Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Hleb 0

 Да 85-годдзя Глыбоцкага раёна

З чаго пачынаецца Радзіма… З мовы, памяці аб продках, павагі да сваёй зямлі і, канешне, хлеба. Хлеб для беларусаў – адзін з сімвалаў Айчыны, сям'і і дома.
Ад таго, як урадзіла жыта, часам залежала жыццё нашых продкаў, таму хлеб мае і важную сакральную функцыю. Каравай можна ўбачыць на кожным свяце, хлебам і соллю сустракаюць гасцей і маладых, лусту хлеба беруць у дарогу, бохан хлеба вязуць як каштоўны падарунак у далёкае замежжа...
Адзіны хлеб не прыядаецца, кажа народная мудрасць. А Глыбоцкі хлебазавод сцвярдаже гэта сваёй дзейнасцю. 


Hlebazavod 1Глыбоцкі хлебазавод
 будаваўся 2 гады і пачаў дзейнічаць ў 1974 годзе. Праектная магутнасць яго складала 32 тоны хлебабулачных вырабаў у асартыменце і 60 тон жытняга фармавога хлеба.

У 1979 г. прадпрыемства набыло абсталяванне бесперапыннага дзеяння. Паралельна на існуючых плошчах быў абсталяваны кандытарскі цэх і асвоена тэхналогія вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў (пернікі, бісквіты і т. п.).

У 1994 г. на хлебазаводзе быў пабудаваны і ўведзены ў дзеянне склад бястарнага захоўвання мукі адкрытага тыпу ёмістасцю 250 тон.

У 1997 г. завод асвоіў тэхналогію вытворчасці штучнага мёду і яблычнага джэму для патрэб вытворчасці.

У верасні 2001 г. на прадпрыемстве была адрамантавана лінія і асвоена тэхналогія прыгатавання вадкіх заквасак з ужываннем тэрмафільных малочна-кіслых бактэрый, што дазволіла арганізаваць выпуск палепшаных заварных гатункаў хлеба.

Hlebazavod 2У мэтах пашырэння асартыменту выпускаемай прадукцыі ў снежні 2001 года была асвоена тэхналогія вытворчасці макаронных вырабаў і праведзена рэканструкцыя 3-й лініі па выпуску заварных подавых хлябоў і арганізацыя працоўнага месца па выпуску сухарыкаў-грэнак.

На сённяшні дзень хлебазавод абсталяваны пячнымі агрэгатамі ФТЛ-2-81, Г4-ХПФ-12, Мусон-ротар. Хлебазавод забяспечвае вытворчасць хлебабулачных вырабаў (у асартыменце) – 20 тон у суткі, кандытарскіх вырабаў – 0,9 тон у суткі.

Бліжэйшай прыярытэтнай задачай з'яўляецца павелічэнне выпуску подавых гатункаў хлеба на базе печы Г4-ХПФ-16М, што дазволіць павялічыць аб'ём вытворчасці, палепшыць якасць і павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі.

Глыбоцкі хлебазавод мае 3 фірменныя магазіны, ларок «Гарачы хлеб» на тэрыторыі хлебазавода, таксама ажыццяўляецца выязны гандаль.

У снежні 2015 года ў адміністрацыйным будынку філіяла "Глыбоцкі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" адбылося ўрачыстае адкрыццё музея пад назвай «Дорога хлеба».

ГHlebazavod 4алоўнай задачай работы хлебазавода з'яўляецца забеспячэнне патрэб насельніцтва хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі высокай якасці і ў патрэбным асартыменце, а таксама атрыманне неабходных фінансавых рэсурсаў для развіцця і аднаўлення вытворчасці.

Адрас: Глыбоцкі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». 

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Леніна, д. 146. 

 

https://glubokoehleb.by/ 

Хлебныя словы

Адценне слоў – не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.

Акраец – шлях, дарога
І зайцаў хлеб лясны.
Скарынка – сум, трывога
І боль былой вайны.

Здараецца, вядома,
Што, выпіўшы ў гасцях,
Грызе скарынку дома
Пахмурны халасцяк.

А скіба – дзень вясновы.
Ралля. Плугі. Сяўба.
Наш хлеб – жыцця аснова,
Працяг і барацьба.

А луста – слова сытнае,
Духмянае і шчодрае.
Яно ад маці – сітнае
Ці наздравата-чорнае.

А каравай – вясельнае,
Святочнае яно.
На ручніку нясе яно
І радасць, і віно.

І справа тут не ў ежы,
А ў смачным змесце слоў,
І ў жытным ветры свежым,
І ў звоне каласоў…

Пімен Панчанка
 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Музей хлеба / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 3 марта. – С. 5.

2. Жнивень, А. Глубокое: жемчужина в центре Европы / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 12 янв. – С. 20.

3. Зінкевіч, А. На хлебазаводзе адкрыўся музей «Дарога хлеба» / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 28 лют. – С. 1, 4.

4. Зінкевіч, А. Самы смачны хлеб Глыбоцкі / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 3 лют. – С. 1, 4–5.

5. Панкрат, А. Хлебом едины / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 17 лістап. – С. 6.

6. Усцінаў, А. Прысмакі ад Глыбоцкага хлебазавода / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 18 ліп. – С. 4.