Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Hata. R.Sharypkin 00

 

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“ Віцебскай вобласці

Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Намінацыя: Культурная спадчына

“БЕЛАРУСКАЯ ХАТА – ЗАШЫФРАВАНЫ СУСВЕТ”

(вёскі Залесчыны) 

Аўтар: Расток Паліна, вучаніца 7-га класа

Кіраўнік: Шарыпкін Рыгор Леанідавіч,

настаўнік рускай мовы і літаратуры

(тэл. 215-72-28)

 В. Залессе

 2023 г.

 ЗМЕСТ 

 

1. Уводзіны. Мэта і задачы даследчай працы. Аб’екты даследавання

 2. Асноўная частка

 І. Хата – зашыфраваная мадэль сусвету

 ІІ. “Нябесная” частка хаты. Франтон, вільчык і закрыліны

 ІІІ. “Зямная” частка хаты. Вокны, ліштва, аканіцы

3. Заключэнне

 4. Літаратурныя крыніцы

  1. УВОДЗІНЫ

 Дадзеная праца ставіла перад сабою мэту: стварыць агульную карціну вобразу хаты ў беларускай культуры, ад хаты-жылля ў свядомасці нашых продкаў да сучаснай ідэі дзяржавы-дома.

Сярод асноўных задач працы трэба вылучыць наступныя:

1.Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ў філасофіі нашых продкаў.

2.Адлюстраванне працэсу мастацкай культуры ў знешнім аздабленні вясковай хаты.

3.Увасабленне ідэі мадэлі мікрасусвету ў вобразе хаты ў вёсках Залескага сельсавета. Сімволіка знешняга выгляду.

4.Раскрыццё асаблівасцей вобразу дома-хаты.

Аб’ектамі даследавання, вывучэння і характарыстыкі сталі хаты (дамы) вёсак Залессе, Бушыкі, Капыльшчына, Паловіца, Шылава, Сорыкі, Сарокі, Лучайка Залескага сельсавету, Двор Залессе Азярэцкага сельсавету, менавіта тыя пабудовы, якія яшчэ захавалі ў сабе зашыфраваную сімволіку мадэлі мікрасусвету. Гэта сімволіка перадавалася наступным пакаленням яшчэ свядома, з добрым веданнем сэнсу кожнай дэталі ў знешнім афармленні хаты. Цяпер у сучасным афармленні вясковай хаты прысутнічаюць зусім другія тэндэнцыі: сучасная планіроўка, цагляныя ці сайдзінгавыя сцены, пластыкавыя вокны, керамічны шыфер. Таму ў час даследавання нас цікавілі пабудовы 1940-1960-ых гг., дзе кожны элемент афармлення яшчэ меў і захоўваў сваё сімвалічнае значэнне, а самі хаты традыцыйна працягвалі сваё існаванне як гарманічна складзеная мадэль свету. Хата жыве, пакуль жывуць у ёй гаспадары, якія падтрымліваюць жыццё сядзібы сваёй працай, клопатам і увагай. Галоўнае – гэта арганізаваны і гарманічны працэс жыцця чалавека ў сваёй маленькай мадэлі свету, космасу.

Галоўнымі часткамі (дэталямі) вясковай хаты ў працэсе даследавання для нас сталі “нябесная” частка хаты - франтон, вільчык і закрыліны і “зямная” частка хаты - акно, аканіцы і ліштва.

2. АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

 І. ХАТА – ЗАШЫФРАВАНАЯ МАДЭЛЬ СУСВЕТУ

Дом, хата, сядзіба… Гэта грунт існавання, жыцця чалавека. Жыллё, з якім звязаны лёс чалавека.

У свядомасці нашых продкаў кожнае жытло набывала прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутранае і знешняе, таму станавіліся магчымымі зашыфраваныя сімвалы паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты.

У семантыцы традыцыйнай беларускай хаты закладзены ўяўленні чалавека пра арганізацыю ўласнага свету і спосабы арыентацыі ў ім, і дом (хата) набыў форму маленькай копіі агульнага свету.

Аснова, падмурак хаты, фундамент успрымаліся як ніжні свет, падзем’е, “той” свет, а дах, страха – як верх, неба, купал, што часам сімвалізаваўся з вобразам нябеснага агню.

Уяўленні пра верхні і ніжні свет у старажытнасці зліваліся ў адзін непадзельны семантычны комплекс. Чалавек імкнуўся жыць толькі ў цалкам арганізаваным свеце, у космасе, і таму будаванне для сябе жылля, размяшчэнне на пэўнай тэрыторыі прыпадаблялася стварэнню свету.

Відаць, адным з першых крокаў абжывання прасторы станавілася яе адмежаванне, вылучэнне “свайго” кутка, за межамі якога заставаўся “той” свет.

Так сцены, дах, вокны хаты становяцца першымі межамі паміж асвоеным і неасвоеным, паміж “сваім” і “чужым”.

Трэба адзначыць тое, што нашы продкі мелі сваю філасофію жылля, якая адлюстроўвалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях.

Увесь інтэр’ер хаты адлюстроўваў будову сусвету. Жылая прастора – зямны свет, гарышча – нябёсы. Столь (паталок) у хаце сімвалізавала неба. Вышэй столі (“неба”) завоблачны свет, які абмяжоўваўся дахам хаты. Падзел хаты на часткі, што адпавядаюць сферам светабудовы, выдзяляўся і знешнім дэкорам хаты. Характэрнае ў гэтым плане дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў. Так, афармленне шчыта (франтона) – верхняй трохкутнай часткі будынка, вядзе да небасхілу, па якім рухаецца дзённае свяціла. Таму на шчыце звычайна рабілі сімвалічныя выявы сонца.

Вышэй “неба” знаходзілася “бездань нябесная”, якая пралівалася на зямлю дажджом. Таму закрыліны даху хаты аздабляліся найчасцей хвалістым арнаментам, які ўвасабляў нябесную ваду. Закрыліны, якія фарміравалі бакі трохкутніка шчыта, заўсёды рабілі вышэй яго паверхні – “бездань нябесная” над “небам”.

У адрозненне ад шчыта, што сімвалізаваў нябёсы, паверхня зруба хаты адпавядала зямной сферы сусвету. Дэкор (упрыгожванне) у гэтай частцы будынка прыпадаў пераважна на вокны. Тут мы знаходзім стылізаваныя выявы расліннага свету, дрэў, жывёл, птушак – усё, што датычыць зямной сутнасці.Hata. R.Sharypkin 1

 

У народным уяўленні здаўна прасочваецца сувязь паміж пабудовай жытла і будовай сусвету. Хата асэнсоўвалася як частка сусвету і, адначасова, – мадэль сусвету, што можна ўбачыць на дадзеным малюнку:

Пра сувязь з напрамкамі свету не забываліся і тады, калі арыентавалі хату ў прасторы. Тая сцяна, на якой будуюць вокны, павінна была глядзець ці то на усход, ці то на поўдзень, але ніяк не на захад ці поўнач. І гэта абумоўлівалася не толькі патрэбамі асвятлення памяшкання. Дыяганаль покуць (“чырвоны” кут) – печ і вызначала арыентацыю хаты ў прасторы сусвету.

Але калі сцены, падлога, дах як элементы канструкцыі жылля валодалі функцыяй мяжы, якая аддзяляе ўнутранную прастору хаты ад знешняга свету, то дзверы і вокны, наадварот, ажыццяўлялі сувязь са знешнім светам.

Hata. R.Sharypkin 2Можна сказаць і тое, што хата – гэта тая ж самая мадэль галавы чалавека, гэта значыць – жывы арганізм. Ніжняя частка галавы, твар чалавека – адпавядае “зямной” частцы дома: рот – дзверы; вочы – вокны; векі, бровы – аканіцы. Верхняя частка галавы – “нябесная” частка хаты: лоб – франтон; валасы – дах, страха.

 ІІ. “НЯБЕСНАЯ” ЧАСТКА ХАТЫ.

ФРАНТОН, ВІЛЬЧЫК І ЗАКРЫЛІНЫ

 Франтон, вільчык і закрыліны з’яўляюцца асноўнымі элементамі “нябеснай” часткі хаты.

 “Франтон” (шчыт) – пярэдняя лабавая частка хаты (фасада). Форма франтона вызначалася формай страхі. Гэта звычайна трохвугольны, радзей трапецападобны (усечаны зверху), як правіла, з акенцам. Франтоны аздабляюцца разьбой, мастацкай укладкай шалёўкі (“квадратам”, “ромбам”, у елачку”) [3, с.510]

Даследаваныя намі хаты датуюцца 1940-1960-мі гг. пабудовы. Усе будынкі выкананы ў традыцыйным і агульнараспаўсюджаным стылі і тыпу жылля на Беларусі: чатырохсценны зруб з двухскатным дахам.

У даследуемых намі аб’ектах заўважана аднатыпная традыцыя афармлення фасаду хаты: шчыт (франтон) трохвугольны з выразаным пасярэдзіне невялікім акенцам, вышэй якога накладваўся яшчэ адзін трохвугольны маленькі шчыт з адмысловай разьбой па старанах і выявай сонца ў цэнтры.

Вобраз сонца з прамянямі паўсюль акуратна выкладзены на франтонах з дошак і гэта надавала хаце парадны, святочны выгляд. Шчыт з выявай сонца якраз і з’яўляўся сімвалічнай “нябеснай” часткай хаты – сонца як бы рухаецца па трохвугольнаму небасхілу пабудовы.

Hata. R.Sharypkin 4Hata. R.Sharypkin 5Hata. R.Sharypkin 6Hata. R.Sharypkin 7Hata. R.Sharypkin 8

 

 

 

 

 

 

 

 

Hata. R.Sharypkin 10

 

 

 

 

 

 

 

 

 Цікава, што ў асобных выпадках гаспадары маглі замяніць сонца хаця б на спрошчаны сімвал – просты паўкруг-накладка (дом Малатоўніка В. Я., в. Капыльшчына) або намаляваныя фарбай прамяні (дом Сапрон З. І., в. Залессе), але ж гэта было абавязкам – сонца павінна быць на хаце!

Hata. R.Sharypkin 17Hata. R.Sharypkin 18

Hata. R.Sharypkin 11Hata. R.Sharypkin 130

 

 

 

 

 

 

У многіх выпадках выяву сонца на франтоне (шчыце), калі не было магчымасцей або мастацкага ўмення вылажыць яго з дошак, гаспадары хаты маглі сімвалічна замяніць сонца на звычайнае надстрэхавае акенца ў форме паўкруга або круга. Так сонца працягвала заставацца на хаце галоўным сімвалам-знакам (дом Рагацень Фаіны, в. Капыльшчына).

Такі від прыстройкі да хаты як веранда стаў распаўсюджаным у нашых вёсках толькі ў пасляваенны час – з канца 1940-ых гг. Фактычна, веранда ўспрымалася гаспадаром як копія-мініяцюра самой хаты: усё тое ж самае – сцены, дзверы, вокны, шчыт, толькі маленькае. Таму пры мастацкім афармленні веранды гаспадар імкнуўся захаваць сімвалічную мадэль цэлага дома. Тут прысутнічала ўсё: арнаментаваная разьба, франтон (шчыт) з выявай сонца, маленькія акенцы рознай формы ў некалькі радоў і нават выкладзеныя са шкла мініяцюрныя сонейкі з прамянямі (а гэта работа патрабавала асобага майстэрства). Падобнага тыпу веранды мы знайшлі ў гаспадароў в. Залессе Лашковай В. Я., в. Капыльшчына Малатоўніка В.Я., Шарыпкіна Р.Л., Аўсяннікавай Т.Ф., Барсука І.В., в. Двор Залессе Чапулана Ф.Ф.

Hata. R.Sharypkin 14Hata. R.Sharypkin 15Hata. R.Sharypkin 16

 

 

 

 

 

  “Ветраніцы (закрыліны) – дошкі, якія закрываюць тарцы двухсільнай страхі ў традыцыйнай сялянскай хаце. Раней ветраніцы служылі для ўмацавання саламянага пакрыцця на страсе. Ветраніцы ахоўваюць франтон (шчыт) хаты ад ападкаў. Традыцыйна ветраніцы ўпрыгожваюцца разьбой” [3, с.108]

Верхняя кромка ветраніц (закрылін) часта выконвалася ў выглядзе хвалістай лініі, што азначала сабою сімвал вады, дажджу, бо ветраніцы азначалі якраз “бездань нябесную” – тое, што вышэй неба. 

Hata. R.Sharypkin 270Трэба адзначыць, што ва ўсіх даследуемых намі хатах ветраніцы ў нашай мясцовасці чамусьці не нясуць на сабе адбітак гэтага сімвалу, усе прадстаўляюць сабою звычайныя дошкі без аніякіх узораў. Толькі ў адным выпадку мы ўбачылі незвычайнае афармленне ветраніц, якое адпавядае старажытнай зашыфраванай сімволіцы “бездані нябеснай” – хвалістыя лініі – на хаце Сапрон Зінаіды Іванаўны з в. Залессе. Гаспадыня проста намалявала іх па кромцы ветраніц, не маючы, напэўна, магчымасцей для разьбы па дрэву. І самае ўнікальнае: на франтоне (шчыце) яна змясціла ў рад акуратна вырабленыя з дрэва выявы рыб, што лагічна звязвае іх з вадою. Аднак гэта толькі адзіны арыгінальны варыянт афармлення шчыта і ветраніц, знойдзены намі ў час нашага даследавання. 

Hata. R.Sharypkin 271Вільчык (канёк) – элемент канструкцыі, які ўтвараецца верхнімі перакрыжаванымі канцамі дошак-закрылін, што прыкрываюць тарцы двухсхільнай страхі. Парныя вільчыкі – найбольш старажытны мастацкі элемент традыцыйнага жылля. Сёння магічны сэнс вільчыкаў страчаны, ім надаецца толькі дэкаратыўнае значэнне” [1, с.81-82]

Паўстае пытанне: чаму ж вільчык у канструкцыі страхі хаты мае другую назву – канёк? Адказ мы знайшлі ў літаратуры, прысвечанай этнаграфіі Беларусі і гісторыі беларускай хаты: “…Усім добра вядомы такі элемент страхі, як канёк. Але нямногія ведаюць, адкуль пайшла назва гэтага элемента. Справа ў тым, што ў дагістарычныя часы існавала павер’е, быццам для таго, каб адагнаць ад жылля злых духаў, дастаткова павесіць на франтон хаты чэрап вала ці каня. З часам гэта традыцыя стала прасцейшай. Рогі і профілі жывёл пачалі выразаць на закрылінах, назва ж “канёк” захавалася разам з традыцыяй” [2, с.49]

Hata. R.Sharypkin 9Калі мы даследавалі на выбраных намі хатах вільчыкі, звярнулі ўвагу на амаль што аднатыпнае іх афармленне: кожны вільчык заканчваецца простым трохвугольным завяршэннем без мастацкага афармлення. Толькі на чатырох будынках маюцца дэкаратыўныя мастацкія фігуры: ромб /страла/ (дом Жгуна В., в. Залессе, дом Глінскага М., в. Бушыкі), сэрца /піка/ (дом Рагацень Ф., в. Капыльшчына), певень (дом Сапрон З., в. Залессе). Такім чынам, для вясковых хат на Залесчыне сімвалічнае афармленне вільчыкаў мела больш спрошчаны і сціплы характар, большая ўвага надзялялася мастацтву аздаблення франтонаў (ва ўсіх выпадках – выява сонца). 

ІІІ. “ЗЯМНАЯ” ЧАСТКА ХАТЫ.

ВОКНЫ, ЛІШТВА, АКАНІЦЫ

 Вокны, аканіцы для вясковай хаты з’яўляліся свайго роду “вачамі”, аздабленню якіх гаспадары хаты надавалі асаблівую ўвагу.

Са з’яўленнем шыб і аконнай рамы з’явіліся ліштвы, якія і сталі галоўным месцам для стварэння прыгожых узораў на вокнах. Шырыня аконнай рамы дазваляла стварыць на ёй невялікі геаметрычны малюнак (ромбы, трохвугольнікі, накладныя фігуры ў выглядзе прамавугольнікаў). Найбольшая ўвага надавалася надаконнай дошцы, бо яна была шырэйшая, а значыць і сімвалічны ўзор мог стаць багацейшым.

Hata. R.Sharypkin 131Так, ліштва на акне дома Лашковай В. (в. Залессе) прадстаўляе сабой даволі складанае спалучэнне трохвугольніка з бакавымі прамавугольнікамі, якія маюць яшчэ і выразаныя зубчыкі. Ліштва дома Жгуна В. (в.Залессе) – гэта чаргаванне ромбаў са складанай фігурай з чатырох трохвугольнікаў у цэнтры і фігурнай дошкі (падаконніка) унізе. Ліштва на вокнах хаты Багдановіч Л. (в. Капыльшчына) – гэта прыгожае сонейка, акружанае з бакоў ромбамі.

 

  

Hata. R.Sharypkin 21Hata. R.Sharypkin 221Hata. R.Sharypkin 23Hata. R.Sharypkin 241Hata. R.Sharypkin 250

 

 

 

  

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Як заўважана намі пад час правядзення гэтага даследавання, найбольш часты іHata. R.Sharypkin 3 распаўсюджаны элемент мастацкай разьбы на вокнах, аканіцах і ліштве – ромб. У старажытнай нацыянальнай беларускай сімволіцы ромб у спалучэнні з рознымі варыянтамі арнаменту сімвалізаваў тры галоўныя каштоўнасці нашага існавання на зямлі: хлеб, сям’я, жыццё. Калі пры вышыўцы на рушніках гэтыя ромбы мелі дасканалы выгляд з дробнымі дэталямі, то пры аздабленні вокан, аканіц на сцяне хаты гэтыя сімвалы набывалі больш спрошчаны від – просты ромб, які і з’яўляўся зашыфраваным аб’яднаным сімвалам “хлеб – сям’я – жыццё”.

Надаконная дошка на ліштве выкарыстоўвалася гаспадарамі яшчэ і для таго, каб па магчымасці падкрэсліць “зямную” сутнасць гэтай часткі хаты: зверху над акном размяшчаліся па-мастацку зробленыя выявы раслін – зямны свет. Асабліва прыгожая “раслінная” (“зямная”) сімволіка ліштвы на вокнах знойдзена намі ў вёсцы Сорыкі – гаспадыня Шынкевіч Ванда, у вёсцы Лучайка – гаспадар Кухта Васіль. У астатніх хатах ліштва на вокнах ўяўляе сабой простыя і строгія геаметрычныя формы, што было ўласціва большасці пабудоў на Залесчыне.

Аканіцы (стаўні) – драўляныя накладкі на вокны, якія адыгрывалі ролю ўцяпляльніка і ахоўніка для хаты. Уцяпляльнік – калі аканіцамі як варотамі шчыльна закрывалі вокны для зберажэння цяпла ў доме. Ахоўнік – калі аканіцы як і вароты адыгрывалі ролю дадатковай абароны ад пранікнення ў будынак. Але ж аканіцы выконвалі яшчэ і трэцюю ролю – мастацкую: яны з’яўляліся важным дэкаратыўным элементам, у раскрытым выглядзе аканіцы запаўнялі прасценкі паміж вокнамі, утвараючы сабой суцэльны дэкаратыўны пояс.

Hata. R.Sharypkin 26

Хата з аканіцамі на вокнах прадстаўляла сабою асабліва ўрачысты і прыгожы мастацкі вобраз, і плошча аканіцаў якраз дазваляла гаспадару праявіць максімум творчасці для ўпрыгожвання разьбой, кветкамі, арнаментам.

Hata. R.Sharypkin 19Hata. R.Sharypkin 20Аднак трэба адзначыць, што для нашага краю (Глыбоччына) аканіцы як элемент аздаблення хаты не з’яўляліся традыцыйнымі, распаўсюджанымі і папулярнымі. На тэрыторыі Залескага сельсавету нам вядомы толькі тры сядзібы, дзе вокны ў хаце мелі аканіцы. Адзін дом месціцца ў в. Бушыкі, але гаспадары замянілі старыя вокны з аканіцамі на сучасныя пластыкавыя. Другі дом – закінуты, без гаспадароў, знаходзіцца ў в. Залессе, у той частцы паселішча, якую калісьці забудавалі рускія навасёлы – стараверы. А вось гаспадары хаты ў в. Капыльшчына дагэтуль жывуць у доме, дзе ўвесь прасценак займаюць тры акны з аканіцамі.

Тры акны на адну сцяну – для нашых вяскоўцаў гэта не было ўласціва ў час пабудовы хаты. Таму знойдзены намі гэты дом можна лічыць унікальным аб’ектам. Аканіцы на доме гаспадыні Багдановіч Л. з вёскі Капыльшчына ўяўляюць сабою просты геаметрычны арнамент з трох квадратаў на кожнай створцы, які дапаўняецца прыгожай кампазіцыяй на надаконнай дошцы: сонца ў спалучэнні з ромбамі і зубчатай лініі. Дэкаратыўны пояс з трох вокнаў з аканіцамі выглядае вельмі прыгожа.

Ромбы як сімвалы зноў жа даказваюць галоўны сэнс існавання хаты: зямля - хлеб – жыццё; маці – чалавек – сям’я; сонца – агонь.

3. ЗАКЛЮЧЭННЕ

Што хацелася б сказаць у заключэнне: даследаванне аказалася вельмі цікавым – здаецца, простае афармленне вясковай хаты, аднак колькі мудрасці было закладзена нашымі людзьмі пры пабудове і аздабленні дома.

У час стварэння гэтай навукова-даследчай працы даследавана 28 аб’ектаў28 тыпаў вясковых хат на тэрыторыі Залескага сельсавету ў дзевяці вёсках (вёскі Капыльшчына, Паловіца, Шылава, Залессе, Двор Залессе (Залессе-Астроўна), Бушыкі, Сорыкі, Сарокі, Лучайка).

Устаноўлена, што найбольш распаўсюджаным сімвалам у працэсе знешняга афармлення вясковай хаты з’яўляецца сонца. Афармленне франтона (шчытка) на хатах Залесчыны вылучаецца аднатыпнай стылістыкай, што характэрна для вёсак паўночна-заходніх раёнаў Віцебшчыны (у нашым даследаванні – Глыбоччына). Мастацкае афармленне вокнаў (ліштва) вылучаецца больш сціплымі, спрошчанымі ўзорамі, найсчасцей – геаметрычнай сімволікай, дзе самым папулярным элементам стаў ромб – абагульнены старажытны беларускі сімвал хлеба, сям’і і жыцця. Афармленне закрылін (ветраніц) амаль не мела на хатах Залесчыны прымянення (за рэдкім выключэннем). Рэдкімі выпадкамі адзначана наяўнасць аканіц на хаце, што сведчыць аб непапулярнасці такога віду мастацкага афармлення вясковай хаты на Залесчыне.

Вясковая хата – гарманічны мікрасусвет у межах пражывання адной сям’і, дзе кожны элемент меў сваё практычнае і сімвалічнае значэнне. Пройдзе няшмат часу – сыйдуць і тыя пабудовы, якія мы даследавалі, а з імі можа знікнуць зашыфраваны сусвет вясковай хаты, хат нашых дзядуль і бабуль. Тое, што мы даследавалі – застанецца ў памяці і ў нашай краязнаўчай скарбонцы…

Дадзеная тэма даследавана намі ўпершыню.

4. ЛІТАРАТУРНЫЯ КРЫНІЦЫ 

  1. Міфалогія беларусаў: Энцыклапедычны слоўнік. – Мн.: Беларусь. 2011. – 607 с.
  2. Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы: Кніга для вучняў. – Мн.: Нар. асвета, 1986. – 174 с.
  3. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 575 с.