Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Charnevichy 2001 2012 00

 

 З бібліятэчнага архіва

 

 

Кліматычныя нарысы І-га дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя вёскі Чарневічы 

Даследчая праца 

Бельская Ксенія Васільеўна, вучаніца 10 класа

Шчаўкун Кірыл Ігаравіч, вучань 10 класа

Кіраўнік: настаўнік геаграфіі Норка Віктар Міхайлавіч

 

  Змест

Уводзіны............................................................................................................. 3

1  Кліматычныя фактары мясцовасці

  1.1 Асаблівасці геаграфічнага становішча Чарневіч у кліматычнай прасторы Зямлі, краіны, вобласці, раёна.......................................................... 4

2  Кліматычныя нарысы пораў года

  2.1  Характарыстыка  пораў года ў Чарневічах ..........................................4-5

  2.2 Восень....................................................................................................... 5

  2.2.1 Асаблівасці метэаралагічных элементаў восені ............................... 6-8

2.2.2 Адметныя з’явы восені ў вёсцы Чарневічы............................................ 8

3  Зіма..............................................................................................................8-10

4  Вясна.........................................................................................................10-13

5  Лета...........................................................................................................13-15

Заключэнне.....................................................................................................16

Літаратура ........................................................................................................17

                     Раздзел 1  Кліматычныя фактары мясцовасці

  • Асаблівасці геаграфічнага становішча Чарневіч у кліматычнай прасторы Зямлі, краіны, вобласці, раёна

Вёска Чарневічы размешчана на паўночным усходзе Глыбоцкага раёна, амаль у цэнтры Віцебскай вобласці, на поўначы Рэспублікі Беларусь. Маючы геаграфічныя каардынаты 55° 20΄ пн.ш. і 28˚ 06΄ у.д., яна знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе планеты з умерана-кантынентальным тыпам клімату. Але знаходжанне мясцовасці на поўначы краіны абумоўлівае больш нізкія тэмпературы паветра, менш безмарозных дзён, чым у паўднёвых межах краіны. На клімат мясцовасці аказваюць значны ўплыў заходнія вільготныя вятры з боку Атлантычнага акіяна, якія зімой прыносяць больш цёплае паветра , а летам – наадварот, халаднейшае і сырэйшае. Яны садзейнічаюць фарміраванню цыкланічнага характару надвор’я са шматлікімі пахмурнымі днямі, мяцеліцамі, завеямі, нуднымі дажджамі. Раўнінны рэльеф паверхні садзейнічае бесперашкоднаму прасоўванню паветраных мас не толькі ўмераных, а часам халодных  арктычных і нават паўднёвых трапічных.

Знаходжанне вёскі на ўзгорыстай паверхні часта прыводзіць да таго, што на вуліцах, якія размешчаны ў паніжэнні выкол ручая Кабыленец ( вуліцы Маладзёжная, Мельнічная, Царкоўная) назіраюцца інверсіі тэмператур паветра, асабліва ў час дзеяння антыцыклонаў. На гэтых вуліцах тэмпература бывае на 2˚-4˚С ніжэй, чым на вуліцах, якія знаходзяцца на ўзгорках, і на іх часцей бываюць замаразкі ў маі і пачатку чэрвеня.

Раздзел 2  Кліматычныя нарысы аб порах года

2.1 Характарыстыка пораў года ў Чарневічах

 Сезоннасць — адна з галоўных асаблівасцей клімату нашай мясцовасці, што звязана са зменай на працягу года метэаралагічных паказчыкаў: тэмператур, колькасці ападкаў, атмасфернага ціску, напрамку ветру і іншых. Значныя перыяды года з аднолькавымі або блізкімі паказчыкамі аб’яднаны ў поры года. Межы пор года вызначаюцца па датах пераходу сярэдніх тэмператур паветра праз адпаведнае для гэтай пары года значэнне. Але тэрміны той або іншай пары года змяняюцца з года ў год. Асабліва гэта адбываецца з вясной. Ужо са свайго жыццёвага вопыту мы ведаем, што яна можа спазніцца на некалькі тыдняў, нават на месяц. Так, у гэтым, 2012 годзе ўжо пачатак красавіка, а на палетках вакол Чарневіч ляжыць снег, холадна і золка, хаця нават астранамічная вясна пачалася 21 сакавіка.

Таму для аналізу клімату і афармлення вынікаў даследавання ў выглядзе кліматычных нарысаў я буду выкарыстоўавць не натуральныя прыродныя і астранамічныя поры года, а каляндарныя месячныя адрэзкі пор года па перыядах  школьнага жыцця: восень-зіма-вясна і доўгачаканае лета. У той жа час  буду рабіць невялікія спасылкі і на прыродныя поры года.

2.2  Восень

Пачаткам восені ў кліматолагаў лічыцца дата, калі сярэднесутачная тэмпература паветра ўсталёўваецца ніжэй +10˚С. Восень пачынаецца 1 верасня – Днём ведаў, калі  на ўрачыстай лінейцы ўпершыню ўсе збіраюцца пасля летняга адпачынку і чакаюць першага званка. Цікава прасачыць за станам надвор’я ў гэты дзень, таму што ў халоднае, дажджлівае надвор’е ўрачыстасці адбываюцца ў памяшканні школы, а не на пляцоўцы перад школай. За даследуемы перыяд  такое адбывалася 5 разоў: у 2002, 2003, 2004, 2006 і 2010 годах. Асабліва дажджлівыя дні, непагадзь былі 1 верасня ў 2003 і 2004 гадах, прычым у 2004 годзе ўсю ноч перад святочным днём ліў дождж, а начное неба асвятлялі да раніцы маланкі, білі перуны. Такія ночы ў народзе называюць “рабінавыя”. Раніцай гром сціх, але дождж ішоў цэлы дзень. Адзначыўся маланкамі гэты дзень і ў 2003 годзе. Вельмі халоднымі былі 1 верасня 2003,2007, 2008 і 2010 гадоў, калі тэмпературы  былі ўсяго +8˚- +9˚С. У гэтыя дні вецер меў паўночны і паўночна-заходні накірунак. Вельмі камфортнае, сонечнае і цёплае надвор’е ў гэты дзень усталявалася ў 2001 годзе. Было нават спякотна— днём +23˚. Свой аналіз я  адлюстроўваю у выглядзе табліцы 1.

Табліца 1

Charnevichy 2001 2012 1

 

 

 

 

 

 

2.2.1 Асаблівасці метэаралагічных элементаў восені

Сярэднегадавая тэмпература восеньскіх месяцаў па Віцебскай вобласці і на бліжэйшай ад Чарневіч метэралагічнай станцыі Полацк – +5,5˚С. Па месяцах гэта выглядае так: верасень — + 11,1˚С, кастрычнік — + 5,5˚С, лістапад — + 0,1˚С.  гэта дадзеныя за ўсю гісторыю назіранняў. Але ўжо за перыяд з 1998 года па 2003 гады тэмпературныя паказчыкі павысіліся ў верасні на 0,3˚С, у кастрычніку таксама на +0,3˚С, а ў лістападзе засталіся ў межах нормы.

Прасочым ход тэмператур у Чарневічах у восеньскія месяцы за
 І дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя: верасень— +11,8˚С, кастрычнік— + 5,8˚С, лістапад— + 0,4˚С. такім чынам,атрымліваецца, што за гэты перыяд у Чарневічах назіраецца павышэнне тэмпературы паветра.

Асабліва цёплым становіцца месяц верасень. Так, у 2005,2006, 2007, 2009 гадах сярэднія тэмпературы перавышалі + 12˚С, а верасень 2005 года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў у краіне і ў нас— +13,1˚С. Гэта можна патлумачыць тым, што антыцыкланічная дзейнасць, якая ўсталёўвае цёплае надвор’е ў жніўні, яшчэ доўга працягвае свой уплыў і да сярэдзіны верасня. Гэтыя асаблівасці можна паказаць на прыкладах. Так у 2002 годзе тэмпература ў першыя дзесяць дзён месяца ў дзённы час дасягала +24˚- + 28˚С, а ў 2005 годзе ўжо 19 дзён мелі тэмпературы +20˚С-+ 26˚С. Такі ж па працягласці адрэзак цеплыні быў і ў 2009 годзе. Рэкорд тэмператур верасня ў Чарневічах адзначыўся 6-8 верасня 2008года — +30˚С - +32˚С. Але былі і халаднаватыя гады для гэтага месяца. У 2010 годзе сярэнемесячная тэмпература была толькі +8,5˚С, а ў 2008 годзе —+9,3˚С.

Кастрычнік звычайна мае сярэднявосеньскія тэмпературы. Так па вобласці яны склалі +5,5˚С, але за 1998 – 2003 гады яны ўзраслі да +5,8˚С. Такія паказчыкі за гэтыя 10 год мы мелі і ў Чарневічах. У нашай вёсцы самы цёплы кастрычнік назіраўся ў 2008 годзе, калі тэмпература склала +7,9˚С, а за ўвесь месяц не было ніводнага замаразка. Затое на 2˚— 3˚С ніжэй нормы былі халодныя 2002, 2003, 2010 гады.

Лістападаўскія тэмпературы ў Чарневічах блізкія да нормы ( каля 0˚С- -1˚С) , але ў апошнім дзесяцігоддзі яны крыху павысіліся на 0,3˚-0,5˚С.  І ў гэтым месяцы па гадах бачна розныя ўроўні тэмператур. Так у 2003 годзе было +3˚С, 2009 годзе – +4,0˚С, 2010 годзе— +3,2˚С,затое самым халодным быў лістапад 2004 года – -5,1˚С.

З паніжэннем тэмператур ніжэй +5˚С заканчваецца вегетатыўны перыяд большасці раслін. У нас гэта адбываецца звычайна 18-21 кастрычніка.

Але ў асобныя гады ў Чарневічах назіраліся цікавыя з’явы ў жыцці раслін. Так у верасні 2009 года назіралася цвіценне чаромхі на ўскрайку лесу каля былога “ стрэльбішча”. А ў цёплыя 2006 і 2010 годы жыхары пасвілі кароў на сваіх агародах да канца лістапада, пачатку снежня. У лістападзе 2008 года жыхары хадзілі ў лес за познімі восеньскімі грыбамі.

Замаразкі, калі сярод цёплых дзён тэмпература апускаецца ніжэй 0˚С, характэрныя ўжо ў верасні месяцы. Але за мінулае дзесяцігоддзе можна адзначыць цікавую рысу –  даты першых замаразкаў аддаляюцца ад усталяваўшыхся сярэдніх паказчыкаў. Асабліва цёплы начны перыяд адзначаны ў 2007-2008 гадах, калі за верасень і кастрычнік трава раніцой ніводнага разу не станавілася белай і не замерзалі лужыны.

Табліца 2

Першыя восеньскія замаразкі ў вёсцы Чарневічы

Charnevichy 2001 2010 2

 

Восеньскае надвор’е звычайна прынята лічыць няўстойлівым, калі нават за суткі яно можа каардынальна змяніцца. Але даследуючы і аналізуючы характар надвор’я ў гэтым дзесяцігоддзі, я прыйшоў да высновы, што яно набывае рысы працяглай устойлівасці. Напрыклад, калі ўсталёўваецца цёплае, сухое без ападкаў надвор’е, то яно такім бывае некалькі тыдняў і наадварот. Заўважана, што перыядаў рэзкага змену надвор’я становіцца менш. Так з 13 верасня па 30 верасня 2001 года было сухое, сонечнае без ападкаў надвор’е, якое потым змянілася перыядам у два тыдні дажджлівага, пахмурнага характару. Альбо верасень 2003 года быў пахмурны, дажджлівы (амаль 18 дзён), якія змяніліся перыядам пераважна без ападкаў. У лістападзе гэтага ж года было запар 29 дзён  пахмурных, але без ападкаў. І такіх перыядаў даволі многа.

Ападкі восенню звычайна  бываюць працяглы час, як гавораць мясцовыя жыхары: “ Зарадзіў дождж на працяглы час”. Самы доўгі перыяд з дажджамі быў у кастрычніку 2002 года, калі 20дзён запар адзначаліся ападкі. А вось кастрычнік 2009 года – самы дажджлівы за  дзесяцігоддзе. У гэтым месяцы 14 кастрычніка за суткі выпала месячная норма ападкаў. Затое самая сухая восень была ў 2005 годзе, калі з 91 дня восені толькі 10 дзён былі з ападкамі.

 

2.2.2 Адметныя з’явы восені ў вёсцы Чарневічы.

  1. Гром і маланка . Такая звыклая для летняй пары з’ява праяўлялася і восенню. Я адзначыў гэту падзею 11 раз за час назіранняў.Самыя познія праяўленні яе зафіксаваны 2 кастрычніка 2006 года і 13 лістапада 2010года.
  2. Палярныя ззянні. Гэта рэдкае аптычнае атмасфернае ўтварэнне тры дні запар – 29-30 кастрычніка 2003 года назіралася жыхарамі вёскі.
  3. 3. “Бабіна лета”. Перыяд восені, калі ў верасні або ў пачатку кастрычніка ўсталёўваецца адносна цёплае, сонечнае, сухое надвор’е з белымі стужкамі павуціння. Самы доўгі перыяд гэтай пары ( больш 3-х тыдняў) быў у 2001 годзе. Тры гады запар – у 2005-2007 гадах мелі двухнядзельны перыяд. А вось у 2003 і 2008 гадах такога перыяду амаль не было.
  4. Зіма

Каляндарная зіма ўключае ў сябе месяцы: снежань, студзень, люты, але ў нашым ўяўленні гэта такі перыяд жыцця, калі нашы мясціны пакрываюцца белым снегам і стаяць маразы. Зыходзячы з гэтага, такая зіма можа ў нашай мясцовасці пачынацца як у канцы восені, так і перад Новым годам, а закончцца ў сакавіку або нават у красавіку.

Вось такая класічная зіма ў Чарневічах па ўспамінах старажылаў была ў 1995-1996 гадах. У тую зіму снегавое покрыва ўсталявалася 1 лістапада і за ўсю зіму не было ніводнай адлігі, а снег ляжаў амаль 5 месяцаў да 18 красавіка. У даследуемым дзесяцігоддзі такой зімой стала зіма 2009-2010года, якая ўсталявалася позна— 29 снежня, але цэлых 53 дні не было адлігі.

У гэтым дзесяцігоддзі зіма звычайна пачыналася ў сярэдзіне снежня і чаргавалася з перыядамі адлігі, а заканчвалася ў пачатку сакавіка.

Асаблівасці сярэдніх зімовых тэмператур прадстаўлены у табліцы.

Табліца 3

Зімовыя сярэднемесячныя тэмпературы Віцебскай вобласці, горада Полацка і вёскі Чарневічы

Charnevichy 2001 2010 3

 

 

 Лічбы табліцы паказваюць, што за апошнія гады самым халодным месяцам стаў не студзень, а люты. А гэта паказвае на адхіленне ад шматгадовых нормаў.

Дадзеныя табліцы – гэта сярэднестатычныя паказчыкі, а для нас зіма асацыіруецца перш за ўсё з марозамі. Дык вось, самым марозным днём за
 І дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя ў Чарневічах стаў дзень 27 студзеня 2001 года  -31˚С ( у гэты дзень у Віцебску было - 32˚С) . А на вуліцах Маладзежнай і Мельнічнай, якія размешчаны ў паніжэнні нават -33˚С- -34˚С. але такія нізкія тэмпературы трымаліся 2-3 дні. А вось вельмі сцюдзёным з працяглымі халадамі быў  студень 2006 года. Гэты месяц быў своеасаблівым: вялікая хваля холаду насунулася на мацярык ад Ціхага акіяна да Германіі. Прагнозы сіноптыкаў былі больш падобныя на сцэнарый да фільма “Ледавіковы перыяд”, калі называліся тэмпературы -30˚С— -50˚С  для Расіі і Скандынавіі. У нас тэмпературы былі вышэйшыя, але сітуацыя ўскладнялася тым, што адсутнічала снегавое покрыва і дзьмуў ураганны вецер. Таму ў Чарневічах з 18 студзеня тэмпература амаль тыдзень трымалася на ўзроўні      -23˚С –  -29˚С, а пры пранізлівым ветры доўга на вуліцы знаходзіцца было небяспечна. У гэты перыяд заняткі ў школе былі адменены з-за халадоў.

Адзначыўся холадам і недалёкі студзень 2010 года, які стаў самым халодным месяцам дзесяцігоддзя –  -12,9˚С. а самая халодная зіма на працягу 3-х месяцаў была ў 2002-2003 годах з сярэдняй тэмпературай –
 -8,1˚С.

Але ўсё ж зімы становяцца больш вільготнымі і снежнымі. Так, у снежні 2006 года сярэдняя тэмпература была +3,0˚С, а ў лютым 2002 года – +1,7˚С. Гэта нязвыклыя для зімы лічбы, але такі сучасны клімат.

Назіраецца падаўжэнне дзён з працяглымі адлігамі, мяцеліцамі, мокрым снегам і дажджом. Такое надвор’е фарміруюць заходнія вятры з боку Атлантычнага акіяна, якія асабліва актывізуюцца ў лютым, а пры сустрэчы адносна цёплага паветра з халодным выпадаюць значныя  па колькасці і вышыні снегавыя ападкі. У лютым 2007 года, а таксама ў 2009 і 2010 гадах вышыня снегавога покрыва дасягала 45-55 см , а намеценыя гурбы былі часам вышэй 1 метра. Выдзяляўся снежнасцю і 2004 год. А вось снежань 2006 года запомніўся жыхарам Чарневіч тым, што заходнія вятры прыносілі рэдкія дажджы, было цёпла і некаторыя гаспадары пераворвалі свае прысядзібныя ўчасткі.

У зімовы час ёсць і адзін адметны дзень—Новы год. Я прасачыў якім жа было надвор’е ў час сустрэчы Новага года ў Чарневічах.

Табліца 4

Надвор’е ў Навагоднюю ноч у вёсцы Чарневічы

 

Charnevichy 2001 2010 42

 

 

 

Навагоднія ночы былі ў асноўным пахмурнымі, з ападкамі ў выглядзе снегу і дажджу. Самай незімовай была навагодняя ноч 2007 года— +5°С, церушыў дождж і дзе-нідзе зелянела трава.Затое ў 2003 і 2010 гадах ночы былі марознымі да -12°-  -15°С.

 

  4 . Вясна

Назіраючы за гэтай парой года ў вёсцы Чарневічы , можна адзначыць, што пачатак каляндарнай вясны амаль ніколі не супадае з прыроднай. Пачаткам вясны лічыцца пераход сярэднясутачных тэмператур паветра  праз 0°С у бок яе павелічэння, калі пачынае раставаць снег і адтайвае глеба. За перыяд гэтага дзесяцігоддзя такое было двойчы—у 2001 і 2008 гадах, калі ў сакавіку стаялі дадатныя тэмпературы. У астатнія гады сакавікі былі халоднымі і снежнымі, асабліва ў 2005 і 2006 гадах, калі снежнае покрыва трымалася амаль  цэлы  месяц, і вёсны ў гэтыя гады былі зацяжныя. Такі ж быў сакавік і 2009 года, але ўжо 1 красавіка было +9°С. 5 красавіка вылецелі чмялі, а 9 красавіка ў Чарневічах пачалі сеяць.

Прадвеснікамі вясны лічаць жаваранкаў і шпакоў. Вось калі яны прыляталі ў Чарневічы.

Табліца 5

Даты прылёту шпакоў і жаваранкаў у вёску Чарневічы

Charnevichy 2001 2010 5

 

 

 З табліцы бачна, што першыя птушкі прылятаюць да нас  у прамежку паміж 8 і 19 сакавіка. Самы позні прылёт у 2008 годзе. Цікавая з’ява адбылася ў сакавіку 2004 года, калі гусі прыляцелі раней шпакоў:  гусі-18, а шпакі - 23 сакавіка.

Самае хуткае раставанне снегу ў сакавіку адбылося ў 2001 годзе, але гэта прывяло да непажаданых вынікаў. Зіма была снежная, а калі з 11 па 13 сакавіка ўсталяваліся тэмпературы  +5°-  +10°С, снег пачаў хутка раставаць і водныя патокі панесліся ручаямі ў раку Авуту, на якой  у 2000 годзе,  з дапамогай дамбы,  стварылі вадасховішча.  Узровень вады ў рацэ ўзняўся на вялікую вышыню, і магутны рачны паток размыў дамбу. Так не стала каля Чарневіч  так нам патрэбнага  буйнага вадаёма.

Самы першы гром і град адзначаны вясной 2010 года. У гэту запозненую вясну да 23 сакавіка ляжаў снег, які хутка растаяў, а ўжо 26сакавіка пайшоў ліўневы дождж,  27сакавіка— прыляцелі буслы, а 29 сакавіка— град, лівень, маланкі і гром.

Красавік з’яўляецца пераходным месяцам. У ім надвор’е заўсёды няўстойлівае: часам са снегам, часам з дажджамі. Пры тэмпературы вышэй  +5°С пачынаецца вегетатыўны перыяд у раслін. Звычайна гэта адбываецца ў нас каля 17 красавіка. Пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы.У маі месяцы сярэднясутачная  тэмпература перавышае +10°С, колькасць ясных дзён павялічваецца, слаістыя воблакі змяняюцца прыгожымі кучавымі. Але ў майскія месяцы адбываецца найбольш актыўная барацьба розных тыпаў паветраных мас. Асабліва павышаецца роля антыцыклонаў, з прыходам якіх узрастае небяспека замаразкаў, калі наступае  час  “чаромхавых халадоў”. Барацьба антыцыклонаў з цыклонамі прыносіць заліўныя дажджы, якія суправаджаюцца моцнымі вятрамі. Для жыхароў вёскі гэта вельмі непажаданая з’ява.

Заўважана, што май— адзін з анамальных месяцаў вясны,  а магчыма і года ў нашай мясцовасці. Напрыклад, май 2005 года. Пасля першых халодных дзён месяца  ( -1° - +7°С) пачаліся дажджы, якія працягваліся з 5 па 19 мая. Найбольш інтэнсіўныя яны былі з 9 па 14 мая, калі ў нас, як і па ўсёй вобласці, выпала 3-4 месячныя нормы ападкаў. Палеткі заліло вадой. А з 23 мая і да канца месяца ўсталявалася невыносная спёка ў +22° - +32°С, а 24 мая быў устаноўлены  рэкорд тэмператур за стагоддзе — +32°С. Надвор’е  гэтага перыяду нагадвала  вільготныя тропікі. З-за пераўвільгатнення глебы многія жыхары вёскі садзілі будьбу ў пачатку чэрвеня, а хто пасадзіў да дажджоў— у таго яна вымакла.

А ў маі 2004 года было ўсё наадварот. Амаль увесь месяц панаваў антыцыклон, таму ноччу было холадна, а днём сонечна, без кроплі дажджу. Палеткі павысыхалі, таму травы ад такіх умоў былі  рэдкія, цвёрдыя, невысокія. Нават на дубах пачарнелі лісты, амаль не цвілі яблыні і слівы.  Такое майскае надвор’е  назіралася ў 2000, 2001, 2003, 2006, 2008 і 2009 гадах.

 Вывад аб гэтых з’явах:  май - адзін з анамальных месяцаў года.

 Для  вучняў, канец мая вельмі адказны перыяд, калі падводзяцца вынікі навучальнага  года і як фінал— Свята апошняга званка. Якое ж  надвор’е было ў гэтыя дні, адлюструю у табліцы.

Табліца   6

Надвор’е ў вёсцы Чарневічы ў час  Свята апошняга званка                                           ( на 13 гадзін дня)

 

Charnevichy 2001 2010 6

 

 

  

Такім чынам па дадзенай табліцы робім вывад, што толькі ў 2008 годзе  ўрачыстасці праходзілі ў будынку школы. Большасць дзён былі без ападкаў, сонечныя, асабліва ў 2005, 2007, і 2009 гадах, што садзейнічала павышэнню святочнага настрою.

 

  1. Лета

Гэта самая працяглая пара года ў прыродзе і самая прыемная. Для нас, сельскіх жыхароў - гэта час сенакосу, догляду раслін, пара грыбоў і ягад, рыбалкі.

Летам сярэднясутачная тэмпература паветра дасягае на Глыбоччыне свайго максімуму ў ліпені— +17°С  і  сярэдняй за лета— +16,4°С.У той жа час лета – самы вільготны сезон года. У нашым краі за лета выпадае ў сярэднім каля 250 мм ападкаў (38%  гадавой колькасці). У параўнанні з другімі порамі года летам у нас, асабліва ў жніўні, цыкланічная дзейнасць змяншаецца, слабее, таму больш становіцца ясных, цёплых дзён.

Якімі ж былі летнія сезоны ў Чарневічах ў І дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя пакажа наступны нарыс.

 Лета 2001 года было  гарачым і грымотным амаль два месяцы, пачынаючы з 20-х чыслаў чэрвеня  стаяла невыносная спякота з дзённымі тэмпературамі  +25°-  +32°С, ападкі былі рэдкія, месцамі, ліўневыя. У жніўні глеба высахла, таму другога ўкосу траў не было. Агародніна і бульба былі дробнымі. Умовы былі “райскія”  для каларадскіх жукоў. Зерневыя дасушваць не было патрэбы. У лясы ўваход быў забаронены. Пыл, сухата, духата— галоўныя прыкметы гэтага лета.

2002 год, як і папярэдні, адзначыўся сухім, амаль трапічным тыпам надвор’я. Большасць дзён, асабліва ў чэрвені , мелі тэмпературу  +20°-  +31°С. Надвор’е без ападкаў,  травы былі невялікія, не было другога ўкосу.  У некаторых цэрквах і касцёлах краю маліліся і прасілі, каб пайшоў дождж. Летам гэтага  года  актыўна  загаварылі аб пацяпленні клімату на планеце.

2003 год. Чэрвень быў у межах нормы, а вось ліпень - спякотны і вельмі дажджлівы. У Заходняй Еўропе стаяла невыносная спёка (каля +40°С), якой не памятавалі ў апошнія 500 год. У жніўні цёплае, з зацяжнымі дажджамі, надвор’е. Збажына палегла, і былі цяжкасці ў час уборкі ўсіх сельскагаспадарчых культур.

2004 год. Засуха, якая пачалася яшчэ ў красавіку з халоднымі  майскімі і  чэрвеньскімі начамі, не садзейнічала росту раслін. А вось ліпень і жнівень выдаліся гарачымі і дажджлівымі з тэмпературамі каля +25°С і з колькасцю ападкаў, якія ў 2 разы перавысілі норму. Старажылы ўспамінаюць, што такім было лета 1945 года.

2005 год. Умерана-цёплае, халаднаватае і вільготна – сырое лета. Мацнейшая бура з ліўнямі аблажыла 7-9 жніўня збожжавыя палеткі. У нашай мясцовасці за гэтыя 3 дні выпала месячная норма ападкаў.

Лета 2006 года было цёплым ( у межах нормы). Гарачы і дажджлівы зноў быў жнівень (+20°- +29°С). Дождж выпадаў кароткачасовымі ліўнямі, часам з градам. Было многа грыбоў і арэхаў. Умовы для ўборкі ўраджаю зноў былі складанымі.

2007 год- гарачы чэрвень з інтэнсіўнымі ліўнямі  змяніўся спякотным ліпенем ( +25°- +30°С). Некалькі разоў праз вёску пранесліся ўраганныя вятры, частымі былі ночы з маланкамі і громам, а вось жнівень быў вельмі спякотны, сухі, камфортны для адпачынку і працы.

2008 год. Камфортныя для лета ўмовы чэрвеня,  у якім быў толькі адзін пахмурны дзень, крыху засушлівы, змяніліся цёплым, з ліўнямі  ліпенем. У канцы лета, асабліва 16 жніўня,  па ўсёй Беларусі былі зафіксаваны рэкордна  цёплыя для жніўня, за апошнія 100 год назіранняў, тэмпературы. Добры ўраджай амаль усіх сельскагаспадарчых культур  і шчодрыя дары  лесу парадавалі  жыхароў вёскі.

2009 год.  Высокія тэмпературы і рэкордная ( амаль 2 нормы) колькасць ападкаў у чэрвені стварылі ўмовы вільготных субтропікаў. Усё расло хутка, але ўраганныя вятры з дажджамі аблажылі некаторыя палеткі збажыны, а таксама падтапіла бульбу і агародніну. А вось у ліпені і жніўні хоць і былі дажджы і ўраганы, але ўмовы , у цэлым, былі бліжэй да нормы.

2010 год. Такого гарачага лета па ўсёй Усходнееўрапейскай частцы мацерыка Расіі і часткова Беларусі  яшчэ не было за ўсю гісторыю назіранняў. У Расіі ад трапічнай жары гарэлі вёскі, лясы, гарады акутаў дым, а ў Беларусі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд тэмпературы - +38,9°С у Гомелі. У Чарневічах тэмпература была ў ліпені і жніўні на ўзроўні +25° - +30°С, з 5 па 11 жніўня - +34°С. Выратоўвалі жыхароў сяла толькі ўмераныя кароткачасовыя дажджы.

Такім  чынам  па асаблівасцях лета ў 2001-2010 гадах  роблю выснову, што летнія месяцы большасці гадоў гэтага перыяду стагоддзя сталі: а) больш гарачымі; б) павялічыліся перыяды працягласці дзён з аднолькавымі, асабліва высокімі тэмпературамі; в) павялічылася колькасць стыхійных , небяспечных для гаспадарчай і паўсядзённай дзейнасці жыхароў , кліматычных з’яў.

Такія ўмовы надвор’я ў нашай паўночнай частцы Беларусі становяцца падобнымі на ўмовы поўначы Украіны.

 

Літаратура:

  1. Аношка В.С. Даследчая дзейнасць вучняў на практычных занятках па геаграфіі // Геаграфія: праблемы выкладання. - 2006. - № 2  
  2. Климат Беларуси / Академия наук Беларуси, Комитет по гидрометеорологии МЧС Республики Беларусь. - Минск : Институт геологических наук, 1996. - 234 с.
  3. Физическая география Витебской области: учебное пособие для географических специальностей высших учебных заведений / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Витебский государственный университет им. П. М. Машерова". - Витебск : Издательство ВГУ, 2004. - 222 с