Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Abrub 00

 

Якія каларытныя і незвычайныя назвы захоўвае наша Абрубская старонка!  У гэтых назвах – імёны людзей, якія некалі жылі тут і падзеі, якія часам адбываліся. Як трапна і жартаўліва пазначаюць вяскоўцы тую ці іншую мясціну!

Abrub 1 Абруб – назва вёскі ўтворана ад тэрміна “абруб”, які азначае астатак зямлі, што застаўся пасля выдзялення надзелаў з агульнага зямельнага ўладання.

Альховік – мясціна за Абрубам у бок Баранаў, дзе расце многа альхі.

Анікееў луг – прыналежыў Анікею Атопкіну. в.Ластавічы

Аселіца – месца, дзе касілі траву ў Яркоўскім лесе. в.Ластавічы

Астафеева груша – назва ўтворана ад імя ўладальніка грушы. в.Ластавічы

Аўсціфеева сажалка – назва ўтворана ад імя пражываючага побач гаспадара. в.Ластавічы

Аўдосін луг – месца, дзе калісьці жыла Аўдося.

Болесева гара – (стол Напалеона) назва ўтворана ад імя пражываючага побач Болеся. в.Ластавічы

Братанькіна амшарка (Саўкіна абалонь) – назва нізкага заліўнога лугу каля ракі, утворана ад імя ўладальніка або пражываючага побач. в.Ластавічы

Брыгадны двор – былы маёнтак Язэпа Корсака (засталіся рэшткі сада корсакаўскага) в.Ластавічы

Быхалава, Ляды, Буды – мясціны дзе карчавалі лес для далейшага выкарыстання зямлі. в.Ластавічы

Варькін мост – назва ўтворана ад імя ўладальніка або пражываючага побач. в.Ластавічы

Васькін асіннік – урочышча па абедзве боку ракі, зарсшае арэшнікам і асіннікам. Назва ўтворана ад імя ўладальніка або пражываючага побач. в.Ластавічы

Войтаўка – месца каля Шыпоў, кустарнікі, дзе водзяцца ваўкі, ...і можна пачуць па начах іх выццё. в. Абруб

Вшывая грыўка – ? ... в.Ластавічы

Глашчын камень – месца каля Ластавіч, на якім жанчына Глаша сустракалася з мужчынамі. в.Ластавічы

Глухая рэчка – ..... ? в.Ластавічы

Дворны сад – колішняя пастаянная сядзіба Язэпа Драздовіча на беразе Ластавіцкага возера з боку Абруба. в.Ластавічы

ДзеПчолыЖылі – мясціна за Ластавічамі ў бок Мацясоў, дзе быў хутар сям’і Пчолкаў. в.Ластавічы

Дзегцяры – колішняя вёска, у аснове яе назвы – тэрмін – “дзягцяр” – смалакур. У тапаніміі чацей за ўсё назва паходзіць ад прозвішча. Вёска была за Абрубам у бок Шыпоў. в. Абруб

Дубы – месца паміж Шыпамі і Крулеўшчынай, дзе некалі была дубовая рошча. Пасля праведзенай меліярацыі дубы амаль усе знішчаны, але назва засталася. в. Абруб

За агрэгатам – месца, дзе мялі лён. в.Ластавічы

Еўграфава сажалка – назва ўтворана ад імя ўладальніка сжалкі Еўграфа. в.Ластавічы

Ёлачка – месца паміж Абрубам і Баранамі, дзе некалі расла адзінокая ёлка. в. Абруб

Abrub 22 Кавалі (веска, Глыбоцкі раён) – назва паходзіць ад слова “каваль” ці ад прозвішча Каваль, Кавалеў, Кавалевіч. ...сяло даўней меньшае было. Месца гэта кавалямі славілася. Кавалямі і празвалі. 

Кавальская гара – самая вышэйшая кропка Глыбоцкага раёна завецца так, бо знаходзіцца каля вёскі Кавалі.   в. АбрубKavalskaya gara

Казу′ты – месца паміж “дарогі напрамую” з Шыпоў на Крулеўшчыну, заросшае кустарнікамі, дзе вельмі часта можна ўбачыць дзікіх коз. ... назва пайшла ад слова “каза”, ад таго, што козы ходзяць.

Калыма′ – за Мацясоўскім лесам, які за вёскай Мацясы, знаходзіцца поле, да якога нават на тэхніцы цяжка дабірацца, ...як да той Калымы. Таму на гэтым полі сеюць толькі травы і пасвяць скаціну. У нейкія гады гэтыя землі аддавалі “Азярцам”, таму што ім апрацоўваць гэтую “Калыму” зручней, чым “Каралям”.

Камароўка – балоцістае месца за Абрубам у бок Ластавіч, Мацясоў, дзе заўсёды вельмі многа камароў. У цёплыя дні туды нават жывёлу пасвіць не ганяюць...

Конская зыгарадка – мясціна ў бок Чачалёў, дзе пасвілі коней.  в. Абруб

Круч’я – мясціна, дзе рака Пескаватка вымыла берагі, на берагах растуць пакручаныя вольхі (за агародамі Савасцея Нікіціна). в.Ластавічы

Крутушка — схіл гары да возера. в.Ластавічы

 Крыніцы Саламанідзіна, Тацюхіна – назва ўтворана ад імя пражываючага побач гаспадара. в. Ластавічы

Abrub 4 Ластавічы – 1) назва паходзіць ад асновы “ласт” – застаронак, пласт снапоў. 2) назва вёскі пайшла ад таго, што на беразе возера жылі ластаўкі-берагавушкі. 

Abrub 5 Лаўрынаўка – Назва паходзіць ад прозвішча Лаўрыновіч, або імя Лаўрын. У вёсцы Лаўрынаўка жыў некалі Лаўрынецкі. Ад яго прозвішча і назва вёскі пайшла...

Макар–Палікар – дарога на Шыпы, у начале вуліцы жыў Макар, у канцы – Палікар...

Мацясы – назва вёскі пайшла ад імя Мацяс. Недалёка ад вёскі жыў млынар Мацяс. Нават зараз камні ад яго млына знаходзяцца на полі.

Мацясоўскі бор – сасонік, знаходзіцца перад вёскай Мацясы.

Мацясоўскі лес – знаходзіцца за вёскай Мацясы.

Маяк — таку назву мела ўзвышша на якой стаіць геадэзічны знак (Кавальская гара)

Abrub 6 Прыстань Петухова, Русацкая, Дзетдомаўская, Панская – назвы такіх кладак-прыстаней утвораны ад імя пражываючага побач з возерам гаспадара. в.Ластавічы

Пракоф’еў сад – назва ўтворана ад імя ўладальніка саду. в.Ластавічы.

 

 

 

 

 

Abrub 7 Abrub 8 Русакі – знікшая вёска, ... тут людзі наезныя. З Расіі яшчэ пры Пятры І панаехалі. У Ластавічах і царква іх. Заўсёды гавораць тут толькі па-руску. Дык і назвалі гэта месца Русакамі.

Самсонава сажалка – назва ўтворана ад імя пражываючага побач Самсона. в. Ластавічы

Сіўкіна амшарка —  балота, заросшае хмяхняком, дзе пасвілі кароў. в.Ластавічы

Трафімовіцкая выгарка – – назва ўтворана ад пражываючага побач гаспадара Трафіма. в. Ластавічы

 

  

Abrub 9Фесцівальны лес – месца ля вёскі Лаўрынаўка, дзе ў савецкія часы звычайна працаўнікі суседніх калгасаў, гараджане збіраліся на святы – маёўкі, дажынкі. в. Ластавічы

Філарэтава кузня– назва ўтворана ад імя ўладальніка кузні. в.Ластавічы

Цагельня – месца ля Ластавіч, дзе пасля вайны выраблялі цэглу. в.Ластавічы

Целяшоўка – мясціна каля лесу дзе жыў Целяш, заросшы кустарнікамі луг у бок вёскі Мацясы па дарозе на Ластавічы, паварот налева перад Лаўрынаўкай. в.Ластавічы

Чырвоная гара – знаходзіцца за Ластавічамі. Назва пайшла ад колеру гліны, якой вельмі многа на гэтай гары. в.Ластавічы

Чорная ніва – мясціна ў лесе ў бок Бацілоўшчыны, дзе расце многа чоронай альхі.

Шляпаўня – будынак дзе захоўвалі снапы, мялі лён, на зіму ставілі брыкі, некалі быў склад мінеральных ўгнаенняў. в.Ластавічы

Abrub 10 Шыпы – назва вёскі, хутчэй за ўсё, пайшла ад прозвішча Шып.

Шыпіца – мясціна ля вёскі Кавалі. Назвалі так з-за пяску, якога там вельмі многа. Могілкі на Шыпіцы... Пясок перасыпаецца і шыпіць, шуршыць... Існуе і другое меркаванне: Так называлі таму , што лес на ўзорку бы шыпеў (лес той ужо вырублены), 

Яднё′ва – частка лесу каля Целяшоўкі в.Ластавічы

Яркоўскі лес – назва ўтворана ад імя ўладальніка або пражываючага побач. в.Ластавічы

Ялцэвіч – мясціна, колішні хутар на якім жыў Ялцэвіч.

Ягорава дубіца – выдзеўбленая з бярвення лодка на возеры Ластавіцкім, ніколі не прывязвалася. Уладальнікам лодкі быў Ягор. в.Ластавічы

 

Узгаданая тапаніміка адносіцца да зямель, якія належаць УП “Каралі”.        

Запісана бібліятэкарам Абрубскай сельскай бібліятэкі-клуба  М.В.Шчарбіцкім
са слоў М.М.Піскуновіча, агранома гаспадаркі “Каралі”, П.С.Нікіціна, жыхара  в.Ластавічы