Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 

 

Назова гэтага паселішча, магчыма, паходзіць ад слова “празарлівы” – праніклівы, які можа прадбачыць будучыню.

Вёска Празарокі стаіць на старажытным шляху з Полацка на Вільню. Шлях быў пракладзены яшчэ полацкімі князямі, але называлі яго Альгердавым шляхам – таму што князь Альгерд  зрабіў гаці і аднавіў гэты шлях, а таксама неаднарозова рушыў па ім падча паходаў на Маскву.

Першыя ўзгадкі пра маёнтак Празарокі ёсць у дакументах пачатка 16 ст. У 1523 г. вялікі князь Жыгімонт І Стары падарыў панцырных сялян з гэтага маёнтка Івану Глебавічу Корсаку.

У 17 ст. Празарокі былі ўласнасцю полацкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча – уніяцкага святара і місіянера. Ён быў забіты падчас Віцебскага паўстання ў 1623 годзе. За гэтае здарэнне супраць Віцебска былі прыняты санкцыі: горад пазбавілі Магдэбургскага права і разбурылі ратушу, а з цэркваў Віцебска знялі званы. 16 траўня 1643 г. рымскі папа Урбан VIII далучыў Іасафата Кунцэвіча да ліку блажэных пакутнікаў каталіцкай царквы, а ў 19 стагоддзі папа Пій IX у далучыў яго да ліку святых. Рэліквіі Іасафата Кунцэвіча знаходзяцца ў Саборы Святого Пятра ў Рыме.

У 1609 г. у Празароках пачаў уладарыць Ян Рагоза і ягоная жонка Еўфібія Маслава. Ян Рагоза быў родзічам іншага уніяцкага дзеяча Міхала Рагозы. Пасля тут уладарылі Туковічы, а ў 1664 годзе Стэфан Туковіч прадае маёнтак роду Шчытоў. У канцы 17 ст. польскі падкаморы Юстын Шчыт пабудаваў тут касцёл і запрасіў у Празарокі манахаў ордэна Францішка Азізскага. Яны збудавалі тут кляштар (манастыр). У хуткім часе касцёл і кляштарныя пабудовы згарэлі, але у першай палове 18 ст. былі адбудаваны наноў. Францысканскі кляштар дзейнічаў у Празароках да І-й пал. ХІХ ст. Падчас паўстання 1831 года манахі-францысканцы разам з мясцовай шляхтай падтрымалі паўстанне, за што кляштар быў зачынены, а манахі вымушаны былі з’ехаць.

Тагачасны ўладар маёнтка Празарокі  – маршалак шляхты Дзісненскага павета Міхал Храпавіцкі, таксама прыняў актыўны ўдзел у паўстанні, камандаваў адзелам кавалерыі. Пасля паразы паўстання маёнтак Празарокі ў яго канфіскавалі. Пасля М. Храпавіцкага тут уладарыў барон Аркадзь Кройц. На той час (1848 г.) тут было 14 двароў, дзе жыло 103 жыхары. З 1856 г. у Празароках пачала працаваць школа на 48 вучняў.

У ІІ-й пал. ХІХ ст. Празарокамі валодаў генерала Мухін, які атрымаў маёнтак за тое, што ўдзельнічаў у задушэнні паўстання Кастуся Каліноўскага  (1863—1864). Генерал Мухін жыў у Пецярбурзе, а летам прыязжаў сюды з сям’ёй адпачываць. У Празароках ён пабудаваў драўляны сядзібны дом. Будынак часткова захаваўся да нашых дзён: палова дома з цягам часу абвалілася, а ў ацалелай палове яшчэ жывуць людзі.

У 1892 г. у Празароках зноў здарыўся вялікі пажар: згарэў касцёл, будынак кляштара францысканцаў і амаль палова ўсіх хат. Але Празарокі аднавіліся...
На пачатку ХХ ст. Празарокі сталі мястэчкам. Тут з'явілася валасная ўправа, пошта, аптэка.

Prozoroki kosteli2e2У  1899 годзе пачалося будаўніцтва новага цаглянага касцёла ў неараманскім стылі. У 1907 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Дзевы МарыіУ савецкія часы храм быў зачынены і перароблены пад зернесховішча. У 1989 г. яго вярнулі каталікам. Вакол храма была адноўлена агароджа з вялікай металічнай брамай перад уваходам у касцёл.

  

Zerkow Prozoroki Foto s sajta Planeta BelarusУ 1909 г. у Празароках пабудавана праваслаўная царква. Яе асвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Царква дзейнічала і за савецкімі часамі і ніколі не зачынялася.

У царкве знаходзіцца абраз Святога Мікалая, які у савецкі час дзевяць разоў выкрадаўся, але кожны раз злодеяў знаходзілі і абраз вярталі ў храм. Абраз Святога Мікалая прыхажане лічаць заступнікам храма.

Недалёка ад Празарокаў у фальварку Палівачы ў 1861 г. нарадзіўся Ігнат Буйніцкі – заснавальнік сучаснага беларускага тэатра. Ён сабраў вакол сябе аматараў тэатра і стварыў сапраўдную тэатральную трупу.

Bujnicki I 6767

З 1905 г. Буйніцкі рэгулярна праводзіў у Палівачах і Празароках тэатральныя вечарыны. У пазнейшыя гады ягоны тэатр шмат гастраліраваў, бываў у Вільні, Пецярбурзе і Варшаве. Але ў 1913 г. пад ціскам царскіх улад Буйніцкі быў вымушаны закрыць свой тэатр. У 1917 г. ён памёр і быў пахаваны ў Палівачах.
У 1970-х гадах Ігнат Буйніцкі быў перапахаваны Празароках на галоўнай плошчы. На магіле ўстаноўлены помнік. У Празароцкай школе створаны музей Ігната Буйніцкага, сярод экспанатаў якога і ўласныя рэчы земляка. 

Ігнат Буйніцкі прымаў удзел у жыцці тагачасных Празарокаў. Ён працаваў таксатарам – састаўляў планы мясцовасці. Менавіта Буйніцкі абраў места для пабудовы царквы, а потым разам са святаром кіраваў і дапамагаў пры будаўніцтве храма.