Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

Duda 07 jpg

 

Віталь Воранаў

 

У траўні 2023 году культура беларускай дуды была ўрэшце прызнаная аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Глыбоцкі выканкам, дарэчы, выступаў адным з заяўнікоў па наданні дудзе такога статусу. Глыбоцкі край з’яўляецца адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Паазер’я (Падзвіння) з якім гістарычна звязаная гэтая з’ява культуры. Таму варта нагадаць, што новага ў гэтым плане зроблена за апошні час.

Мною падрыхтаваная да выдання трэцяя кніга пра дуды на Глыбоччыне. Гэтым разам кніга значна выходзіць за рамкі дударскай традыцыі выключна ў нашым рэгіёне і гэта таксама адлюстравана ў назве кнігі “Дудары з-над Дзвіны і з Паазер'я”. Кніга ў некалькі разоў большая за першую - „Дударская Глыбоччына” і другую – “Дудары Глыбоцкага краю”, значна шырэй апісвае праявы дударскай традыцыі на Віцебшчыне ў цэлым. На прыклад, прапанавана дапаўненне тыпалогіі беларускіх дуд. Вызначаныя і апісаныя сем асноўных тыпаў (прынята вылучаць толькі чатыры) беларускай дуды. Злева направа: аднабурдонная дуда, мацянка, двухбурдонная дуда, дуда з гукамі-самародкамі, шматбурдонная дуда, безбурдонная дуда, бязмехавая дуда. Сярод аднабурдоннай дуды можна вылучыць падтыпы: дуда з гладкім мехам, з паўсціным мехам, дуда з галавой казы і г.д.

Duda 01

Рысункі выканала Яўгенія Бядонік, ілюстратарка Белпошты, якая раней выступала дызайнерам адмысловай маркі прысвечанай беларускай дудзе.

Чытачы „Глыбоцкага весніка” і госці фэсту „Дударскі рэй” напэўна памятаюць, што ў Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэцы захоўваецца старадаўняя гравюра (дрэварыт) Аўрама дэ Бруна, выдадзеная ў Антверпене ў 1581 годзе. На ёй, сярод розных еўрапейскіх вайскоўцаў таго часу, выяўленыя барабаншчык і дудар - музыкі-русіны. На выяве адзін з відаў беларускай дуды (які належыць да агульнаеўрапейскай сям'і плятэршпіль, у розных традыцыях вядомых пад іншымі назвамі). Нечакана гісторыя займела цікавы працяг. Неяк пабачыў Віталь у інтэрнэце копіі рысункаў дэ Бруна зробленыя польскім мастаком і ілюстратарам Юліушам Косакам (1824-1899) пра якія чытаў раней у часопісе «Дудар». Косак перарысаваў некаторыя з рысункаў Аўрама дэ Бруна, у тым ліку вайсковых дудароў. Аказалася што гэтая гравюра (Tygodnik Ilustrowany nr 278 z 21.01.1865 s. 24) ёсць у продажы, у адным антыкварыяце. Адначасна ўдалося прыдбаць яшчэ адную вядомую графіку перарысаваную Казімерам Кшыжаноўскім з «Прускай хронікі», змешчаную ў «Tygodnik Ilustrowany» nr 234 z 19.03.1864 s. 101. На ёй музыкант ужо з двухбурдонным тыпам дуды, які сустракаецца таксама ў шматлікіх іншых апісаннях. Можна сказаць цяпер у нас даволі прыстойны камплект старых гравюр прысвечаных дударскай тэме. Трэба было б задумацца ў якой форме выявы маглі б стаць элементам сталай экспазіцыі для жыхароў і гасцей Глыбоччыны.

 Duda 02 Duda 03 jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

За апошні час удалося таксама сабраць немалую калекцыю дуд, прыдбаць дуду тыпу „чыбоні” – адну з дзвюх тыпаў грузінскай дуды, зробленую вядомым майстрам і дударом Мурадам Таварткіладзэ. Таксама ў калекцыі з’явілася балгарская дуда – „джура гайда”, а ў пачатку наступнага году яшчэ дадасца і „каба гайда” – зробленая найбольш аўтарытэтным у Балгарыі майстрам гэтага інструмента Нікалаем Беляшкі. Збор папоўніўся таксама дудой зробленаю мною пад кіраўніцтвам знакамітага майстра Тамаша Кіціньскага – гэта „Велькапольская дуда”. Адмыслова да гэтага праекту з’явіўся кароткі фільм прысвечаны параўнанню традыцыі вырабу беларускай і велькапольскай дуды.

Duda 04 jpg

Аснова калекцыі для будучага музея дуд на Глыбоччыне

Новая дуда таксама з’явілася і ў Празароцкім музеі Ігната Буйніцкага. Гэта самы просты тып безбурдоннай дуды, які сустракаецца ў апісаннях між іншым і на Глыбоччыне. Хацелася б каб апрача Глыбоцкага і Празароцкага музея свае дуды былі таксама ў Мосарскім  філіяле  Глыбоцкага музея і ў некаторых школах, у тым ліку музычных, Глыбоцкага раёну. Праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца.

Завершаны хіба адзін з асноўных праектаў па выкананні дакладных копій дуд звязаных з Глыбоцкім краем. Гэтак майстрам Сяргеем Чубрыкам завершаная рэканструкцыя так званай дуды Ігната Буйніцкага, гісторыя якой была апісаная на старонках „Глыбоцкага весніка”. Пасля заканчэння сімфанічнага канцэрта кампазітара і дырыжора Людаміра Міхала Рагоўскага ў Вільні (12 лістапада, 1910 г.) у знак падзякі за ўклад у развіццё беларускай музыкі «яму былі дадзены на ўспамін… ад арганізатараў беларускага тэатру— беларуская дуда». Дуду дарыў Ігнат Буйніцкі. Па словах даследчыцы Ірыны Шумскай, калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераяжджаў з Вільні ў Парыж, то ахвяраваў падораныя інструменты (апрача дуды дырыжору была падораная таксама колавая ліра) ў калекцыю Луцкевіча, якая стала пазней асновай Беларускага музея ў Вільні. У 1944 годзе дуда засталася ў фондзе аднаго з літоўскіх музеяў, пад нумарам LNM EM95. Копія гэтай дуды выкананая з вялікай строгасцю і дбайнасцю пра дэталі. Для вырабу дуды выкарыстаныя (як і ў арыгінале) чатыры тыпы дрэва: рагавень перабору (бяроза), перабор (ясень), рагавень гуку (ліпа), гук (клён). Танальнасць "до", найбольш пашыраная танальнасць ў традыцыі беларускай дуды такога тыпу. Прэзентацыя дуды адбылася на міжнародным з’ездзе дудароў у Італіі (горад Матэра). Пасля гэтага дуда паспела пабываць і прадэманстраваць гучанне ў Партугаліі, Албаніі і Балгарыі. Капэла „Рэй” пад маім кіраўніцтвам актыўна працягвае прадстаўляць дударскую традыцыю Глыбоцкага краю на міжнародных дударскіх фэстах.

Duda 06jpg