Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Arhiu

 

Як усё пачыналася

Глыбоцкі раённы архіў быў створаны ў 1940 годзе. Але яго рабоце перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. У перыяд нямецка-фашыецкай акупацыі дакументы прадпрыемстваў і арганізацый былі знішчаны, работа архіва спынена. На аснове пастаноў Савнаркама БССР, якія абавязвалі аднавіць дзейнасць архіваў у вызваленых раёнах, у ліпені 1944 года Глыбоцкі архіў пачаў працаваць зноў. Захаваліся даныя, што ў лютым 1945 года загадчыцай архіва працавала памяшканні, не было нават стала, шафы. Дакументы захоўваліся на падлозе.

У красавіку 1945 года з архіўнага аддзела УНКВД Полацкай вобласці прыйшло патрабаванне ўстанавіць, дзе знаходзяцца вывезеныя нем­цамі дакументальныя матэрыялы дзяржаўных і ведамасных архіваў, і вярнуць іх. 3 Глыбоцкага архіва ў абласны архіў горада Полацка былі адпраўлены толькі некалькі знойдзеных нямецкіх дакументаў і польскія сургучныя пячаткі. Ва ўстановах і арганізацыях архіўных дакументаў не было.

У пасляваенны 1945 год архівам праводзілася вялікая работа па захаванні пісем, дзённікаў, успамінаў, расказаў франтавікоў, партызан, падполыцчыкаў. Але сабраныя матэрыялы высылаліся ў абласны дзяржаўны архіў г. Полацка.

Архіў мяняе прапіску

Дата першага прыёму дакументаў нашым архівам  25 сакавіка 1951 года. Гэта былі 4 справы аб электрастанцыі Глыбоцкага раёна. 50-60-ыя гады для нашага архіва характарызуюцца хуткай напаўняльнасцю дакументамі. Калі па стану на 1 студзеня 1955 года архіўны фонд налічваў 5300 дакументаў, то праз год іх было ўжо больш 13 тысяч, а праз два гады  больш 20 тысяч (у год у сярэднім на захоўванне паступала больш як па 5 тысяч дакументаў).

Увесь цяжар па афармленні такой колькасці матэрыялаў ляжаў на адным чалавеку — загадчыцы архіва. Высокія патрабаванні да работы, нізкі прафесійны ўзровень сталі прычынай частых кадравых змен. Малішкевіч у студзені 1946 года архіўныя справы перадала Гаўрылавай, у 1951 годзе Гаўрылаву змяніла Сарычава. Затым архівам загадвалі Лушчаева, Л. К. Гасюль (1953 год), Б. У. Шавялёва (1954 год), Л. П. Канчэўская (1962 год).

 tiAXunL1hoПрацавалі ў складаных умова, не хапала памяшканняў для захоўвання дакументаў. У канцы 1957 года архіў пераехаў на плошчу 17 верасня ў дом № 9 (стаяў на месцы,дзе цяпер фантан).

Для захоўвання дакументаў былі 4 пакоі: кабінет і 3 сховішчы. Але ўжо ў справаздачы за 1960 год ёсць звесткі аб тым, што сховішчы перагружаны дакументамі.

Рэарганізацыя

У канцы 1963 года раённыя дзяржаўныя архівы былі ліквідаваны, а на іх базе створаны філіялы дзяржархіваў. Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Глыбокае быў створаны на базе Докшыцкага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раённых архіваў. Філіялу былі перададзены таксама дакументы ліквідаваных Бягомльскага, Відзаўскага, Дзісненскага, Дунілавіцкага і Пліскага раённых архіваў. Начальнікам філіяла была прызначана Марыя Уладзіміраўна Корачкіна.

Архівісты-ветэраны

Неўзабаве пасля рэарганізацыі архіва адбыліся змены і ў штатным раскладзе: на работу прынялі некалькіх архівістаў. Сярод іх была і Яніна Лявонаўна Казючыц. У той час ёй не было і дваццаці год. На заслужаны адпачынак Яніна Лявонаўна пайшла ў 1995 годзе, аддаўшы любімай справе больш трох дзесяцігоддзяў.

Годам пазней у архіў прыйшлі працаваць Яўгенія Аляксандраўна Цыбульская і Тамара Паўлаўна Толч, праз тры гады да іх далучылася Клеапатра Уладзіміраўна Ізаітка. Больш 20 год працавала архіварыусам Ірына lociфауна Качан. 3 нашага калектыву яны пайшлі на заслужены адпачынак. Шмат гадоў калектыў архіва ўзначальвалі Людміла Браніславаўна Маёрава і Лідзія Аркадзьеўна Малчун.

Arhiv 3 Arhiv 1Arhiv 2

Мы памятаем нашых работнікаў, якія любілі сваю справу і, безумоўна, унеслі важкі уклад у захаванне гісторыі нашага краю.

 

Вымушаныя пераезды

У пачатку 60-ых гадоў архіў зноў вымушаны быў памяняць прапіску, бо не хапала плошчаў для захоўвання дакументаў (на захоўванні знаходзілася 200 тысяч архіўных спраў). На гэты раз пераехалі на вуліцу М. Горкага, у будынак былога манастыра. Але і там працавалася не лягчэй. Непрыстасаванае для работы памяшканне адмоўна ўздзейнічала на стан утрымання архіўных дакументаў.

Arhiv 4 У такіх умовах давялося захоўваць гістарычную каштоўнасць амаль 30 гадоў. I толькі ў 1996 годзе архіў пераехаў на новае месца  на вуліцу Шпітальную, у былы буды­нак раённай бальніцы.

Сённяшні дзень архіва

Сёння асноўная частка архіўных фондаў  даку­менты раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, іх аддзелаў, інспекцый, сельскіх Саветаў, сельгаспрадпрыемстваў, фонды судоў, пракуратур, прафсаюзных арганізацый, устаноў статыстыкі, прамысловых прадпрыемстваў...  Дакументы ўтрымліваюць звесткі аб гаспадарчым уроне, нанесеным нямецкімі акупантамі ў гады вайны, пасляваенным аднаўленні эканомікі, развіцці прамысловасці, транспарту, сувязі... Карацей кажучы, — аб усім важным, чым мы жылі і жывём.

У нашым архіве ёсць звесткі пра заслужаных людзей Глыбоччыны. У асабістым архіве краязнаўца А.А.Сабалеўскага захавана гістарычная даведка аб узнікненні і развіцці Глыбокага.

Па стану на 1 студзеня 2007 года ў нашым архіве захоўвалася больш 264 тысяч спраў. Прыярытэтны накірунак у рабоце забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фон­ду Рэспублікі Беларусь. Для гэтага архівістамі праводзіцца работа па аптымізацыі ўмоў захоўвання дакументаў, а таксама паляпшэнні іх фізічнага стану. А асноўны накірунак дзейнасці архіва і гэта яго будучыня аўтаматызацыя архіўных тэхналогій. Плануецца стварэнне аўтаматызаваных баз даных па рознай тэматыцы.

Нацыянальна-гістарычнае багацце краіны ў нашых руках

Няма неабходнасці даказваць важную ролю архіваў у захаванні нацыянальнага культурнагістарычнага багацця краіны. Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў архіўных дакументах, на працягу многіх год выкарыстоўваецца ў навуковых, эканамічных, сацыяльнакультурных мэтах. Захаванне важных для гісторыі дакументаў галоўная задача архіваў. 3 гэтай задачай работнікі архіва г. Глыбокае на працягу 85 год спраўляюцца дастойна.

 

Н. БАРАВІК, дырэктар занальнага Дзяржаўнага архіва г. Глыбокае.

Веснік Глыбоччыны. - 2007. - 18 жніўня