Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

 Hram Dzerkaushchyna 10

22 мая 2022 года Касцёл Унебаўшэсця Пана Езуса святкуе свой 200-ы юбілей.

Закладка храма ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага дэканату адбылася 7 траўня 1822 года, аб чым сведчыць камень з выбітай датай, які ўмураваны ў сцяну касцёла.

Архітэктурная асаблівасць

Касцёл размешчаны ў цэнтры вёскі і з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад “14”мая 2007г. № 578 “Аб статусе гісторыка - культурных каштоўнасцей” помнік набыў статус гісторыка– культурнай каштоўнасці катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 213Г000381). 

Помнік класічнай архітэктурна-стылявой трактоўкі – касцёл, абкружаны бутавай агароджай-сцяной з двух’яруснай званіцай. Збудаваны з мясцовага бутавага камню ў 1-й палавіне 19 стагоддзя. Вырашаны ў прамавугольным плане кампактным аб’ёмам пад двухсхілым дахам.

Галоўны фасад падкрэслены 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам. На фоне палiхромнай бутавай муроўкi сцен вылучаюцца атынкаваныя пабеленыя дэталi архiтэктурнага дэкору: карнiзы, лiштвы лучковых i арачных аконных праёмаў, пiлястры. Унутры алтарная перагародка і прасценкi вылучаюць памяшканнi апсiды і бакавых сакрысцiй. Столь бэлечная, плоская.

Лявон Дамейка

Гісторыя касцёла пачалася ў ХІХ стагоддзі і звязана з родам Дамейкаў з Наваградчыны. Маршалак Лявон Дамейка быў заможным шляхцічам, састаяў у радстве з Ігнатам Дамейкам, у далейшым чылійскім нацыянальным героем. Валодаў мноствам маёнткаў, у тым ліку Сітцамі, Грывятамі (дзе ў асноўным жыў,), у тым ліку і Дзеркаўшчынай, куды прыязджаў не часта, аднак памяць аб сабе і сваім родзе пакінуў менавіта тут, на скрыжаванні дарог у выглядзе тутэйшага касцёла.

3 мая 1817 г. быў закладзены першы камень у падмурак касцёла. Па памерах і архітэктурных асаблівасцях будаваўся свіронак (свіран, амбар), гаспадарчая пабудова для хавання збожжа і прадуктаў, характэрная да XIX стагоддзя ў гаспадарках заможнай шляхты. За пяць год быў узведзены будынак памерам 25 х 40 м. з невялікі круглымі аканіцамі.

Hram Dzerkaushchyna 1Пасля таго, як будынак быў узведзены Л.Дамейка адпраўляецца ў Вільню, каб афіцыйна ўзаконіць пабудаваны касцёл. У той рэчаіснасці царскія ўлады не віталі ўзвядзенне касцёлаў. Невядома якім чынам, але Л. Дамейка афіцыйна зацвердзіў факт пабудовы храма і атрымаў дазвол на яго асвяшчэнне. Асвячэнне касцёла — гэта не толькі знешні акт, які завяршае доўгія працы па яго будаўніцтве. Гэта вельмі важны літургічны акт, праз які біскуп як пастыр мясцовага касцёла  публічна і ўрачыста прызначае ўзведзены вернікамі будынак быць святыняй Бога, каб у ёй збіралася мясцовая супольнасць хрысціян.
DSCN1710 
Асвячэнне правёў віленскі ксёндз 22 мая 1822 года. З гэтага часу касцёл пачаў адлічваць дату свайго існавання, аб чым сведчыць шыльда, што размешчана ля ўвахода з правага боку. 

Узводзіўся касцёл на сродкі Лявона Дамейкі. Будаўнічыя матэрыялы былі ў асноўным мясцовай вытворчасці. Л.Дамейка меў свой цагляны завод, на якім выраблялі цэглу, плітку для падлогі і дахоўку, якая нават мела кляймо “L.Domejko”. Падлога,  выкладзеная шасцівугольнай пліткай мясцовай вытворчасці, у добрым стане захавалася і да нашага часу. Дах касцёла спачатку быў крыты гонтам (пілаванымі або шчапанымі дошкамі), а потым яго перакрылі дахоўкай. 

 

 

Hram Dzerkaushchyna 13Адметнасць дзеркаўшчынскага касцёла — рызынкавая муроўка, калі вялікія камяні абмазваліся вапнай і ў яе утыкаліся дробныя каменьчыкі, здалёк падобныя на разынкі; часам з іх выкладвалі розныя ўзоры. Рызынковая муроўка выдатна захавалася таму, што людзі тых часоў мелі шмат сакрэтаў свайго майстэрства. Са слоў Рыжага У. В. (так яму паведаміў яго бацька) "... за год, да пачатку будаўніцтва касцёла рыхтаваўся раствор. Была выкапана яма, куды з маёнтка прывозілі яйкі, свінней, скідвалі іх туды і перасыпалі вапнай, а потым шчыльна яе закрывалі. Калі распачалося будаўніцтва, то гэты раствор дабаўлялі пры кладцы".

Значнай адметнасцю касцёла быў арган, які прывезлі з Польшчы. Ён быў вялікіх памераў, такога ў акрузе нідзе не было, і займаў вялікае месца на хорах. Ён уражваў парафіян сваёй веліччу і гучаннем. У час імшы ўзнёслыя і светлыя гукі арганнай музыкі адкрывалі шлях вернікам да Бога. За вялікую чэсць было знаходзіцца разам з арганістам і дапамагаць ствараць музыку (качаць мяхі аргана).  Там жа на касцельных хорах (на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца абраз Пана Езуса), на ўшанаванне памяці аб фундатары касцёла, змешчаўся вялікі партрэт Лявона Дамейкі. Перад людскімі вачыма паўставаў гэты вобраз: спакойны погляд, лагодная ўсмешка, кіцель з залатымі ў два рады гузікамі.

Нейкі час у Дзеркаўшчынскім касцёле працаваў арганістам Язэп Каруза, бацька беларускага фалькларыста-музыказнаўцы, харавога дырыжора, кампазітара і рэдактара “Беларускай Крыніцы” Паўла Каруза. Карузы жылі на хутары ў Воўкаўшчыне. Іх пустуючая хата яшчэ ў канцы ХХ ст. стаяла пры дарозе, зараз яе няма. У Дзеркаўшчыне дом, у якім жылі арганісты, знаходзіўся  за "панскімі" могілкамі. Апошнім арганістам быў Браніслаў Юркевіч з Вышадак.

Hram Dzerkaushchyna 11 Над касцёлам узвышаліся дзве драўляныя вежы са звонам, які быў адліты ў Польшчы. У званіцы на ноч астаўлялі нябожчыкаў, а перад пахаваннем заносілі ў касцёл і адпраўлялі імшу. 3 правага боку знаходзіўся ганак, дзе прыхаджане маглі адпачыць пасля доўгай дарогі. Разам з будаўніцтвам касцёла зправай ад галоўнага ўваходу, вялося і будаўніцтва плябаніі.

Вакол касцёла была ўзведзена мураваная агароджа, за якой (унізе) па загаду Л. Дамейкі пабудавалі магазін. У ім парафіяне мелі магчымасць набыць у доўг збожжа або іншыя прадукты харчаваня, з умовай таго, што "... праз некаторы час яны павінны вярнуць іх у такой жа колькасці".  У 1907 годзе магазін быў разабраны, з яго бярвення ў іншым месцы была пабудавана школа, а пазней — клуб (спалены ў гады вайны).

Hram Dzerkaushchyna 5 Бываючы рэдка ў гэтых мясцінах, Л. Дамейка назаўсёды застаўся тут пасля смерці. Ён пахаваны ў ніжняй нішы на тыльным баку храма. (Усяго ніш было тры). У фундамент умуравана мемарыяльная шыльда, якая паведамляе, што тут пахаваны: "S.P. Лявон сын Казімера Дамейка фундатар гэтага касцёлу. + 1845 г. 29 ліпеня на 78 годзе жыцця".

 

 

 Вялікай Айчынная вайна не абмінула храм. Тры снарады папалі ў касцёл, быў пашкоджаны дах, згарэлі ганак і вежы.  Вясной 1943 года партызаны, каб не дасталася немцам, спалілі плябанію. З 1943 па 1944 год касцёл быў зачынены. 

Dzerkaushchyna 1 1Hram Dzerkaushchyna 1 12Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі пачаўся рамонт касцёла. Увосень 1944 года была адбудавана частка плябаніі. Лес на яе рамонт ахвяраваў парафіянін Лупач Януля. Дах быў перакрыты новай дахоўкай, якая ў запасе знаходзілася ў званіцы, а на месцы былога ганка зрабілі сходкі. 

1959Была адноўлена служба ў храме. Вернікі збіраліся ў храм на набажэнствы да канца 1959 года, калі была адпраўлена апошняя калядная імша ксяндзом Макшэцкім. Пасля яго смерці  ў касцёле змоўклі званы, перастаў гучаць арган, не чулася святое слова святара. 

У 60-х гадах мінулага стагоддзя гады савецкай улады, пачалася барацьба з рэлігіяй. Па ўсёй краіне ішло разбурэнне і знішчэнне храмаў. Магчыма, адсутнасць святара і набажэнстваў стала прычынай таго, што ў самым пачатку восені 1965 года ў Дзеркаўшчыну прыехалі прадстаўнікі раённых улад. Па іх загаду і ў прысутнасці старшыні мясцовага сельскага савета зняволеныя з Беразвецкай турмы ўзламалі замкі і пачалі выносіць абразы, статуэткі, лаўкі і іншыя прыналежнасці… Касцёльныя рэчы былі скінуты ў машыны і адпраўлены ў глыбоцкі касцёл. Тое, што нельга было вывезці, ламалі і палілі на месцы. Быў зламаны і спалены місійны крыж, устаноўлены місіянерамі ў час свайго нядзельнага прабывання ў касцёле ў 1938 годзе. Драўляны крыж вялікіх памераў знаходзіўся ля галоўнага ўваходу ў касцёл ля сходак з правай стараны.

"Людзі вартавалі касцёл, баяліся, што забяруць, але прыехалі аднойчы прадстаўнікі выканкама і забралі святыню. Нічога нельга было зрабіць. У плябаніі зрабілі школу, а ў касцёл пачалі ссыпаць збожжа. Арган разбілі. Такі цудоўны быў арган!” (Станіслава Мяховіч, парафіянка з Дзеркаўшчыны).

Вялікай боллю адбівалася гэта жудасная з’ява ў сэрцы тых вернікаў, хто назіраў за ўсім за межамі касцёла. Апошняя надзея што нешта ўцалее згінула тады, калі з вялікім шумам і трэскам пачалі валіцца да долу часткі аргана. Людзі чулі гэты жалобны развітальны звон, які кранаў іх да самай глыбіні душы. Вясковыя дзеці паразносілі ўцалелыя арганныя трубкі па ўсім наваколлі, стараліся нейкім чынам ствараць сваю мелодыю. І гэтыя гукі ўсялялі надзею на тое, што святыня ўваскрэсне...

Hram Dzerkaushchyna 1 3"... Арганы білі і бурылі храм “цюрэмшчыкі”. Не жалеючы хадзілі па трубках аргана. 

… Яны паскідвалі крыжы, скінулі з хораў вялікі арган, ад яго ляцелі толькі шчэпкі. Засталіся на касцёле толькі адзін крыж і маленькі званочак”.

Гэта быў цяжкі момант у гісторыі касцёла. На працягу многіх год тут захоўвалася калгаснае зерне і селскагаспадарчыя прылады. І хоць зерне завозілі ў будынак на конях, аднак, ніводная прыступка перад уваходам не разбітлася, не была пашкоджана і падлога. Настолькі моцнай і якаснай была пабудова! Але, так як у будынак ў’язджаць усёж такі было незручна, то калгас перастаў ім карыстацца.

Сквапныя людзі ў 70-х гадах ХХ ст. у пошуках каштоўнасцей узламалі каменную пліту і ўскрылі месца захаранення фундатара. Разбілі і выцягнулі са склепа дамаўё з рэшткамі фундатара касцёла Лявона Дамейкі. Пазней, калі касцёл аднаўляўся, прыхаваныя рэшткі зноў замуравалі ў фундамент касцёла. “… У савецкія часы труна была выкапана і ўскрыта. Дошкі труны былі “цалёвачкі”... Золата не знайшлі… Косці валяліся, ромавыя боты, потым косці сабралі і пахавалі, замуравалі зноў у фундамент”.

Hram Dzerkaushchyna 1 5У закінутым стане касцёл прастаяў да 1988 года. Час зрабіў сваю справу. Будынак паступова прыйшоў у заняпад. А мясцовыя вернікі ў гэты час таемна ездзілі вянчацца і хрысціць дзяцей у Глыбокае.

Крыніца https://budzma.org/news/glybotski-rayen.html

Новае адраджэнне касцёла адбылося падчас перабудовы, у 1989 годзе, калі быў атрыманы дазвол з Масквы на яго адраджэнне. Адбудоўвалі яго ўсім мірам. За 10 месяцаў святыня набыла новае жыццё. Некаторыя рэчы, якія былі вывезены вярнуліся на сваё месца. Абразы і статуэткі якія нейкім чынам засталіся ўцалелымі людзі прыносілі ў касцёл. Фігурка пана Езуса была вывезена за межы Беларусі ў Латвію і былі прыкладзены намаганіі, каб яна вярнулася на радзіму. Вярнулі і лаўкі. Так як парафіяне мелі магчымасць набыць новыя, больш зручныя для карыстання, то старыя ахвяравалі ў Порплішча.

Вярнуўся на сваё мейсца і звон, які адлічваў сваю гісторыю з 1822 года. У 1995 годзе на сродкі Монікі Зямчонак з вёскі Хрыстова ў Любліне (Польшча) быў адліты вялікі звон Святога Мікалая і ахвяраваны касцёлу.

Hram Dzerkaushchyna1 815 мая 1991 года адбылося асвячэнне храма. На гэтую ўрачыстасць прыехалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з Гродна, і разам з ім 13 ксяндзоў, сабралася многа католікаў. З таго часу у касцёле аднавіліся набажэнствы.

Зараз касцёл у невялічкай вёсцы ўражвае і знешне, і ўнутры. У 2013-2015 гадах у храме праводзіўся касметычны рамонт, у ходзе якога  з'явілася яшчэ адна адметная рыса дзеркаўшчынскага касцёла — фрэскі і роспісы, выкананыя членам Беларускага саюза мастакоў Уладзімірам Кандрусевічам. Гэты роспіс вылучаюць Дзеркаўшчынскі храм сярод астатніх, бо не ў шмат якіх храмах Беларусі можна пабачыць фрэскі. У Глыбоцкім раёне дакладна больш іх нідзе няма.

Фрэскі зроблены па італьянскай тэхналогіі майстрам Уладзімірам Кандрусевічам, які навучаўся гэтаму ў Фларэнцыі. Вапна для фрэсак 70 год праляжала пад зямлёй. Лічыцца, што такія фрэскі вечныя. Знішчыць іх можна толькі са сценамі.

Апекуном парафіі з'яўляецца Святы Мікалай і парафіяне ўшаноўваюць яго 9 мая. Касцёл мае свой парафіяльны сайт .

Святары

Узгадваючы гісторыю касцёла, нельга не ўзгадаць тых, хто нёс святло веры мясцовым жыхарам. 

Hram Dzerkaushchyna 1 2Першым пробашчам Дзеркаўшчынскай прафіі быў кс. Дамінік Пултарак. У спісе духавенства Віленскай каталіцкай дыяцэзіі на 1872 год мы знаходім інфармацыю:

“6. Дуниловиче 4 кл. (5480). Адм. Червинский Иосафат.  Викар. Григорович Иероним. Филия Дзерковщизна (1303). Адм. Пулторак Доминик. Каплицы: Дарево, Ясеневиче, Красняны и Дуниловиче на кладбище.” (Сайт Александра Бовкало)

На тым жа сайце знаходзім інфармацыю: "Пулторак Доминик. Орден Доминиканцев. Филия Дзерковщизна Надвилейский деканат. Возраст - 61 год, лет священства - 35”. З чаго можана зрабіць выснову, што пробашч нарадзіўся каля 1811 года. Пасля смерці Дамінік Пулторак быў пахаваны на "панскіх" могілках, так званым “цмэнтаж паньскі”. Старажылы сцвярджалі, што калісьці на гэтым месцы стаяла праваслаўная царква, якая згарэла ў канцы ХІХ ст.

1893-1896 гг. — кс. Баляслаў Асецкі // Памятнае книжки Виленской губернии на 1893-1896 годы

1897-1915 (?) гг. — кс. Вінцэнт Шаблоўскі // Памятнае книжки Виленской губернии на 1897-1915 годы. Крыніца: Сайт парафии Святой Троицы г.Глубокое

 1913-1915 гг. —  кс. Адольф Алдзіеўскі . Нарадзіўся 17.06.1887, в. Вайтахі (Wojtachy) Беластоцкага павета Віленскай губерніі. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У чэрвені 1910 г. прыняў святарскія пасвячэнні. Прызначаны вікарыем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мяст. Дзятлава Слонімскага павета Гродзенскай губерніі, потым у парафіі св. Станіслава ў вёсцы Даўгінава Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1913 - вікарый касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Ясенаўка (Jasionówka) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., парафіі Перамянення Пана ў мястэчку Перляева (Perlejewo), Польшча.

1913-1915 - адміністратар касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзеркаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.

З 1915 года пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў мяст. Ваўкалата Вілейскага пав., Віленскай губ. З 1924 - адміністратар касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Сідра Дамбровенского дэканата Віленскай архідыяцэзіі, Польшча. З 1934 - пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Ганны ў в. Тураснь (Turośń) Беластоцкага дэканата, Польшча. У 1936 годзе быў пераведзены ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Юхнавец (Juchnowiec) таго ж дэканата. З 23.12.1936 - адміністратар парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Дайлиде (Dojlidy) таго ж дэканата, дзе арганізаваў пабудову новага драўлянага касцёла (1937). Забіты 25.06.1941 года разам з бацькам. Святара і яго бацьку пахавалі 28.6.1941 на парафіяльных могілках. 19.11.1994 адбылася ўрачыстае перанясенне парэшткаў святара да адбудаванага праз 50 гадоў пасля пажару кастёла Хрыста Валадара.

Крыніцы інфармацыі:  Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis;   Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS;  Krahel T. Duchowni archidiecezji wileńskiej represjonowani w latach okupacji sowieckiej (1939—1941);  Ярмусик Э.С. Католический костел в годы Великой Отечественной войны.-Гродно,2002;  Маракоў Л. Рэпрасаваныя каталіцкія, духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917-1964).- Мінск, 2008. — 775 с.

з 1918 г. — кс. Міхаіл Борык Нарадзіўся 27.12.1892 у в. Свілы Лідскага пав. Віленскай губ. Паходзіў з сялянскай сям'і: бацькі - Міхаіл і Юзэфа (з дому Гедройцаў) Борыкі. Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі (сакавік 1909). З 1911 г. - у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Удзельнік культурна-асветнага гуртка беларускіх клерыкаў. Пасвячоны ў святары ў 1915 г. Душпастырскую дзейнасць распачаў на пасадзе вікарыя. Прымаў удзел у 1-м з'ездзе беларускіх каталіцкіх святароў у Менску (24-25.05.1917). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў.

У 1918-1924 гг. - адміністратар у парафіі Дзеркаўшчына Надвілейскага дэканата. Пазней служыў у мясцовасці Бальбінава Міёрскага дэканата (з 1925). Напрыканцы 1920-х гадоў працаваў пробашчам у парафіі Баброўшчына Віленскай архідыяцэзіі (1927-1932). Пашыраў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці каталіцкіх святароў. Пазней выконваў святарскія абавязкі ў Смаргоні і мясцовасці Нестанішкі (1933-1938). Памёр у 1956 г.

1925-1927 гг. — кс. Ян Вінцэнтавіч Жук . Нарадзіўся 13.2.1897 года ў в. Матукі Дрысенскага павета Віцебскай губерні, зараз Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці. У 1910 годзе з-за цяжкага матэрыяльнага становішча сям'і вымушаны спыніць вучобу ў пачатковай школе ў Мёрах, але яго імкненне да адукацыі заўважыў інспектар усеагульных школ Дзісненскага павета Нячаеў, і хлопца прынялі ў павятовую школу ў Дзісне. У 1914 годзе паступіў у духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, але не змог яе скончыць з-за кастрычніцкага перавароту 1917 года. У 1918 пераехаў у Мінск, дзе скончыў навучанне. 7.3.1920 – прыняў сакрамэнт святарства. 8.3.1920 - прызначаны вікарыем касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў м. Вілейка аднайменнага дэканата. Неўзабаве накіраваны (як нам. настаяцеля Баляслава Шылка (Шылко), які захварэў і павінен быў выехаць на лячэнне) у прыход Найсвяцейшай Тройцы ў вёску Новы Пагост, цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. У 1923 прызначаны пробашчам касцёла Св. Міхала Архангела ў в. Луконіца Слонімскага дэканата, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобласці.

У 1925 перайшоў у каталіцкую парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзеркаўшчына, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобласці.

У 1927 годзе вярнуўся ў Луконіцу. З 1930 пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы. Судэрва, Літва. У 1935 годзе быў пераведзены ў Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў мяст. Шаркаўшчына, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Увесну 1939 года прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў весцы Плюсы, цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобласці. Арыштаваны ў чэрвені 1940 года. Этапаваны ў Краснаярскі край. Працаваў у адным з мясцовых калгасаў. З-за хваробы пераведзены на больш лёгкую працу - вартаўніка збожжасховішчы. Увосень 1941года - пераведзенына працу на лесапілку. Праводзіў таемную пастырскую дзейнасць. У канцы 1943 года этапаваны ў лагер за 100 км. ад Нарыльска. Праз нейкі час працу на лесапільні замянілі лягчэйшай - на фабрыцы кансерваў. Праз 6 гадоў пераведзены ў Канск (Краснаярскі край), дзе зноў працаваў на лесапільні. Праз год пераведзены ў Абан, дзе працаваў у лесе, потым касірам у канторы.

9.12.1955 выехаў у Польшчу. Да 1967 года - настаяцель касцёла ў вёсцы Жэшчынка (Żeszczynka), Памёр 23.3.1974 у Росашы (Rossоsz), Польшча.

Крыніцы інфармацыі: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS ; Krahel T. Duchowni archidiecezji wileńskiej represjonowani w latach okupacji sowieckiej (1939—1941). Мараков Л.  Рэпрасаваныя каталіцкія, духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917-1964).- Мінск, 2008. — 775 с. — С. 173-174. 

1927-1928 гг. – кс. Мечыслаў Вондрак.

1929-1931 гг. – кс. Уладзіслаў Навіцкі.  Крыніца: Сайт парафии Святой Троицы г.Глубокое

1932-1933 гг. – кс. Ісідар Кравель.  Крыніца: Сайт парафии Святой Троицы г.Глубокое

1933 -1941(?) гг.  – кс. Эдвард Вайцэхоўскі. Нарадзіўся ў 1873 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1897 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. З 1913 года - адміністратар у мястэчку Шумск Віленскага пав., цяпер Літва. У 1915 годзе - пробашч касцёла св. Яна Хрысціцеля ў весцы Гальшаны, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобласці. У 1921-27 гадах - пробашч парафіі св. Вінцэнта ў в. Шудзелава (Szudziałowo) Сакольскага павета Бераставіцкага дэканата, Польшча.

З 1933 па 1941 (?) - пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзеркаўшчына Надвілейскага дэканата, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. Па некаторых дадзеных, арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі. Пасля вызвалення пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Канстанцінава (Канстанцінаў Дзісенскі), цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. Памёр у 1958 годзе.

Крыніцы інфармацыі:  Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis;  Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992;   Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

Маракоў Л. Рэпрасаваныя каталіцкія, духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917-1964).- Мінск, 2008. — 775 с.;  Сайт парафіі Святой Тройцы г.Глыбокае

1941-1944 (1959?) — кс. Ян Макшэцкі. Нарадзіўся ў 1899 годзе. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У 1921 годзе прыняў святарскія пасвячэнні і прызначаны вікарыем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Жалудок Шчучынскага павета Лідскага дэканата, цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобласці. З 1926 настаяцель прыходаў Найсвяцейшай Тройцы ў дэр. Дэмбрава Лідскага павета Васілішскага дэканата, цяпер Шчучынскі раён. З 1931 служыў у касцёле Маці Божай Ружанцовай ў вёсцы Пяскі Ваўкавыскага дэканата, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобласці. У 1933 годзе - ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Вільні. З 1934 года - ў касцёле св. Антонія Падуанскага ў мястэчку Саколка (Sokółka), Польшча. З 1936 года - вікарый парафіі св. Міхала Архангела ў мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета і дэканата, цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобласці.

З 1937 года - пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Канстанцінава (Канстанцінаў Дзісенскі) Глыбоцкага дэканата, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны (1941-1944) пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзеркаўшчына Вілейскага павета Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. Пасля прыходу Чырвонай Арміі некаторы час хаваўся ў вернікаў. Потым служыў у Віленскай архідыяцэзіі на тэрыторыі БССР. Памёр 3.10.1959 года.

Крыніцы інфармацыі: Мараков Л. Репрессированные католические духовные, консекрованые и светские личности Беларуси: справочник http://www.marakou.by/by/davedniki ; Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis;  Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

Падчас вайны нёс службу ў касцёле ксёндз Вайцяховіч.

1990 г. — кс. Кшыштаф Пажарскі. Кс. Кшыштаф на той час нёс службу ў Дунілавіцкім касцеле, але на працягу некалькіх месяцаў прыязджаў у Дзеркаўшчыну для адпраўлення імшы. У гэты час працавалі ў парафіі сёстры Леона і Владыслава з Польшчы, якія праводзілі з дзецьмі і моладдзю заняткі. Да першай кумуніі, якая адбылася 8 ліпеня 1990 г., яны падрыхтавалі 42-х дзяцей.

1990-1994 гг. — кс. Кірыл Клімовіч. З восені 1990 года кс. Кірыл разам з сястрой Альжбетай прыязджалі з Глыбокага, каб адпраўляць Святую Імшу і праводзіць заняткі з дзецьмі.

1994-2006 гг. — Ксёндз Вітольд Малей. Нарадзіўся ў Дзеркаўшчыне ў 1922 г.. Яго бацькі купілі калісці пад хату былую карчму. У 1939 годзе закончыўшы Глыбоцкую гімназію паехаў у г. Варшаву. Там вучыўся, працаваў і, атрымаўшы адпаведную адукацыю, стаў ксяндзом. Ён быў святаром у Польшчы, Італіі, Афрыцы і Бразіліі. Пры савецкай уладзе, у 1941 годзе, сям’я Малееў была саслана ў Казахстан. Пасля вяртання на радзіму, Вітольд Малей стаў ксяндзом у Дзеркаўшчынскім касцёле і дванадцаць год служыў ў родным касцеле.

7578

ks._Klimovich_Kiryl_.jpgks. Vitold Malej

 

2006-2007 гг. – Генрых Дамашка.

2007-2009 гг. – святарскую дзейнасць праводзіў айцец Вальдэмар Куява.

2009-2014 гг. — вясной 2009 года парафію ўзначаліў ксёндз Віталій Галец. 

2014 г. — кс. Антон Лагунёнак.

ks. Valdemar Kuyavaks. Vital Galec  

 

 

 

 

2014 - 23.06.2019 гг. — кс. Андрэй Кулік. Кс. Андрей служыў з 2004 па 2013 г. у касцёле г.п.Падсвілле; 2013- 23.06.2019- ксендз костела д.Дзерковщина ;  з 23.06.2019- кс. Касцёла Унебаўшэсця Найсвяцейшай панны Марыі і св. Ісафата Кунцэвіча ў г. Міоры. Крыніца :  Источник: Сайт парафии Святой Троицы г.Глубокое

23.06.2019 – 4.11.2020 гг. — кс. Леанід Мозгель. У лістападзе 2020 года адышоў у вечнасць . 

06.12.2020 г.  — 29.06.2021 — кс. Мікалай Ціхановіч, прызначаны адміністратарам парафіі. 

29 чэрвеня 2021 года парафія прывітала новага пробашча ксяндза каноніка Валерыя Орсіка. 

ks. Andrej Kulik575

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На прыкасцельнай тэрыторыі знаходзіцца магіла ксяндза Міхаіла Зямчонка, які спачыў  09.06.1928 года ва ўзросце 64 год. 

DSCN1680Абнесены старадаўняй агароджай, велічны і грунтоўны касцёл – сімвал узнёсласці і моцы чалавечай веры ў Бога. Зараз дзверы святыні адчынены для ўсіх жадаючых. Сюды прыходзяць вернікі са сваёй боллю і радасцю, каб бліжэй далучыцца да Бога, паслухаць божае слова святара.

Пры падрыхтоўцы  матэрыяла выкарыстаны фотаздымкі з інтэрнету, ут.л. Фотаэнцыклапедыя Беларусі ,  radzima.org .

ЛІТАРАТУРА :

  1. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 430 ;
  2. Касцёл Узнесення // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін ; маст. І.І. Бокі. - Мн., 2000. – С. 55.
  3. Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. ...
  4. Касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 231.
  5. Костел Вознесения Господня // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н.И. Степаненко, В.Г. Синковец. - Витебск, 2007. – С. 22.
  6. Даўняя гісторыя і новыя фрэскі. Касцёл у Дзеркаўшчыне адзначыў 25-годдзе са дня аднаўлення.  Рэжым доступу : https://www.tio.by/info/novosti/da%D1%9Enyaya-g%D1%96storyya-%D1%96-novyya-fresk%D1%96-kasczyol-u-dzerka%D1%9Eshchyne-adznachy%D1%9E-25-goddze-sa-dnya-adna%D1%9Elennya/
  7. Скрабатун Ул. Прысядзібны парк пры былой сядзібе Дамейкаў // Вольнае Глыбокае. — 2005. — №31 (278). — 27 ліпеня ; Рэжым доступу : https://www.radzima.org/be/object/4782.html
  8. “Працяжнік у будучыню” : у Дзеркаўшчыне адсвяткавалі 25-годдзе аднаўлення святыні Рэжым доступу :  http://catholicnews.by/pratsyazhnik-u-buduchy-nyu-u-dzerkau-shchy-ne-adsvyatkavali-25-goddze-adnau-lennya-svyaty-ni/#prettyPhoto
  9. Зінкевіч, А. Другое нараджэнне касцёла — цудоўны прыклад ахвярнасці : пра Унебаўшэчце пана ў Дзеркаўшчыне // Веснік Глыбоччыны. — 2015. — № 42. — 27 мая. — С. 2.
  10. Кулік, А. Падзелім радасць абнаўлення святыні / кс. А.Кулік // Веснік Глыбоччыны. — 2015. — № 36. — 6 мая. — С 8.
  11. Панкрат, А. «Люди готовы для костёла отдать последнее» / А.Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2018. — 31 сакавіка. — С. 1, 2.
  12. Сінкевіч, М. “Працяжнік у будучыню”. У Дзеркаўшчыне адсвяткавалі 25-годдзе аднаўлення святыні / М.Сінкевіч // Каталіцкі веснік. — 2015. — № 5. — Май. — С 10.
  13. Сіневіч, М. Святыя місіі ў Дзеркаўшчынскай парафіі / М.Сінкевіч // Каталіцкі веснік. — 2016. — № 5. — Май. — С 3.