Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

  01 01

Старонкі гісторыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. 1956-1966 гады.

23.11.2015

Дакументы сведчаць, што ў раённай бібліятэцы на 01.01.1966 г. працавала 5 работнікаў: Нарановіч Н.М., загадчык бібліятэкі, Курыловіч В.І., загадчык аддзела абслугоўвання, Віткоўская Г., загадчык перасоўчым фондам, Зархіна Е.І., Яноўская Г.Я., бібліятэкары абанемента. Доўгі час гэты працавіты і дружны калектыў аднадумцаў шчыраваў на бібліятэчнай ніве. Яны аказвалі метадычную і практычную дапамогу сельскім бібліятэкам, вызначалі перадавыя культпрасветустановы і замацоўвалі іх за адстаючымі. У Глыбоцкім раёне ў 60-х гадах дзейнічалі 102 бібліятэкі, у якіх працавала 115 чалавек. З іх 2 мелі вышэйшую бібліятэчную адукацыю, 17 сярэднюю спецыяльную.62

Акрамя непасрэднага абслугоўвання чытачоў кнігай, бібліятэкары актыўна прапагандавалі асноўныя дакументы партыі і ўрада. У бібліятэках шырока выкарыстоўвалася наглядная агітацыя, плакаты — “Идеологическая работа – могучее оружие в борьбе за коммунизм”, "Хімію -  у жыццё"  і інш.; прапагандавалася галіновая літаратура ў дапамогу развіццю сельскай гаспадаркі - “Химии – широкую дорогу” і інш.; аформляліся  кніжныя выставы “Правда о религии” і інш., якія якая заклікала жыхароў раёна да выканання задач, пастаўленых кіраўніцтвам краіны. 

 

plakat

 

5555Пры бібліятэцы актыўна працаваў савет чытачоў, які ўдзельнічаў у планаванні работы, заслухваў справаздачы аб рабоце бібліятэкі.

Бібліятэка была заўсёды ў пошуку рознастайных форм работы. У 60-я гады ў бібліятэцы выпускалася насценная газета “Голас чытача”. Фарміраваліся тэматычныя падборкі кніг, праводзіліся канферэнцыі чытачоў, тэматычныя вечары, афармляліся вітрыны і выставы кніг, вяліся індывыдуальныя гутаркі з чытачамі, ствараліся бібліятэкі-перасоўкі.

Актыўна практыкаваліся такія формы папулярызацыі літаратуры, як водгукі аб прачытанным у мясцовым друку пад рубрыкамі “Прачытай гэтую кнігу” і “Чытачы аб кнігах”. На старонках газеты друкаваліся разважанні аб прачытанай кнізе Крамлёва “Бальшавікі”, Г.Фаллады “Кожны памірае ў адзіночку” і інш. 

Актыўна прапагандаваліся творы беларускіх пісьменнікаў. Так, ў 1967 г. сярод бібліятэчных работнікаў праводзілася чытацкая канферэнцыя па кнізе маладога пісьменніка І.Шамякіна “Сэрца на далоні”, прайшло абмеркаванне твораў Л.Ракоўскага.

959. 20Трэба адзначыць, што бібліятэка трымала цесную сувязь з земляком, пісьменнікам Лявонціем Ракоўскім. Ён часам прыязджаў у родны горад, наведваў бібліятэку, дасылаў лісты і заўсёды цікавіўся, як чытачы ўспрымаюць яго гістарычныя раманы “Генералиссимус Суворов”, “Кутузов”, “Адмирал Ушаков” і іншыя творы. На сённяшні дзень у бібліятэцы захоўваецца зборнік апавяданняў Лявонція Ракоўскага “Фронтовая азбука” 1968 года выдання з аўтографам пісьменніка.

За тры гады, з 1965 па 1968, адбываліся змены ў краіне і ў бібліятэцы: павялічвалася колькасць бібліятэк у раёне, раслі кніжны фонд і колькасць чытачоў. У гэтыя гады бібліятэкары адчулі павышэнне заработнай платы.