Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 leshoz 0

 

 

 

Дзяржаўная доследная лесагаспадарчая ўстанова "Глыбоцкі вопытны лясгас" утворана ў 1939 годзе на базе былых казённых,leshoz 1 памешчыцкіх і іншых лясоў на тэрыторыі былой Вілейскай вобласці пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй частак Беларусі.

У 1941 г. у лясгас уваходзіла 5 лясніцтваў: Глыбоцкае, Галубіцкае, Залескае, Параф'янаўскае, Докшыцкае. Колькасць лясніцтваў і плошча лясоў неаднаразова змянялася. У 1945 г. Глыбоцкі лясгас увайшоў у склад Полацкага абласнога кіравання лясной гаспадаркі з 7 лясніцтвамі агульнай плошчай 72,5 тыс. га. У 1949 г. Пастаўскі лясгас перадаў Глыбоцкаму 8-е лясніцтва – Полаўскае.

 

leshoz 11 22У 1956 г. з Параф'янаўскага і Докшыцкага лясніцтваў было арганізавана адно – Докшыцкае. Але на гэтым структурныя змены ў лясгасе не завяршыліся. У 1963 г. з Глыбоцкага лясгаса перайшлі ў Пастаўскі лясгас Дунілавіцкае, Варапаеўскае і Полаўскае лясніцтвы. 1 кастрычніка 1968 года было арганізавана новае лясніцтва – Ліпаўскае.

Да пачатку сямідзесятых гадоў структура гаспадаркі, тэрытарыяльнае размяшчэнне канторы лясгаса і лясніцтваў вызначыліся поўнасцю.

  

leshoz 326 студзеня 1989 года Глыбоцкаму лясгасу быў прысвоены статус «вопытны». Галоўнай мэтай установы з'яўляецца захаванне і стварэнне высокапрадуктыўных, біялагічна ўстойлівых лясоў, якія адказваюць сучасным экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбам грамадства і дзяржавы.

У адміністрацыйна-гаспадарчай структуры лясгаса знаходзіцца 5 лясніцтваў: Глыбоцкае, Галубіцкае, Ліпаўскае, Тумілавіцкае і Узрэцкае, 14 участкаў-майстэрняў, 65 лясных абходаў, лесапаляўнічая гаспадарка, рамонтна-механічны цэх, цэх дрэваапрацоўкі. пастаянны базісны гадавальнік. У гадавальніку размешчаны лесанасенны цэх, аснашчаны шведскім абсталяваннем, які дае магчымасць перапрацоўваць 100т шышак за сезон. Пасадачны матэрыял рэалізуецца ў лясгасы Віцебскага ВЛГА, а прышчэпленыя саджанцы хвоі і елкі - для стварэння плантацый у лясгасах рэспублікі.

leshoz 12Пастаянны базісны гадавальнік Глыбоцкага вопытнага лясгаса ўжо шмат гадоў пацвярджае годнае званне «Узорны гадавальнік» і быў узнагароджаны граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе на базе Глыбоцкага лясгаза прайшла навуковая міжнародная канферэнцыя "Праблемы рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення ягадных раслін барэальных лясоў на рубяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў".

ScanImage002222

 

 

У 2021 годзе ў адміністрацыйным будынку лясгаса быў створаны музей прыроды.  

 

 

 На тэрыторыі Глыбоцкага лясніцтва знаходзіцца ўнікальны па сваёй разнастайнасці і шматлікасці раслін дэндралагічны сад, у калекцыі якога налічваецца 550 відаў драўняных раслін. 

Рашэннем дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі дэндралагічны сад абвешчаны «Дзяржаўным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння» (1991). 

leshoz 10У 2024 годзе Л.Н.Недбайла стварыла кнігу "Кудесник белорусского леса" аб жыцці інжынера Глыбоцкага лясгаса, заснавальніка першага дэндралагічнага саду Прыдзвінскага краю Ламака Віктара Антонавіча (1910-2001). 

У знак прызнання заслуг Ламака Віктара Антонавіча, у 2003 годзе яму першаму было прысвоена званне  "Ганаровы грамадзянін горада Глыбокае" (пасмяротна). 

 

 

Дырэктарамі Глыбоцкага вопытнага лясгаса ў розныя часы працавалі 

Дзянісаў Якаў Ільіч (1946-1948)
Лознікаў Іван Аляксандравіч (11.02.1949 - 21.05.1964)
Какорка Пётр Віктаравіч (21.07.1964 - 15.11.1979)
Калантай Таццяна Адамаўна (18.01.1980 - 01.02.1991)
Крук Мікалай Канстанцінавіч (04.02.1991 - 29.11.2001)
Козак Андрэй Аляксеевіч (14.12.2001 - 26.06.2016)
Гайдук Сяргей Васільевіч (15.08.2016 - 13.08.2021)

 З 15 лістапада 2021 года дырэктарам Глыбоцкага вопытнага лясгаса назначаны Сырапятка Аляксандр Святаслававіч. 

leshoz 6leshoz 7leshoz 8

   

 

 

 

 

 

 

 

 

leshoz 9Работнікі Глыбоцкага вопытнага лясгаса на працягу дзясяцігоддзяў неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды рознага ўзроўню. 

У 1987 годзе Марыя Васільеўна Ярмаловіч, звеннявая лесакультурнага  звяна па вырошчванні пасадачнага матэрыялу, была ўдастоена звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Грашовую ўзнагароду М.В.Ярмаловіч пералічыла ў Фонд міру.

 Глыбоцкі вопытны лясгас з'яўляецца адным з прадпрыемстваў раёна, якое годна прадстаўляе Глыбоччыну ў свеце, на рэспубліканскім і міжнародным узроўні. 

 

 БІБЛІЯГРАФІЯ

  1. Адпачнем у садзе цудоўным: праект // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – №90.
  2. Бельская, Н. И лесоводам гимн поют леса / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 20 верасня. – С.5, 6. –  В Глубокском опытном лесхозе открыли памятную доску Заслуженному лесоводу БССР Т.А.Колонтай.
  3. Бельская, Н. Обсудили плановые вопросы развития лесной отрасли / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 6 верасня. – С.5.
  4. Гурнович, В. Стабильные поставки гарантированы / В. Гурнович ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 27 сакавіка. – С.1.     
  5. Дронь, С. Базисный питомник Глубокского опытного лесхоза – лучший / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лют. – С. 3.
  6. Дронь, С. Бухгалтер - это призвание / С. Дронь // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 3 чэрвеня. – С.5.
  7. Дронь, С. Оброзцово-показательные / С. Дронь //  Веснік Глыбоччыны. – – 25 мая. –  С.1.  
  8. Дронь, С. Паказаў майстэрства лесаруба / С. Дронь //  Веснік Глыбоччыны. –  – 22 верасня. – C.3
  9. Живица, В. Глубокские вершины /  В.Живица, Е.А.Стельмах. – Мінск:  Энциклопедикс, 2009. – 208 с.
  10. Жнивень, А.Глубокое: жемчужина в центре Европы / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 12 янв. – С. 20.
  11. Жыгуноў, А. Лясгас пачынаецца з гадавальніка / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 17 красавіка. – C. 1-2.    
  12. Жыгуноў, А. Якімі будуць нашы лясы заўтра? / А. Жыгуноў // Веснiк Глыбоччыны. –  – 16 ліпеня. – C.1,6.
  13. Зiнкевiч, А. Верныя прафесіі сваёй / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2012. –    15 верасня. – C.1-2.  
  14. Зинкевич, А. Опыт глубокских лесоводов полезен и для российских регионов / А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 24 жніўня. – С.8.
  15. Казак, А. Лес -- гэта маё жыццё : пра дырэктара Глыбоцкага доследнага лясгаса Андрэя Аляксеевича Казака  / А.Казак // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 29 снежня. – С.8.
  16. Капшуль, Г. Заўсёды ў пошуку / Г.Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 1995. – 6 жніўня . – С. 4. Пра крука
  17. Лясная быль / падрыхт. А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 15 верас. – С. 1, 4.
  18. Музей прыроды // Веснік Глыбоччыны. – 15 жніўня.
  19. Морхат, О. В. Место притяжения – Глубокое / О. В. Морхат ; беседовала С. Сыритская // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 25 мая. – С. 8–9.
  20. Недбайло Л.Д. Человек живёт до тех пор, пока его помнят // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 18 верасня. - № 75.- С.- 2.
  21. Недзведзь, Г. Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Глыбокім / Г.Недзведь // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 16 верасня.
  22. Недзведзь, Г. Пераемнасць пакаленнящ : пра дырэктарощ лясгаса А.А.Казака, М.К. Крука, П.В. Каорка / Г.Недзведь // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 17 верасня. - С. 3.
  23. Николаева, Н. Охране труда - повышенное внимание / Н. Николаева // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 25 мая. – С.4.
  24. Озерский, А. "Гол" в ворота сакнций / А. Озерский // Витебские вести. – 2022. – 10 июня. – С.5.
  25. Озерский, А. Дело прибыльное / А. Озерский // Витебские вести. – 2024. – 16 апреля. – С.5.
  26. Панкрат, А.Выращиваем леса по новым технологиям / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 31 кастр. – С. 4.
  27. Панкрат, А.Глубокские доски английского размера / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 2 лют. – С. 1–2.
  28. Панкрат, А.«Лес – молодёжь – будущее» / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 30 кастр. – С. 5.
  29. Панкрат, А. Ориентар на устойчивый рост / А. Панкрат // Веснік глыбоччыны. – 2024. – 24 красавіка. – С.2.
  30. Панкрат, А. Первую партию елей вырастили / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – – 22 чэрвеня. – С.1,2.
  31. Панкрат, А. Природный кладезь берегут А. Панкрат // Веснiк Глыбоччыны. –  – 17 верасня. –  C.1,6.
  32. Панкрат, А. Продукция на экспорт и для себя / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2021. – 27 студзеня. – С. 1.
  33. Пашкевич, Т. Плантации элитных деревьев / Т. Пашкевич // Витебские вести. – – 12 апреля. – С.15.
  34. Сутула, Г. Расійскія лесаводы прыехалі па вопыт у Глыбокае / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2023. – 1 красавіка. – С.4.
  35. Сыропятко, А. Новые экспортивные ориентиры для глубокских пиломатериалов / А. Сыропятко ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2022. – 12 сакавіка. – С.1,2.
  36. Тарасенко, Е. Новые возможности глубокских лесоводов / Е. Тарасенко ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2024. – 3 красавіка. – С.3.

Крыніца:

"Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

ГОЛУ "Глубокский опытный лесхоз"