Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

V14 GlubokoeG oedppvw7rbfvqccfvzlgk088khnikwlcsansignbbk 1Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 г. № Б-56 і № Б-57. 

ПАЛАЖЭННЕ
пра герб горада Глыбокае

1. Герб горада Глыбокае з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб горада Глыбокае - уласнасць Глыбоцкага раёна, правам распараджэння якой валодае Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
2. Выява герба горада Глыбокае размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба горада Глыбокае можа размяшчацца ў тых месцах горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Глыбокае і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).

Выява герба горада Глыбокае можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Глыбокае ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Апісанне герба горада Глыбокае

Герб горада Глыбокае ўяўляе сабой выяву ў сярэбраным полі іспанскага шчыта блакітнай сцяны з трыма зубцамі, на якой знаходзяцца дзве перакрыжаваныя сярэбраныя шаблі з залатымі дзяржальнямі і тры залатыя манеты.

ПАЛАЖЭННЕ
пра флаг горада Глыбокае

1. Флаг горада Глыбокае з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг горада Глыбокае - уласнасць Глыбоцкага раёна, правам распараджэння якой валодае Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
2. Сцяг горада Глыбокае размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Флаг горада Глыбокае можа размяшчацца ў тых месцах горада Глыбокага і Глыбоцкага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага горада Глыбокае і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).

Сцяг горада Глыбокае можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне флага горада Глыбокае ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Глыбоцкага райага выканаўчага камітэта. 

Апісанне флага горада Глыбокае

V14 GlubokoeF oedpq1jaq3tee4cf3bbacfbj41iuxw2jqj7pkscanuСцяг горада Глыбокае ўяўляе сабой белую полку прастакутнай формы з суадносінамі бакоў 1:2, якое перасечана па цэнтры поясам блакітнага колеру з трыма зубцамі зверху, якія складаюць 1/3 шырыні полкі. Унізе знаходзіцца паласа жоўтага колеру, якая складае 1/3 шырыні полкі.

Сцяг горада Глыбокае ўяўляе вексілалагічную (сцягавую) інтэрпрэтацыю герба - у ім выкарыстаны асноўныя колеры гербавай выявы.

***

Новая гарадская геральдыка заснавана на творчым саюзе ў першую чаргу гісторыкаў, архівістаў, мастакоў, краязнаўцаў. Правільнае рашэнне пры стварэнні герба можна шукаць гадамі. Калі стваралі герб Глыбокага, за аснову быў узяты факт знаходкі археолагамі глінянага збанка з зернем на гарадзішчы Свіла-1.

У наваколлі жыве паданне, што зярняты ўжо ў нашы дні далі ўсходы. I ў чарговым праекце гарадскога герба можна было ўбачьць намаляваны гарлачык з узросшымі каласамі. Але ж доследы навукоўцаў з Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук не мелі поспеху – зярняты не прараслі, ды і герб выглядаў даволі "нацюрмортна". Геральдычная гісторыя Глыбокага

Пошукі давялося прадоўжыць, і ў аснову герба былі ўзяты рэальныя гістарычныя падзеі.

Горад Глыбокае перажыў усе войны XVI - XX ст. У XVII ст. яго жыхары мелі сваю вайсковую арганізацыю, мяшчане былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй. А ў мірны час тут панаваў дух кірмашу, рабіліся шматлікія гандлёвыя і ліхвярскія здзелкі. Таму ў канчатковым варыянце гер­ба Глыбокага ва ўмоўнай форме адлюстравана гарадская сцяна, якая не аднойчы ахоўвала гараджан ад заваёўнікаў. Той факт, што ў Глыбокім мелася свая ўзброеная гарадская ахо­ва з мяшчан, адлюстроўваюць перакрыжаваныя шаблі. Аб ажыўленым гандлі, кірмашах і дзейнасці ліхвяроў (ростовщиков) "кажуць" тры залатыя кругі - залатыя манеты, або, як прынята казаць у геральдыцы, безанты.

Флаг г. Глыбокага паўтарае колеры гарадскога герба.

Герб і флаг адобраны Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам 16 красавiка 2003 г. № 01/04 / 342.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

***

Сцяг горада Глыбокае ўяўляе вексілалагічную (сцягавую) інтэрпрэтацыю герба - у ім выкарыстаны асноўныя колеры гербавай выявы.

 

***

Герб горада Глыбокае - у срэбраным полі "іспанскага шчыта" блакітная сцяна з трыма зубцамі, увенчаная дзвюма перакрыжаванымі шаблямі, якія суправаджаюцца трыма безантамі.

Гэтыя элементы сімвалізуюць гарадскія сцены, якія не адзін раз абаранялі яго жыхароў у часы шматлікіх войнаў, якія праходзілі тут.

Аб ажыўленым гандлі, рынку дзейнасці жыхароў гавораць перададзеныя ў вуснай форме залатыя манеты, а пра тое, што ў горадзе мелася свая ўзброеная гарадская ахова з мяшчан - перакрыжаваныя срэбраныя шаблі з залатымі рукаяткамі.

Літаратура: 

Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.- 2006.- №19.- 2 лютага.

Г. Глубокое // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск, 2006. – С. 65–66.

Г. Глыбокае // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 41–42.

Город Глубокое // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 192–193.

Зінкевіч, А. Геральдычныя сімвалы Глыбокага / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2006. – 28 студз. – С. 1.