Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

Glybocki rayon 3

 Па стронках мінулага.

Кніга "Памяць. Глыбоцкі раён" у 2025 годзе адзначае сваё 30-годдзе. На працягу гэтага часу яна з'яўляеца настольнай кнігай, першакрыніцай для ўсіх, хто цікавіцца Глыбоччынай. А як ўсё пачыналася? Адказ у артыкуле 1989 года.

Сёння, у час перабудовы, усе мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць уваскрасення і захавання ў памяці кожнага пражытага дня, кожнай старонкі нашей гісторыі.

У гэтых мэтах у раёне ідзе карпатлівая падрыхтоўка да выдання кнігі «Памяць». У ей будуць адлюстраваны важнейшыя вехі нашага нялёгкага гістарычнага шляху, ратны і працоўны подзвіг жыхароў Глыбоччыны, раскрыты многія белыя плямы далёкага і не надта далёкага мінулага.

Днямі пад старшынствам другога сакратара райкома партыі Э.Ф.Анкуд адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па стварэнню кнігі «Памяць» з удзелам старшынь выканкомаў гарадскога, пасялковага і сельскіх Саветаў народных дэпутатаў.

З інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі матэрыялаў па важнейшых раздзелах кнігі выступіў член камісіі, намеснік рэдактара газеты «Шлях перамогі» А.Г. Кур'яновіч.

Канкрэтныя задачы актывізацыі ўсёй пошукавай і падрыхтоўчай работы, лепшым узаемадзеянні ў гэтым плане з мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў, арганізацыямі і ўстановамі, з рэспубліканскім выдавецтвам акрэсліла ў сваім выступленні старшыня камісіі. Э. Ф. Анкуд,

Асаблівая ўвага на пасяджэнні была звернута на неабходнасць шырокага раскрыцця ў спецыяльным раздзеле будучай кнігі тэмы масавага гераізму жыхароў Глыбоччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узнаўлення драматычных і трагічных старонак фашысцкай акупацыі і мужнай барацьбы глыбачан з ворагам.

«Ніхто не забыт, нішто не забыта»,— гэты дэвіз з'яўляецца асабліва актуальным у сённяшні час. У будучай кнізе мяркуецца назваць імёны ўсіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія аддалі, сваё жыццё за свабоду Радзімы, імёны ўсіх мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі фашысцкай агрэсіі.

У сувязі з гэтым раённая камісія звяртаецца да сем'яў, якія страцілі сваіх родных і блізкіх на франтах Вялікай Айчынкай вайны, пры ўдзеле ў народна-вызваленчым руху з просьбай даць аб іх канкрэтныя звесткі ў выканком Савета народных дэпутатаў па месцы жыхарства. Просьба да ўсіх глыбачан — дарослых і юных — актыўна ўключыцца ў работу па выяўленню імён загінуўшых змагароў і мірных ахвяр фашызму, расстраляных, спаленых, вывезеных у фашысцкую Гёрманію, загубленых у гітлераўскіх канцэнтрацыйных лагерах і г.д.

Неўзабаве раённая газе­та пачне публікацыю спісаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны глыбачан, на падставе такіх сабраных звестак па кожнай вёсцы кожнага сельсавета, а таксама па городу Глыбокае і г. п. Падсвіллю. I вельмі важна, каб у гэтыя спісы былі занесены ўсе імёны загінуўшых землякоў. Гэта вялікі грамадзянскі і патрыятычны абавязак усіх нас, глыбачан сённяшняга пакалення, перад памяццю нашых продкаў, гісторыяй Глыбоччыны.

П. ВАСІЛЬЕЎ.

Шлях перамогі.- 1989.- 13 красавіка