем -- месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Батлейка выканана не ў класічным стылі і тым вельмі займальная.

Udzela 10

 Udela 2 4

Udela 2 5

У сутарэннях касцёла арганізавана фотавыстава аб місіянерскай дзейнасці манахаў-францысканцаў па ўсім свеце. У адным з гаспадарчых корпусоў маецца іншая фотавыстава, прысвечаная розным тэмам. Дзверы гэтых фотавыстаў у дзённы час звычайна адкрыты, а іх наведванне бясплатнае.

Касцёл уваходзіў у азнаямляльную праграму Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Маgnifikat». Удзельнікі фестывалю з многіх краінаў свету не толькі глядзелі і абмяркоўвалі фільмы і тэлепраграмы, але і мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі куточкамі Глыбоччыны, у тым ліку наведаць Мосар і Удзела. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай  Марыі Панны ў Удзеле ўваходзіў у праграму выступленняў дудароў-музыкантаў. Удзельнікі фэсту “Дударскі рэй” давалі канцэрты ў межах нядзельнай службы. 

Udzela 5

 Udela 3 2Udela 3 1

 

 

 

 

 

 

Udzela 4Адметнасцю касцёла з'яўляецца арган. Ён мае дзве кафедры (балконы): адна  з якіх знаходзіцца на хорах, а яе рэдуцыраваны аднамануальны варыянт ("дыяпазон C-h’’) без педалі знаходзіцца пад амбонай (спецыяльнае збудаванне ў хрысціянскім храме, прызначанае для чытання Святога Пісання, спеваў або абвяшчэння некаторых богаслужбовых тэкстаў, вымаўлення казанняў) недалёка ад алтара. У адрозненні ад усіх арганаў Іосіфа Лекарэвічуса ў гэтым адзіным ажыццяўлена мадэрнізацыя яго знешняга выгляду: балконы, у якіх змешчаны віндлады (скрыні, на якой стаяць трубы), абшыты драўлянымі панэлямі, што гарманічна ўпісала інструмент 1990-х гадоў у новы вельмі ўтульны інтэр’ер касцёла. 

Прыкасцёльная тэрыторыя акультурана, дагледжана і ўраджвае турыстаў наяўнасцю скульптуры малых форм. 

Udzela 3

Udzela 8Udzela 15

 

 

 

 

 

  

 

 

Udela 2 2Адзін з самых шчымлівых помнікаў -- "Помнік памяці ненароджаных дзецей". У 2014 годзе помнік асвяціў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.  Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой крыж на скале, камень з шыльдай «Памяці ненароджаных дзяцей» і выява Маці Божай, якая трымае ў абдымках парваныя цельцы дзетак, загінуўшых ад абортаў. 

 

 

 

Udela 2 7Помнік з'явіўся дзякуючы намаганням парафіян, духавенства і мясцовых улад. У Віцебскай вобласці гэта ўжо другая скульптура, прысвечаная ненароджаным дзецям. Першая з'вілася ля касцёла ў Міёрах.     

Для дзяцей і моладзі арганізоўваюцца паездкі ў святыя месцы, на атракцыёны, у тэатр. У касцёле працуе нядзельная школа, дзе праводзіцца катэхезацыя дзяцей, арганізуюцца сустрэчы з ксяндзамі, місіянерамі. На тэрыторыі касцёла знаходзяцца футбольнае і валейбольнае палі, спартыўная зала, тэнісны стол, дзе моладзь праводзіць свой вольны час.

Udela 2 6Такім чынам, дзякуючы актыўнасці вернікаў і зменам палітыкі ў адносінах да каталіцкай царквы, касцёл у в. Удзела пачынаючы з канца 1980-х гадоў-на пачатку ХХІ ст. стаў цэнтрам духоўнага жыцця на Глыбоччынне.

 

 

У падрыхтоўцы матэрыяла выкарыстаны адкрытыя крыніцы сеткі інтэрнет і "Даслечая праца настаўнікаў і вучняў  Удзелаўскай СШ "Гісторыя Удзелаўскага касцёла".