Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Valuny kamjani

 

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна можна сустрэць некалькі ўнікальных валуноў і розных іншых каменных утварэнняў, якія займаюць значнае месца сярод прыродных помнікаў. Гэта наступныя геалагічныя помнікі рэспубліканскага значэння:

 Bortniki. Kamen Валун «Вялікі камень» Бортніцкі знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад, недалёка ад в. Багушэвічы, урочышча Бортнікі, 0,00176 га.

 Валун «Вялікі камень» Пліскі-1 размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Пліса, 0,00075 га.

 Валун «Вялікі камень» Пліскі-2 знаходзіцца за 0,8 км на захад ад в. Пліса, 0,00075 га.

 Валун «Вялікі камень» Старынаўскі размешчаны за 2,1 км на захад ад в. Прошкава, 0,0007 га.

 Валун «Габрусёў камень» знаходзіцца ў в. Шунеўцы, 0,00187 га.

 Валун «Камень з рыбкамі» знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад в. Багушэвічы, 0,0003 га.

 Валун «Чортаў камень» вялецкі знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Вялец, 0,0007 га.

 Града «Горкінская» знаходзіцца ва ўрочышчы Горкі, за 1 км на поўдзень ад в. Бялевічы, 40 га.

 Узгорак «Галубіцкі» знаходзіцца за 0,2 км на захад ад в. Галубы, за 1,75 км на паўднёвы захад ад в. Пятроўшчына, 60 га.

 Узгорак «Мосарскі» знаходзіцца за 1,2 км на ўсход ад усходняй ускраіны в. Мосар, 40 га.

Да геалагічных утварэнняў прыроды мясцовага значэння адносяцца наступныя:

 Гарвацкі камень знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне хутара Гарваткі за 1,7 км ад в. Малыя Давыдкі, на мяжы кварталаў № 3, 8, 9 Галубіцкага лясніцтва ДЛГУ «Глыбоцкі вопытны лясгас», 60 га.

Зябкаўскае ўзвышша знаходзіцца за 70 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Зябкі, 13 га.

Кавалеўская гара размешчана ў 10 км на ўсход ад г. Глыбокае паміж в. Амбросавічы, Кавалі, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі. Займае плошчу 156,6 га.

Мядзведкаўскі оз знаходзіцца за 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Мядзвёдкі і 2,5 км паўднёвы захад ад г. Глыбокае, 5,6 га.

Вялікі камень Давыдкаўскі размешчаны ў 0,3 км на захад ад в. Малыя Давыдкі і 22 км на паўднёвы ўсход ад г. Глыбокае, 0,01 га.

Камень Галубіцкі знаходзіцца ў 18 км на ўсход ад г. Глыбокае ў в. Галубічы.

Камень Прыпернянскі знаходзіцца ў 7,5 км на поўдзень ад г. Глыбокае і 1 км на захад ад в. Прыпернае, у 60 м на поўнач ад прасёлкавай дарогі Прыпернае – Волкаўшчына, 0,01 га. 

Камень Прошкаўскі знаходзіцца ў 26 км на ўсход ад г. Глыбокае, на паўднёвай ускраіне в. Прошкава ў 0,02 км на ўсход ад дарогі, якая вядзе ад в. Прошкава да станцыі Баравое. 

Багата Глыбоччына і на каменныя крыжы. Звычай устаноўкі такіх крыжоў простай («лацінскай») формы і высечаных з вялікіх мясцовых валуноў пашырыўся яшчэ з часоў прыняцця хрысціянства. Яны ставіліся на месцах былых язычніцкіх капішчаў, пры пабудовах храмаў, на курганах і пазней на бескурганных могільніках, на перакрыжаваннях сухапутных і водных шляхоў, на ўскраінах вёсак і гарадоў для заступніцтва ад ворагаў і эпідэмій, на месцах знамянальных падзей. Лічылася, што менавіта каменныя крыжы асабліва аберагаюць спакой і шчасце людзей. Найбольш выдатным (з тых, што захаваліся) каменным крыжам з'яўляецца той, што высечаны з шэрага граніту каля в. Пліса. Ён ляжыць побач са старым Альгердавым трактам («Гасцінец вялікі»), які ў XVI–XVII стст. злучаў Вільню, Глыбокае, Полацк, Віцебск і Смаленск. Такіх крыжоў уздоўж гэтага тракту было шмат. Захаваліся каменныя крыжы і на старых могілках каля вёсак Кішы, Бабруйшчына, Перавоз, Зябкі, Псуя, Шо і інш.