“Памяць Празароцкага краю”: электронны варыянт кнігі
Электронны варыянт кнігі “Памяць Празароцкага краю” папоўніў краязнаўчую электронную базу данных “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.
У кнізе сабраны дакументы па гісторыі вёскі Празарокі, звесткі аб яе славутых земляках - ветэранах і вязнях Вялікай Айчыннай вайны, працаўніках тылу. Узгаданы гаспадары сваёй зямлі – працаўнікі мясцовай гаспадаркі і майстры-ўмельцы Празароцкага краю. Асобная старонка прысвечана слаўнай гісторыі Празароцкай сярэдняй школы, значным падзеям школьнага жыцця і яе настаўнікам, землякам, якія шчыруюць на ніве навукі.
Фотаэкскурс у мінулае і сучаснае вёскі, вершы, прысвечаныя родным мясцінам, дапаўняюць багаты гістарычны матэрыял.
Матэрыялы для кнігі “Памяць Празароцкага краю” сабралі вучні і настаўнікі ДУ адукацыі “Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. Кніга прысвячаецца 50-годдзю школы і 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Супрацоўнікі Глыбоцкай ЦРБ удзячны настаўнікам Празароцкай СШ за падарунак.
Усіх жадаючых азнаёміцца з кнігай “Памяць Празароцкага краю” запрашаем у Глыбоцкую цэнтральную раённую і Празароцкую сельскую бібліятэкі.


- 2690

