Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Kapylzhchyna 22

 

Калгасу «ЗАРА»,
сельскагаспадарчаму вытворчаму участку «КАПЫЛЬШЧЫНА» УП «Мярэцкія» – 65 год !

  

Што пісаў пра гаспадарку "Веснік Глыбоччыны" пяць год таму назад:

         "У 2019 годзе аж некалькі сельгасарганізацый раёна адзначаюць (адзначылі) свой юбілей. У сувязі з гэтым на старонках "Весніка Глыбоччыны" мы змяшчаем матэрыялы, у якіх расказваем пра тое, як усё пачыналася, якіх вынікаў дасягнула гаспадарка ў далекаватыя ўжо 50-60-70 гады мінулага стагоддзя, прыводзім сённяшнія паказчыкі ў развіцці сельгасвытворчасці, называем прозвішчы лепшых працаўнікоў.

Усё пачыналася ў ліпені 1949 года

Так, 13 ліпеня 1949 года агульны сход жыхароў вёскі Чаронка прыняў рашэнне аб стварэнні калгаса "Зара". Быў приыняты Статут калгаса. Старшынёй абралі Пятра Васільевіча Баравіка, але ўжо на другім агульным сходзе калгаснікаў, які адбыўся праз шэсць дзён, кіраваць калектыўнай гаспадаркай даручылі Віктару Купрыянавічу Канашку.

Першымі ўступілі ў гаспадарку Марыя Баравік, Віктар Баравік, Анэля Бар­сук, Мікалай Салавей, Уладзімір Галасуй. У 1949 годзе ў калгасе ўжо было 35 сем'яў (129 чалавек, з іх працаздольных - …). За калгасам замацавалі 162 гектара зямлі, 103 - ворнай. На 1 студзеня 1950 года калгаснікі мелі такую тэхніку: бароны драўляныя - 17, плугі конныя - 17, малатарні простыя - 2, конныя прывады - 2, веялкі - 2, павозкі на драўляным хаду - 12, павозкі на жалезным хаду - 5, сані - 17, збруя - 17, вагі - 1.

Вясной 1950 года ў калектыўную гас­падарку ўступаюць жыхары вёскі Ка­пыльшчына, а ў чэрвені 1952 года да "Зары" былі далучаны калгасы імя Дзімітрава (в.Макаўе), "Новыя Заазерцы" (в.Заазерцы). Старшынёй узбуйненага калектыву выбіраецца Рыгор Кузьміч Арцееў, які кіраваў ім да 11 снежня 1973 года.

Калі на пачатку 50-ых гадоў сярэдняя ўраджайнасць зерневых у "Зары" складала 8 цэнтнераў з гектара, бульбы - 65, то ў 1970 годзе гэтыя паказчыкі былі намнога вышэйшымі: ураджайнасць зерневых - 20,4 цэнтнера, бульбы - 145 цэнтнераў з гектара. У 1970 годзе гаспа­дарка мела 5 фермаў буйной рагатай жывёлы, адну свінагадоўчую. Ад кожнай каровы было надоена па 2567 літраў малака.

11 снежня 1973 года калгас "Зара" узначаліў Генадзь Віктаравіч Іўко, у 1977 годзе яго прызначаюць дырэктарам эксперыментальнай базы "Прагрэс", а стар­шынёй "Зары" становіцца Наталля Эдуардаўна Вышадка. Праўда, на гэтай пасадзе яна папрацавала каля паўтара года, і ў кастрычніку 1978 калгаснікі выбіраюць сабе новага важака - Івана Іванавіча Снарскага, які старшынстваваў больш дваццаці год. Пасля яго калектывам кіраваў Альфрэд Генадзьевіч Адзінец.

У 2003 годзе калгас "Зара" рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Капыльшчына", а зусім нядаўна стаў філіялам ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка".

Kapylzhchyna Mehdvor 1У 2007 годзе калектыў узначаліў Сяргей Мікалаёвіч Міхасёў. Як сцвярджаюць былыя кіраўнікі сельгасвытворчасці, калгас "Зара" ніколі не быў слабай гаспадаркай, а знаходзіўся, так бы мовіць, у "залатой сярэдзіне". Пэўных поспехаў дасягаў у раслінаводстве, а найбольш - у жывёлагадоўлі. Так, у 1989 годзе (пры I.I.Снарскім) ад кожнай ка­ровы тут было атрымана па 3223 кілаграмы малака. Праўда, калі параўнаць гэты паказчык з атрыманым СВК "Ка­пыльшчына" ў мінулым, 2008 годзе, — 4568 кілаграмаў ад каровы, + 787 кілаграмаў да 2007 года,— то ён не здасца такім высокім. I ўсё ж у "Зары" працаваць умелі.

Kapylzhchyna Mehdvor 2Умеюць працаваць і ў філіяле "Ка­пыльшчына". Гаспадарка, калі можна так сказаць, "мае твар" сярод іншых сельгасарганізацый раёна, ва ўсякім разе не губляецца між іх. У 2008 годзе ў табліцы рэйтынгу па выніках вытворча-фінансавай дзейнасці заняла 9 месца ("залатая сярэдзіна"), а па асобных паказчыках - прыбытак на 100 гектараў сельгасугоддзяў, надой ад каровы, сярэднясутачныя прывагі на адкорме, вытворчасць малака на 100 гектараў сельгасугоддзяў – увайшла ў першую шасцёрку сельгасарганізацый. Не аднойчы на раённых нарадах адзначалася, што ў "Капыльшчыне" вялікую ўвагу ўдзяляюць культуры земляробства, увядзенню ў севазварот "бросавых" зямель. Так, за апошнія два гады тут разаралі і акультурылі больш сямідзесяці гектараў і засеялі іх аднагадовымі культурамі.

Залаты фонд калектыву - працаўнікі, такія, як Антаніна Вазнякова, Ала Снарская, Альфрэд Адзінец, Марыя Хахолка, Людміла Сіняўская, Васіль Баговіч, Эду­ард Семенас, Васіль Вазнякоў, Уладзімір Паляк і многія іншыя.

Калі ў размове са старшынёй філіяла С. М. Міхасёвым закранулі юбілейную тэму, Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў, што хутка жніво, і святкаваць сёння ніяк не выпадае. А 60-годдзе гаспадаркі будзе адзначана пазней, у Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі."

                                              

Крыніца: Калгасу Зара - 60 // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 15 ліпеня.